Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Стаячка' прысл. Стоячы. Я сам умеў стаячка на кабылі ехаць, станет, трымаешса за повад i едзеш. Жылічы. Па снапэ я ў возі любіў стаячка ехаць, тулькі лейцамі над галавой пакручваяш, паганяяш. Літвінкі. Стварэ'не н., стварэня ні знаць — у значэнні: вельмі брудны, забруджаны. На дзіцяці тваім стварэня ні знаць, недзі мусі ў шмаравідло ўлезло. Лікоўка. Сто'іцца зак. Адстаяцца, асесць. Гэта малако ні рухайце, хай стоіцца, потым будзям браць. Хамякі. Сто'іць незак. Каштаваць. Колькі ні будзя стоіць, a ўсероўно куплю, грошай неяк назбіраю. Цвіклічы. Сто'йка ж. 1. Прылада ў выглядзе перавернутай ўніз табурэткі для падтрымвання дзіцяці, якое вучыцца стаяць, хадзіць. Пастаў дзіця ў стойку, хай пастаіць трошкі на сваіх ношках. Пагараны. 2. Адзін з відаў дарожных павіннасцей у даваеннай Польшчы / прадстаўленне фурманкі/. Я сам адбываў стойку, як солтыс закажа; заедзеш i стаіш c канём, пакуль ні скажуць каго-нібудзь вязці. Лаша. Сто'йло н. Стойла. Зажані карову ў стойло, а я зарас прыду i падаю яе. Рагачы. Сто'лак м. Услончык, зэдлік. Во, вазьмі столак дый сядзь каля цёплай печы, пагрэй плечы. Гібулічы. Сто'лка ж. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж; пасма; адна частка, адзін слой чаго-небудзь. Я пугу ўмеў віць у дзве столкі, у тры, a нават i ў чатэры круціў. Кунцаўшчына. Вазьмі ляпей сшый у тры столкі, та яно мацней будзе, ні парвецца. Хамякі. Сто'ма ж. Стома, стомленасць, зморанасць. Хібо на цібе стома напала, што сядзіш i спіш? Гінавічы. Стоўб м. Слуп. Ціпер стаўбэ ставяць з бітону, ні пагніюць, ні тое, што некалі ставілі, шторок мянялі. Саломенка. Стоўб перава'льны — указальны слуп для арыентацыі на рацэ. Параход ведае куды ісці, бо стаўбэ перавальныя паказваюць. Дарашэвічы. Стра'ва ж. Страва, вадкая ежа. Я бес стравы ні магу i дня пражыць, хоць адзін раз мушу гарачаго паесці. Бакуны. Страві'ць зак. Патравіць, знішчыць / пасевы/. Як ні дапільнуяш, та гэтыя начлежнікі коньмі дазва'ня могуць стравіць табе гавёс. Сухая Даліна. Стра'гнуць незак. Гразнуць, вязнуць, грузнуць. Тут багно, ногі страгнуць, падавайса лявей. Верцялішкі. Стракава'ць незак. Уцякаць, ратуючыся ад нападу аваднёў /пра кароў/. Каровы як пачнуць стракаваць, та ніхто іх ні ўтрымае, як могуць бягуць у кустэ або дахат. Рагачы. Страма'к м. Прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капания торфу. Страмаке рабілі ў кузьнях, закажаш i табе зробяць, які ты хочаш. Круглікі. Страмака' прысл. Старчма, стаўма, старчаком. Ён страмака ўпаў з рыштаваня i зламаў сабе ногу, ужэ трэці месяц, як ляжыць у гіпсі. Селюкі. Страміна' ж. Круты схіл, абрыў, круча. Над Свіслачу, дзе коні пасвілі, была такая страміна, што аж глядзець страшно было, там тулькі берагулькі вадзіліса. Занявічы. Страмо'тыч прысл. Toe, што i страмака. Як зламаласа драбіна, так страмотыч i паляцеў, думалі: забіўсо, а ён устаў i сміецца. Каўбасіна. Страпі'ло н. Верхняя частка страхі. Я страпіло заўсёды добро замацоўваў, каб вецер ні ззарваў, прывязваў дротам. Лаша. На страпіло борану як зацягнуў, так бусял с той пары i вядзецца, ні пакідае. Кунцаўшчына. Страх м. Страшыдла, злы дух, д'ябал. Усе баяліся дуба на панскім гародзі; ні йдзеця, казалі, каля таго дуба, бо страх у ім сядзіць. Парэчча. СтрачьГцца незак. Toe, што i стракаваць. Як настане лето, та каровы так строчацца, пазалазяць у рэчку i стаяць аж да вечара. Літвінкі. Страшо'к м. Страшыдла, злы дух, д'ябал; пудзіла. Ціхо, дзеткі, ні дурэйце, бо страшок прыдзе, забярэ. Свіслач. СтрашьГдло н. Пудзіла. 3 той пары, як паставілі на гародзі страшыдло, та ні адна варона ні села, нават гараб'е i тыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарабе, дазваня, дябал, кароўі, пасевыі, стварэне, стойка, столка, фурманкіі, іпра
4 👁
 ◀  / 329  ▶