Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
У міне добры сомец быў, але та той, та друп возьме — гэдак i парвалі. Стрыеўка. Со'пуха ж. Сажа. У курных хатах цёмно было, бо сцены i столь сопухай пакрыты, яна аж блішчэла. Навасёлкі. Со'рак му'чанікаў мн. Рэлігійнае свята / дні/ з 9-га сакавіка па 19-га красавіка па ст.ст. ў гонар святых, якія перанеслі цяжкія мукі за веру. Як на першы дзень сарака мучанікаў халадно, та сорак дзён такіх будзя /нар. прыкмета/. Ферма. Со'тка ж. 1. Старая мера гарэлкі, ёмістасцю 0,25л. Добро было некалі: гарэлку прадавалі соткамі, ні тое, что ціпер — літрамі i паўлітрамі. Клачкі. 2. Мера зямельнай плошчы, роўная 100 кв.м. Мы ашчэ сваіх сотак ні садзілі, коней ні можам дастаць. Палаткова. Со'ты мн. Соты; ячэі ў пчаліных сотах. Як старыя соты, та з іх зусім малыя пчолы выходзяць, нідужыя, мёду ні могуць нават сабе нанасіць. Капцёўка. Со'ўгацца незак. Хадзіць без мэты, туды-сюды, совацца. Што ты соўгаешса, як чаўнык, то з хаты, та ў хату, зараз i хата прастыне. Лікоўка. Сош м. Шаша, шасэ. Каля вёскі быў стары сош, які ішоў на Сапоцкінь, ціпер пастроілі новы, шырайшы. Рацічы. Спавіва'ч м. Спецыяльны пояс, якім спавівалі малое дзіця. Наша мама ніякіх спавівачаў ні ткала, а шыла такі пояс i ім спавівала. Свіслач. Спавяда'ць незак. 1. Спавядаць; спраўляць абрад споведзі. Казалі, што i ў нідзелю бацюшка будзя спавядаць, хай старая ідзе, як хоча. Лікоўка. 2. Перан.: прабіраць, адчытваць, чытаць мараль. Як пачаў спавядаць яе, та мо с паўгадзіны спавядаў, аж надаело слухаць. Малышчына. Спада'к м. Дэталь у возе, шырокая дошка, кузаў або платформа. Як снапэ возіш, та ў драбіны закладзеш спадак, каб збожа ні сыпаласо з воза. Балічы. Спа'дацца зак. Схуднець, пахудзець, змарнець. Ясі много, мусі баішса, каб ні спадацца. Грыўкі. Спа'дкі мн. Спадчына. Кажуць, што Шурык па дзядзьку спаткі велькія атрымаў, усё на яго запісаў. Круглікі. Спадло'бя прысл. Спадылба. Я нігды ні бачыў, каб ён на каго ласкаво глянуў, а ўсе, як той воўк, спадлобя. Путрышкі. Спадні'ца ж. Спадніца. Спа'даласа зусім, спадніца на клубах ні трымаецца, спадае. Саломенка. Спадніцу пашыла сабе ў чатэры брэты, файно будзя дзе пайсці. Эйсманты. Спадніца- фальбаванка — спадніца, пашытая ў складкі. У міне самой была спадніца-фальбаванка, баяласа на лаву сесці, каб ні згомтаць. Палаткова. Спакваля' прысл. Паволі, павольна, паступова, памалу. Спакваля хвароба да яго падбіраласа, а ціпер i надобро прыстала, ляжыць. Баброўня. Спаку'са ж. Спакуса, спакушэнне. Спакуса на яго напала, аш цягнуло, каб ехаць туды, вось гэдак сабе беду i знашоў. Карозічы. Спалюбі'ць зак. Палюбіць, пакахаць. Hi я яго спалюбіла, спалюбіла маці, заставіла сваю дочку навек гараваці /з нар. песні/. Свіслач. Спана'длівы прым. Спакуслівы, прывабны. Дзеўка спанадліва, яе i бес пасагу кожны возьмя, што i казаць. Абухава. Спана'трыць зак. Прызвычаіцца, прывыкнуць, узяць звычку. Спанатрыло дзіця рано ўставаць i рады німа, ашчэ ўсе спяць, a яно ўжэ крычыць. Хамякі. Спаро'цца зак. 1. У значэнні: рана ўстаць. Наш стары спорацца c пасцелі i ходзіць па хаці, усё нешто шукае. Pyдавіцы. 2. Падняць з пасцелі. Ледво сваго спарола, аніяк ні хацеў уставаць, кажа: "Дай ашчэ трошкі паляжу." Навасёлкі. Спарыжава'ны дзеепр. Паралізаваны, разбіты паралічам. Ён спарыжаваны ляжыць, ні вядома, ці паправіцца, дахтарэ ні ўручаюцца. Бычкі. Спарыжава'ць зак. Паралізаваць. Яму цяшкай работы ні даюць, бо можа спарыжаваць другі раз, даўлене мае. Ласосна. СпарьГш м. 1. Спарыш; прадмет, які складаецца з дзвюх аднолькавых ча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дніі, песніі, прыкметаі, соўгацца, спадаласа, спадкі, спалюбіць, спанадлівы, спанатрыць, спароцца, інар
3 👁
 ◀  / 329  ▶