тулькі святам у сукні сабе ходзіць, a i ў будзень ні скідая, як тая пані. Лугавая. Сумато'ха ж. Мітусня, беганіна, сумятня. У хаці нека суматоха падняласа, людзей ззабраласо много, усе нетто крычаць. Дарашэвічы. Сумнява'цца незак. Сумнявацца; не давяраць. Наконт гэтаго чалавека ні трэбо сумнявацца, я яго добро ведаю, ён ні падвядзе. Верцялішкі. Су'меркі мн. Змрок, змярканне, прыцемак. Ужэ сумяркі, нічого ні відаць, а ты ўсе чытаяш, гочы псуеш, ляпей кінь. Баранава. Супо'ня ж. Супоня. Глядзі, каб у дарозі супоня ні развязаласа, добро завяжы, засмаргні. Кунцаўшчына. Супра'жнік м. Удзельнік супольнай апрацоўкі зямлі. У маго супражніка конь слабейшы быў; як гарэш, та ўвесь час трэбо было яго падганяць, атставаў. Лікоўка. Супра'жыць незак. Апрацоўваць cyполкай зямлю. У нас рэтко ў каго было па пары коней, а так па аднаму каню, на весну кожны шукаў сабе сполніка, каб з ім супражыць. Кавалічы. Сураве'жка ж. Сыраежка. Суравешка — які з яе грыб, пакуль прынясеш дахаты, та з яе нічого ні застанецца, пакрышыцца. Зарубічы. Су'рамець ж. Сырамяць. Сурамяць мощна, як прывяжаш да цэпа біч, та нігды ні парвецца, аш пакуль ні перашаруецца. Баранава. Сурвэ'та ж. Абрус, настольнік. Засцялі на стол чысту сурвэту, гэта ж дзісяй велька свято. Кузьмічы. Су рду'к м. 1. Верхняе мужчынскае адзенне з самаробнага сукна. Як ён выглядаў, той сурдук, чорт яго ведае, тулькі ведаю, што такія сурдуке ў нас былі. Круглікі. 2. Верхняе мужчынскае кароткае адзенне ў выглядзе курткі. Першы сурдук я пашыў ў Скідзелі, як жаніўсо. Селюкі. СУРДУ'Т м. Мужчынскае верхняе адзенне з доўгімі поламі i адкладным каўнерам. Некалі шляхта ўсе насіла такія сурдуты з блішчачымі гузікамі. Ланявічы. Суро'чаны дзеепрым. У прымхах: той, каго ўраклі, нанеслі шкоду ліхімі думкамі, словам, нядобрым вокам. Ён мусі сурочаны, усяго баіцца, крычыць начамі. Лаша. Суро'чыць незак. У прымхах: нанесці шкоду думкамі, словам, нядобрым вокам. Гэта баба гочы чорныя мая, можа дзіця сурочыць, хаця ні паказвай. Лаша. Су'сліць незак. Чуць, трохі прасочвацца /пра воду/. Каля мае хаты есць месца, дзе вада з зямлі сусліць, там заўсёды мокро. Зарубічы. Су'та лака ж. Мітусня, беганіна. У такой суталацы свой сваго ні мог пазнаць, ні тулькі чужого. Карозічы. Су'талач ж. Зборышча жулікаў, пранырлівых, хітрых людзей; зород; навалач. Панаехало сюды ўсялякай суталачы, жыць ні даюць. Круглікі."Куды ідзеш, бабка?"- "На святое вяселячко",— "Адкуль ідзеш, бабка?" — "С сабачай суталачы /прымаўка/. Белева. Сута'на ж. Сутана; верхняе адзенне каталіцкага духавенства. Глядзі, во, ксёндз у чорнай сутані да плябані пашоу ён там жыве. Індура. Су'ткі мн. Вузкі праход паміж сценамі будынкаў. Праз гэтыя суткі каня ні правядзеш, сам ледво пралезяш. Кунцаўшчына. Суту'нак м. Змярканне, змрок. Ужэ слонца зайшло, сутунак, а ты недзе хочаш ісці. Агароднікі. Сутуня'ць незак. Змяркацца, цямнець. Гэта ш стало сутуняць, a кароў чамусьці ні жануць дахаты. Навумавічы. Сухаве'й м. Сухавей; гарачы, сухі вецер. Сухавей як пачаў дуць, та ўсё с поля павыдуваў, пясоктулькі курыць. Бакуны. Сухаве'йко м. Бяссмертнік; лекавая травяністая расліна. Сухавейко ат печані памагае, я сама парыла i піла, i, дзякаваць богу, вылячыласа. Канчатка. Сухадрэ'ўко н. Брызгліна, куставая расліна. Мы c сухадрэўка ўсе рабілі сабе муштуке, мой цесць міне навучыў рабіць. Пагараны. Сухама' прысл. Сухама. Узяў кусок хлеба
Дадатковыя словы
водуі, зброд, сумеркі, суравежка, сурамець, сурвэта, сухадрэўко, іпра, іпрымаўкаі
8 👁