другую -на шпульку i тады ўжэ прадзеш. Казіміроўка. Стры'чны прым. Дваюрадны, стрыечны. Стрычны брат адзін быў, i той памёр, ціпер з радні ў міне нікого ні засталосо. Лойкі. Стрэ'ха ж. Страха. У нашым сяле ўсе стрэхі c саломы былі, тулькі ў аднаго хата была крыта чарапіцай. Белева. Стрэ'ча ж. Ступень радства. Перша страна — родныя, другая стрэча — дваюрадныя, так што мы с табой у другой стрэчы, ашчэ зусім бліскія сваяке. Карозічы. Стрэ'чны прым. Дваюрадны, стрыечны. Мая стрэчна сястра аж у Бакунах замужам, за трактарыста вышла. Кулёўцы. Сту'дня ж. Студня, калодзеж, калодзезь. У нашай вёсцы тулькі адна студня была, нікаторыя бралі воду з рэчкі. Кунцаўшчына. Стужа'ць зак. Злёгку зацвярдзець. Масло як палажыла ў халодну воду, так i стужало, во якое, паглядзі. Сцяцкі. Сту'па ж. Ступа; прылада для перапрацоўкі зерня на крупу. У ступі ні тулькі таўклі панцак, але i канаплянае або льяное семя, як каму трэбо было. Караневічы. Сту'па ж. Ступня. Якая ў яе ступа, зусім маленька, як у дзіцяці. Круглікі. Ступі'ца ж. Дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, на якой трымаецца верхні камень. Ступіца як перашаруецца, та пойдзяш да нашаго каваля, i ён табе зробіць, якую хочаш. Клінчаны. Стусі'на ж. Гібкае дрэўца для пугі /пугаўё/, звычайна прывазное. А я думаў, што стусіны ў Празароках растуць, a зноў іх купляюць. Свіслач. Сту'сло н. Сталярная прылада, пры дапамозе якой распілоўваюць дошкі пад вуглом у 90° i 45°. Бес стусла правідлово вугла ні зарэжаш, ні дасі рады. Свіслач. Стырчэ'ць незак. Тарчаць, выставаць, выступаць. Глядзі, тут у дзвярах некі цвік стырчыць, каб рукі часамі ні абадраў. Сонічы. СтьГрыць зак. Украсці /груб./. От стырыць что-нібудзь — ён майстар, a зрабіць што добрае — на гэта ў яго рук німа. Скраблякі. Стэ'льмах м. Майстар па вырабу вазоў i дэталей да іх. Кажуць, быў добры стэльмах ў Ляхнові, ашчэ яго вазэ i ціпер у нікаторых сёлах жывуць. Рагачы. Суво'й ж. Вялікі кусок кужалю, скручаны ў рулон. У кожнай дзеўкі на выдан i было ні менш, як пяць-шэсць сувояў кужалю. Эйсманты. Су'дар га ж. Сутарга. Баба казала, што дзіцей ад сударгі яна сама лячыла: ставіла каля вушака, над галавой пракручвала дзірку, выстрыгала валасоў, абрэзвала на пальцах ногці, ўсё гэта клала ў дзірачку i забівала колікам. I дзіця адразу станавіласо здаровым. Лаша. Су'дзе н. Посуд, пасуда. Памый судзе адразу, пакуль ні заскарэло, а то потым ні адмыяш. Свіслач. Судзі'ць незак. Абгаворваць, паклёпнічаць. Яна прывыкла другіх судзіць, а сама сібе ні бачыць, якая яна. Дзекалавічы. Сук м. Перан.: скупы челавек, скупярдзяй /лаянк./. Страшэнны сук быў, як меў якую капейку, та ўсе складваў, ні жонцы, ні дочкам ні даваў. Ферма. Сука'дло н. Прылада для сукання нітак. Сукадло кожны меў свае, сам мог зрабіць, ні трэбо было купляць. Рацічы. Сука'йло н. Toe, што i сукадло. Сукайло ў нас есць, але яно нікому ні патрэбна, бо ніхто ні прадзе. Прывалка. Су'кало н. Toe, што i сукадло. Як трэбо было, та маці паставіць су'кало па сярэдзіні хаты, i мы сучам цаўке. Казіміроўка. Сука'ць незак. Сукаць, скручваць. Ніці можно было сукаць с клубкоў, а можно было сукаць i на калаўротку, як хто хацеў. Рацічы. Сукма'н м. Бурка, світка. На начлех коней як вадзілі, та закруцішса сабе ў сукман i ляжыш каля агню, дрэмлеш. Навумавічы. Су'кня ж. Шарсцяная сукенка. Яна ні
Дадатковыя словы
стрэха, стрэчны, стужаць, стусло, стусіна, стырчэць, сувой, сукало, сукня, ігруб, ілаянк, іпугаўёі
3 👁