Прылада для лоўлі бадзяжных caбак у выглядзе доўгай палкі, рухомага кальца i шнура. На рынку, як пакажацца гуццаль са смыком, та сабакі ні ведалі, куды дзецца, пад ногі лезлі. Гібулічы. Смэ'ргель м. Недаростак, непаўналетні; малы хлопчык /груб./. А гэта чый тут смергель круціцна пад рукамі, забярэце яго, каб ні мяшаў. Бычкі. Смэ'ргля ж. 1. Дзяўчынка, якая часта смаркаецца /неадабр./ Ідзі сюды, смэргля малая, трошкі табе лічыко памыю, а то замурзаласа зусім. Рагачы. 2. Перан.: малая дзяўчынка, недаростак /груб./. Дзе гэтай смэрглі цялятніцай рабіць, хто яе прыме? Панямунь. Смярдзю'х м. Перан.: баязлівец /зневаж./. Гэты смярдзюх пры немцах с хаты баяўсо вылезьці, ні тулько куды ісці. Рагачы. Смяце' н. Смецце. Ты чаму гэта смяця' ні выкінеш, так i ляжыць каля печы? Лаша. Смяцю'х м. Парода жаваранкаў, якая не адлятае ў вырай. Кажуць, смяцюхе жывуць ў лесі, гэта яны толькі зімою круцяцца каля хатаў, на сметніках. Кунцаўшчына. Снава'ць незак. 1. Снаваць, рабіць аснову тканіны. На круця'чу снойніцу ляпей кужаль снаваць, ні трэбо хадзіць. Хамякі. 2. Сноўдацца, хадзіць без патрэбы. За работу ні бярэцца, тулькі прывык снаваць па хатах, абы час правееў, i снуе. Дарашэвічы. Снасць ж. Снасць, прылады, інструменты. У бацькі добра снасць была рыбу лавіць, ні ў каго такой ні было. Літвінкі. Сне'даць незак. Снедаць. Пакуль снедаць, та мы наробімса, с паўкапы жыта абмалоцім. Жытаўшчызна. Мужчынкі, кідайце малаціць, ідзеце снедаць. Жукевічы. Сні'тка ж. Невялікая луста, скібка. Дачка добра мая, адрэжа снітку хлеба, кавалачак каўбасы i кажа: «Тату, перакусеце сабе, пакуль вячэра тая зварыцца.» Скамарошкі. Вазьмі снітку хлеба i дай дзіцяці, хай ні плача. Калбасіна. Сно'йніца ж. Сноўніца, снавалка; прылада для снавання асновы тканіны. Снойніцы былі ўсялякія: вярчальныя i хадзячыя, у нас ніякай ні было, хадзілі снаваць у каго была. Свіслач. Сно'ўдацца незак. Сноўдацца, сланяцца. Годзі табе сноўдацца, ішоў бы ды што рабіў каля хаты. Дзекалавічы. Сно'ўніца ж. Аснова, знятая ca сноўніцы. Сноўніцу зияла, можно будзя навіваць на кросна, здаецца, нікепско аснавала. Копанікі. Сну'йка ж. Toe, што i снойніца. Татко наш сам зрабіў снуйку, ні ў каго такой ні было, як у нас. Рацічы. Сняго'ўцы мн., м. Жаночыя гумовыя чаравікі. Ціпер снягоўцы з моды вышлі, ніхто ў іх ні ходзіць, a ўсе ў боціках ходзяць. Гібулічы. Сняка'ць незак. Смаркаць. Требо, дзетка, мацнеў снякаць, каб выснякаць з носа, тады сапсці лягчэй будзя. Агароднікі. Со'йка ж. Песня, якую спявалі валачобнікі хлопцам у велікодныя дні. Як заспяваюць валаконнікі сойку, так i давай ім штук пяць — шэець яец i пірага. Забагонікі. У нас хлопцам на вельканец сойку спявалі, а як пачыналаса, добро ні помню. Талочкі. Со'кар м. Ясакар, чорная таполя. Тато казаў, што за еялом сакарэ раслі, а ціпер ix i следу німа, альшына парасла. Свіслач. Со'лад м. Брадзільны прадукт з прарошчанага i змолатага зерня для прыгатавання піва. Даўней піва ніхто ні купляў, рабілі солад, i кожны на свято сам сабе варыў. Дзекалавічы. Со'леніца ж. Адвараная ў салёнай вадзе бульба. У пост маці зварыць соленіцы i мы с квасам елі, алею нават ні было. Прывалкі. Со'ленка ж. Toe, што i соленіца. Соленкі на вячэру адварэце, з волякам будзем есці. Цыдовічы. Со'лтыс м. Сельскі стараста /устар./. Солтыс велькім начальнікам быў: як закажа на сход — усе павінны былі ісці. Квасоўка. Со'мец м. Браднік, брэдзень; сетка для лоўлі рыбы на мелкаводным месцы
Дадатковыя словы
круцячу, смэргель, снуйка, снітка, сойка, сокар, соленка, сомец, ігруб, ізневаж, інеадабр, іустар
4 👁