Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
лажыць у агонь i тры разы ў воду. Зарубічы. Спла'кацца за к. Знемагчы ад плачу. Пакінулі адно дзіця ў хаці, та чысто сплакаласо, пакуль прышлі; беднае, аж уздрыгвае. Квасоўка. Сплаці'ць зак. Заплаціць. Брату за хату я даўно сплаціў, ён сабе нову паставіў, файную хату. Коматава. Сплаша'ць зак. Пабаяцца, спужацца, не адважыцца. Быў пасыкнуўсо ехаць да Гандзі ў сваты, але сплашаў, пабаяўсо, што за яго ні пойдзя. Скраблякі. Спля'жыць зак. Высячы, снішчыць / лес/. Спляжыць лес ні велька справа, але колькі часу трэбо, пакуль ён вырасце? Коматава. Гэта ж у Ляхнові такі быў парк, а арандатар за адзін месяц спяжыў i прадаў людзям на дрова. Рагачы. Сплянтава'ць зак. Вытаптаць, знішчыць /пра пасевы/. Жыто начлежнікі чысто сплянтавалі, німа чаго жаць. Кунцаўшчына. Сповія'ч м. Спецыяльны пояс, якім спавівалі малое дзіця.Дзіця каб добро спало, сповіячам спаўеш, i яно спіць сабе, ні рук, ні ног c пялюшак ні дастане. Занявічы. Спод м. Ніз, ніжняя частка. Гэта ці столькі камбікорму было, a ціпер толькі на сподзі застал oco. Кругляны. Спо'дне н. Споднікі, кальсоны. Некалі для мужчын ткалі такое плаценко, з яго сподне шылі. Ланявічы. Спо'дні прым. Ніжні. Сподні рат снапоў зусім згніў, вада пад адрыну падышла. Лаша. Споднія ганавіцы — кальсоны, споднікі. Споднія ганавіцы мужчынам шылі з горшаго кужалю, нікаторыя шылі нават i з нібелянаго. Галавачы. Спо'лка ж. Су полка, таварыства. У нас больш сполкай абраблялі землю, бо па аднаму каню мелі, рэтко ў каго пара коней была. Лаша. Сполка — гэта колка /прымаўка/. Свіслач. Спо'лнік м. Удзельнік суполкі, таварыства. Мой сполнік с коньмі абходзіўсо добро, без дай прычыны ні ганяў іх i ні біў. Кунцаўшчына. Спо'саб м. Прыём, метад ажыццяўлення. Гэдак, брат, камень на воз ні паложыш, трэбо спосабам класці. Пяслі. Цыган спосабам хату спаліў /прымаўка/. Гожа. Справу'нак м. Пакупка. Пасля лета так яна па справункі i ехала да Індоры, 6о грошы мела. Кунцаўшчына. Справядлі'вы прым. Правільны. Мой чалавек быў справядлівы, да яго ўсе людзі ішлі за парадамі, расказвалі пра свае беды. Зарубічы. Спра'гнуцца зак. Уздуцца, успухнуць. Каб ты спрагласа, кап цібе, кап ты ні даждала заўтрашняго дня! /праклён/. Кругл ікі. Спра'жка ж. Спражка. I ў міне была вайсковая дзяга с спрашкай, потым Паўлу аддаў. Свіслач. Спра'тваць незак. Скідаць, скідваць. Трэбо жывей снапэ спратваць i зноў паедзем, каб дождж ні памачыў. Жукевічы. Спраўля'ць незак. 1. Спраўляць, рабіць. Кажуць, вяселе будуць спраўляць у клубі, бо хата малая, людзі ні памесцяцца. Пракопавічы. 2. Адзначаць. Яна толькі свае імяніны спраўляла, a мужыковых — нігды, быццам ён i на свеці ні жыў. Свіслач. Спра'ўны прым. Спраўны, спрытны, кемлівы. Спраўны хлопяц, німа што казаць, за што ні возьмяцца — усё зробіць. Асочнікі. Спро'нжка ж. Спражка. Ашчэ тато гэту дзягу з мікалаеўскай вайны прынёс, во з якой спроншкай, з арлом. Малая Жорнаўка. Спруткава'цца зак. Напружыцца, сабрацца з сілай, прыкласці намаганне. Ён думаў, што адразу яго кіне, але той як спруткаваўсо, та нават з месца яго ні зварухнуў. Балічы. СпрьГндзіцца зак. Памерці, акалець / груб., лаянк./. На яго людзі даўно наракалі, бо ўсё яму было мало, усё браў, аш пакуль ні спрындзіўсо. Дарашэвічы. Спрыя'льны дзеепрым. 1. Спрыяльны, удачны, добры. Прошлы год даволі спрыяльны быў, пагодлівы, заўчаcy ўсе пажалі i пазвозілі с поля. Kaшэўнікі. 2. Добразычлівы, спагадівы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лесі, пасевыі, сплакацца, сплаціць, сплашаць, сплянтаваць, справунак, спрагнуцца, спронжка, спруткавацца, іпра, іпраклёні, іпрымаўкаі
7 👁
 ◀  / 329  ▶