гатовы, тулькі гузікі ўшыць. Клінчаны. 3. Кавалак кужалю размерам на адну сарочку. 3 гэтаго свойчыка адрэзала кужалю на адзін стан, больш ні брала. Загорцы. 4. Старая мера кужалю. У стане лічыцца тры аршыны кужалю, ні больш. Грыўкі. Станаві'к м. Лекавае зелле. Станавік пілі, калі хто сярэдзіну наверадзіў, як што цяшка падымаў; кажуць, памагаў. Клінчаны. Станавік пілі, як у грудзях балело. Пад'ятлы. Станаўма' прысл. Стаўма, старчаком. Давайце шафу паставім станаўма, так ляпей яе вынесці. Карозічы. Ста'нікм. Станік, ліфчык. Станік дзяўчата надзяваюць, каб грудзям лягчэй было. Казловічы. Стані'ны мн., ж. Ставы; асноўныя апорныя дэталі ў кроснах /іх дзве/. Станіны паставім, a тады ўжэ змацоўваем збоінамі, каб добро стаялі кросна, ні рухаліса. Дарашэвічы. Станкі' мн., м. Toe, што i станіны. Давайце ўнясем станкі ў хату, кросна трэбо ставіць, каб да вялікадня выткаць кужаль. Зарубічы. Стано'га ж. Макрыца, станожка. Як падняў дошку, так станогі i забегалі, замітусіліся, бо святла ні любяць. Зарубічы. Стан-шру'бка ж. Адтуліна з разьбой у станіне калаўрота. Стан-шрупку як добро вытачыш, та, можно сказаць, што палавіну работы зрабіў, калаўродак гатовы. Круглікі. Старава'ць незак. Гутарыць. Як ззышліса дзве бабы, як пачалі стараваць, та, во, гадзін дзве старуюць, хоць ты вадой іх разганяй. Верхнія Пагараны. Стараве'р м. Старавер. У нас старавераў ні было, прыходзілі c Сувалак, дзераво на хаты пілавалі. Каўпакі. Старана' ж. Адна з дзвюх частак адрыны, з боку ад тока; палавіна адрыны. Мы ў адну сторану адрыны клалі жыто i пшаніцу, a ў другую — сено i канюшыну. Кавалічы. Старна'біць зак. Падняць, паднесці штосьці цяжкае. Цяшкі быў мяшчыско, але ж старнабіў яго на воз. Лікоўка. Старо'це мн. Старызна. Чым купляць гэта староце, та ляпей ўжэ што-нібудзь новае. Кругляны. Старусе'нькі прым. Старэнькі. Праз гуліцу ад нас жыла старусенька бабуля, c кійком хадзіла, у тую зіму памерла. Верцялішкі. Ста'ршы прым. Старшы, старэйшы. Май старшы сын ашче c тае вайны ні вярнуўсо, гочы па ім выплакала. Няцечы. Ста'туя ж. Статуя. Дзе быў Ляхноўскі парк, там тулькі адна статуя на полі стаіць, усё вырубалі. Рагачы. Стаў м. Стаў, сажалка, запруда. У Капцёўцы, каля самай шашы, стаў некалі зрабілі, у ім пан рыбу разводзіў, пасярэдзіні выспачка была, на ёй панэ атпачывалі. Бычкі. Стаўбу'н м. Кветканоснае сцябло цыбулі i некаторай іншай агародніны. Хвароба на яе, цыбуля змарнаваласа, у стаўбунэ пашла. Капцёўка. Стаўбуно'ўка ж. Мужчынскі летні галаўны ўбор /устарУ; картуз. У маю бытнасць мужчыны шапкі-стаўбуноўкі ўжэ ні насілі, ні модныя былі, гэта раней насілі. Бакуны. Стаўду'р м. Тупы, разумова недаразвіты чалавек /груб, лаенк./. Стаўдур некі ні дзеўчына, такая, як i маці, нічого ні навучыш рабіць. Сцяцкі. Стаўні'ца ж. Посуд ў выглядзе вялікай драўлянай бочкі для захоўвання збожжа. Насыплем поўну стаўніцу жыта, i нам на ўсю зіму на хлеп хватало, аж да новаго. Грандзічы. На весну татко выбіраў c стаўніцы жыто, сыпаў на paдзюшке, перасушваў. Батароўка. Стаўпатварэ'не н. Перан.: стоўпатварэнне, бязладнае нагрувашчванне. А гэта што тут за стаўпатварэне, вы што тут нарабілі? Кунцаўшчына. Стаці'вы мн. Ставы; асноўнныя апорныя дэталі ў кроснах. Ат кроснаў нашых адна стаціва засталаса, во, пат стрэхай стаіць. Караневічы. Ста'я ж. 1. Чарада. Гляджу, a зноў с-пад карчоў цэлая стая рыб вышла, ды такіх велькіх, адна ў адну. Занявічы. 2. Зграя. Я аж замёр: бачу, цэлая стая ваўкоў цераз дарогу перабягая. Кавалічы
Дадатковыя словы
дзвеі, падятлы, станога, станікм, старнабіць, старусенькі, стацівы, стаўбуноўка, стаўніца, шрубка, ігруб, іустару, ііх
2 👁