Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
баяцца. Лікоўка. Строк м. Авадзень. Гарачэ, строк на каровы нападае, рады ні даеш, бегаюць, хвастэ пазадзіраўшы. Рацічы. Стромгало'ў прысл. Стрымгалоў; як мага хутчэй. Як упякла пчала, та стромгалоў ляцеў да рэчкі i адразу ў воду, баяўсо, каб ашчэ катора ні ўцяла. Мураванка, Казловічы. Стро'мкі прым. Стромкі, круты, абрывісты. Тут стромкі бераг, канём ні пераедзяш, едзь далей, там будзя пераезд. Сухая Даліна. Стро'мы прым. Toe, што i стромкі. Тут стромы спуск, трымай кабылу, каб ні панясла. Солы. Стронг м. Фарэль, стронга. Кажуць, у Ласасянцы некалі стронгаў много было, лавілі i пасылалі цару, бо гэта царска рыба была. Бакуны. Строп м. Накладка на верхняй частцы саламянай страхі. Кап строп вецер ні ззарваў, та я прывязваў яго латамі, наверх нават i каменя лажыў. Кунцаўшчына. Найлепшы строп — гэта с пырніку, ён як уляжацца, та ніякі дождж ні прамочыць. Аленічы. Стру'мент мн. Інструмент, начынне. За весну ўвесь струмент дзеці парасцягалі, а ціпер рабіць ні маю чым. Дзекалавічы. Струпяне'ць зак. Замерці ад страху, ад жаху, перапалохацца. Як немцы ўваліліса ў хату, та мы ўсе струпянелі, ні ведалі, што рабіць. Сіні Камень. Стр/пяш аць зак. Збуцвець, струхлець, спарахнець. Дзераво на хату як папаляжало, так i зусім струпяшало, на дрова i то ні гадзіцца. Рагачы. Кару з дзерава аскрабі, а то можа струпяшаць, як доўго паляжыць. Віцькі. Стры'гчы незак. Стрыгчы. Усялякія людзі бываюць: i добрыя, i кепскія, ні трэбо стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень. Батароўка. Стрыгчы вушамі — настарожыць вушы, адчуваючы небяспеку / пра каня/. Як уехаў у густы лес, та мой конь i пачаў стрыгчы вушамі, нешто пачуў. Навасёлкі. Стрыказа'ж. Конік; насякомае, якое скача i стракоча крыламі. Услухайса, як стрыказа харашэ спявая. Забагонікі. Стры'ек м. Брат бацькі, дзядзька. Заўтро да стрыйка ў госці паедзямо, нас у хаці ні застанет. Пышкі. Стрые'чны прым. Дваюрадны, стрыечны. Яго стрыечны брат недзе ў Гродні робіць, мусі на якім заводзі. Лугавая. Стрымбу'ль м. 1. Сцябло расліны, пазбаўленае лістоты. Падло, каларадскі жук усё бульбавене паеў, адны стрымбуле засталіса. Пагараны. 2. Пра хударлявага, празмерна высокага чалавека. Стрымбуль, ніякага клёку ў ім німа, выцягнуло, як канапліну. Сіўкава. Стрымо'тыч прысл. Старчаком, старчма, стаўма. Як піхануў, так той стрымотыч c клаткі i паляцеў, ледво выцягнулі з вады. Кругл ікі. Стрынгале'т м. Хударлявы, празмерна высокі хлопец /зневаж./ Які з яго хлопяц, стрынгалет некі, a, глядзі, якую дзеўку файну ўзяў. Кавалічы Стры'нгель м. Toe, што i стрынгалет. Ці яна здурэла, што за гэтаго стрынгеля замуж ідзе, што — ёй свет ні мілы? Лаша. Стрыно'жак м. Трыножак. Летам мы ў пячэ ні палім, маці на стрыножку вячэру варыць. Баброўнікі. Стрыхава'ць незак. Фармаваць; надаваць пэўную форму гліне. Калісьці я хадзіў да цагельні стрыхаваць гліну, як наробішса, та ледво дахаты прылезяш. Літвінкі. Стры'хар м. Той, хто фармуе цэглу. Самым лепшым стрыхарам у цагельні быў Антось Камлач, бо ён здаровы быў, па дзве нормы вырабляў. Сухая Даліна. Стры'хмус м. Рэйсмус; сталярная прылада для правядзення лініі, паралельнай краю дошкі. Гэты стрыхмус я, як маладым быў, зрабіў, а той — ашчэ дзедаў, ён мне пакінуў. Агароднікі. Стры'ца ж. Дэталь у калаўроце ў выглядзе трансмісійнага невялічкага драўлянага кола. Паткруці ляпей стрыцу, а то, бачыш, калаўродак добра ні цягне. Свіслач. Стры'чка ж. Toe, што i стрыца. Адну столку шнура закладзеш на стрыцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каняі, струпянець, стрыек, стрыказаж, стрынгель, стрыножак, стрычка, стріпяш, ізневаж
3 👁
 ◀  / 329  ▶