Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
стак. Кажуць, хто спарыш знойдзя, та гэта ўжэ велька шчасце, а я, во, знашоў гурок-спарыш. Агароднікі. 2. Здвоены збанок з адным вушкам. Калісьці добро было, возьмяш спарыш у поле, у адым кісла, у другім — салотка малако. Адэльск. Спары'ш м. Аднагадовая расліна сямейства драсёнавых. Во як дарошка ўслаласа спарышом, як па падушцы ідзеш. Дарашэвічы. Спас м. Рэлігійнае свята ў праваслаўных 6-га жніўня па ст. ст. Прышоў Спас — лето ад нас /прымаўка/. Балічы. Спас, памілуй нас, будзем гавець табе дзве нідзелі ў гарачы час /прымаўка/. Рудавіцы. Спасу німа — няма ратунку; няма выхаду. Прычапіўсо хадзіць да нас, i спасу німа, ідзе i ідзе. Скамарошкі. Спа'саўка ж. Двухтыднёвы пост перед рэлігійным святам Успенне Багародзіцы, якое святкавалі 15 жніўня па ст.ст. Спасаўка — ласаўка, пятроўка — галадоўка /прымаўка/. Лікоўка Спа'слівы прым. Той, хто вельмі хутка папраўляецца пры добрым харчаванні. Мой натто спаслівы, каб яму даць добро есці, та за тыдзень ні пазнаў бы. Дзекалавічы. Спасо'ўка ж. Сорт летняй грушы. Спасоўкі — файныя грушы, жоўценькія такія, ні вельмі велькія. Кунцаўшчына. Спа'сціса зак. Схуднець, пахудзець. Мая баіцца спа'сціса, хоча ашчэ таўшчэйшай быць, a нашто гэта патрэбно? Балічы. Спатайка' прысл. Нечакана, раптоўна, раптам, употай. Найгорш, як спатайка хто на цібе нападзе, калі ты нічого ні знаеш. Літвінкі. Спатрэ'біцца зак. Спатрэбіцца. Вазьмі гэту жалязяку, можа на што ў гаспадарцы i спатрэбіцца. Зарачанка. Спаўня'цца незак. Збывацца, здзяйсняцца, ажыцяўляцца. Ты мне ні верыў, a зноў стало спаўняцца так, як я казаў, па-мойму выходзіць. Старая Руда. Спахапі'цца зак. Схамянуцца, абдумацца. Я быў спахапіўсо затрымаць яго, але ўжэ было позно, ні паспеў. Прыгодзічы. Спахну'цца зак. Абдумацца. Пачаў быў пілаваць дзедавы ліпы, але спахнуўсо, шкада стало. Круглікі. Спа'цыр м. Прагулка, праходка, п а гулянка, шпацыр. Нашы маладыя кожны вечар ходзяць на спацыр, у хаці ні сядзяць. Кузьмічы. Спацырава'ць незак. Прагульвацца, праходжвацца, шпацыраваць. Добро панам было спацыраваць, маючы маёнткі. Пагараны. Спа'цькі незак. Спаць /y дачыненні да дзяцей/. Ты, Пецік, мусі спацькі хочаш, та ідзі, я табе пасцельку пасцялю. Капцёўка. Спераза'ць незак. Мощна ўдарыць. А я бег, а я бег ды ні аглядаўсо, сперазалі па мне кіям, аж я засміяўсо /з нар. песні/. Зялёная. Трэбо было добро сперазаць яму па гарбе, каб век помніў. Старая Дубавая. Спе'рці зак. Украсці /лаянк./. Ён так i глядзіць, кап што-нібудзь сперці, такі i бацько яго быў. Саволеўка. Спе'рціса зак. Устаць з пасцелі раней чым трэба. Ты чо гэта так рано спёрса, хібо куды паедзяш? Бычкі. Спе'шка ж. Спешка, паспешнасць. Нашто нам такая спешка, мы i памалу ўсё свае пажнем. Кадыш. Спіна'р м. Спінінг. Купіў сабе спінар, та нічого ні робіць, тулькі пойдзе на рэчку i сядзіць там. Дубаўка. Спіры 'ць зак. Мощна ўдapыщь. Хащеу я яму спірыць тады, але пашкадаваў, падумаў: малады, дурны ашче. Лужкі. Спі'ца ж. 1. Пруток для вязания. Некалі мужчыны з дроту спіцы рабілі, а ціпер гатовыя, якія хочаш купляй. Калбасіна. 2. Спіда ў коле. Добро было п, кап ты мне ў Гродні спіцы да ровара купіў. Чэхаўшчына. Спіца'к м. Малаток для драблення камянёў на шчэбень. I ў міне быў спіцак, я таксамо калісь хадзіў с хлопцамі на шашу бщь каменя. Зарубічы. Спіцо'ўка ж. Тое, што i спщак. Дай спіцоўкі, а то сваей ніяк ні магу камень разбіць. Навасёлкі. Трэбо ведащь, як спіцоўку гартаващь, трэбо тры разы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяцейі, песніі, спасоўка, спасціса, спахапіцца, спахнуцца, сперціса, спіцоўка, ілаянк, іпрымаўкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶