Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
чулы. Ёсць жа такія спрыяльныя людзі, што пра іх i слова ліхога ні скажуць. Каменка. Спрыя'ць незак. Спрыяць, садзейнічаць, дапамагаць. Дзядуля ў сям'і стараецца кожнаму спрыяць, каб усе добро жылі, ні сварыліса. Зарыца. Спуска'ць незак. 1. Выраўноўваць паверхню дошкі або бруска рубанкам. Дошкі ніроўныя, пачаў спускаць, падганяць, але ні даў рады: зусім сырыя. Агароднікі. 2. Віць вяроўкі з канапель, ільну пры дапамозе спецыяльнай прылады. I я навучыўсо спускаць вяроўкі, нічого цяшкаго тут німа. Лаша. 3. Сячы высокі, гонкі лес. У густым лесі дзераво спускаць ні так просто, завісне, a тады мэнчса, пакуль сцягнеш. Путна. Спуст м. Вялікі рубанак. Ціпер спуста мало ў каго i знайдзеш, усё машынамі габлююць, раўнююць. Бычкі. Спыні'ць зак. Спыніць, затрымаць. Здаваласо, што гэту німецку навалу ніхто i ні спыніць, a глядзі, як усё павярнулаco. Караневічы. Спэ'нду прысл. Адразу. Як уляцеў некі caбака, так спэнду на нашаго i напаў, каб ні адагнаў — загрыз бы. Дарашэвічы. Спява'ць незак. Спяваць. Гора мае, гора, а я ўсё спяваю, а я свае гора за вяселе маю / з нар. песні/. Свіслач. Спяко'та ж. Спякота, гарачыня, спёка. Але ж i спякота стаіць, на высокіх месцах жыто пажоўкло, павысмальвало. Баркі. Ссы'пка ж. Насыпка. На ссыпку як бяру, та гляджу, кап палатно было густое, кап пер'е ні вылазіло. Багушоўка. Ссякну'цца зак. Цяжка павярэдзіць паясніцу; зрушыць пазваночнік. Падняла мяшок i ссякнуласа, у хату міне ледво ўвалаклі, сама ні магла. Рагачы. Ста'до н. Статак, гурт. Стадо кароў як пражане пастух, та чысто гуліцу размесяць, с хаты ні вылезет. Свіслач. Стадо'ла ж. Адрына, пуня. Як добры рок, та поўну стадолу збожа накладалі, нават i ні ўлазіло. Рацічы. Стае'льнік м. Конь для верхавой язды. На стаельніку тулькі пан ездзіў вярхом, у плуг яго ні запрагалі. Белева. Стае'нны прым. Конь, які не выкарыстоўваўся на гаспадарчых работах, стаеннік. Стаеннаго каня ні ўтрымаяш, ён так i рвецца, каб пабегаць, павыкідаць задам. Каленікі. Ста'йня ж. Канюшня. У панскіх маёнтках стайні былі адпаведныя, мураваныя, с каменю, ашчэ i ціпер нікаторыя стаяць. Жукевічы. Сталё'вы прым. Сталёвы, цёмна-шэры / колер/. На сталёвы цвет самы ні фарбавалі, бо такой фарбы ні было, аддавалі да Лунай фарбаваць. Карозічы. Стальва'га ж. Трайны ворчык для запрагання пары коней ў плуг або барану. У стальвазі канцэ павінны быць роўныя, тады i коні будуць роўно ісці, адзін аднаго ні будуць перацягваць. Квасоўка. Стальма'шня ж. Майстэрня па вырабу вазоў. Некалі ў кожнаго пана свая стальмашня была, стэльмахе i вазэ, i брычкі рабілі. Індура. Сталю'гі мн., ж. Прыстасаванне для падоўжнай распілоўкі бярвенняў. Пільшчыкі без ляды тоўстую штуку на сталюгі ні паложаць, a з лядай i адзін паложыць. Баброўнікі. Сталю'жка ж. Козлы; прылада для распілоўкі дроў. Гэтыя сталюшкі як зрабіў, та ўжэ каторы рок нам служаць, ашчэ i суседзі бяруць. Капцёўка. Сталянтава'ць зак. Вытаптаць, знішчыць /пра пасевы/. Каля балота коні чысто жыто сталянтавалі, 6o хто іх упільнуя: сют-тут i зноў каторае ўскочыць. Старая Дубавая. Сталя'р м. Сталяр. Эй, пад'яжджаю да сваго двара, a ў маём дварэ ходзяць сталярэ, робяць святлічаньку цёмненьку для маёй жонкі малодзенькай / з нар. песні/. Рудавіцы. Сталя'рня ж. Сталярня. У нашага Івана свая сталярня, нідаўно матор трохфазны паставіў. Асташа. Стан м. 1. Стан, тулава чалавека. Дзе стан — там i сіла /прыказка /. Багушоўка. 2. Асноўная частка верхний жаночай вопраткі. Да стану як прышыяш рукавэ, та можно сказаць, што сачык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

колері, падяжджаю, пасевыі, пере, песніі, ссыпка, ссякнуцца, стадола, стаенны, стайня, стальвага, сталюжка, сталянтаваць, сямі, іпра, іпрыказка
6 👁
 ◀  / 329  ▶