i сухама есць, усероўно, як галодны, нічога ні еў. Каленікі. Сухано'жкі мн., ж. Грыбы жаўтаватага колеру, на тонкіх ножках, якія растуць на выгане. Пасля дажджу гэтых суханожак на выгані много, але іх мало хто збірае, яны сухія. Лаша. Сухапасто'й м. Сухастой; дрэва, якое засохла на пні. Сухапастой на будоўлю ні гадзіцца, ён тулькі на дрова ідзе. Струбка. Сухасто'й м. Сухастой. Сухастою ў нашым лесі много, i ні знаю, чаму так сохне сасна. Навасёлкі. Сухо'тка ж. Нейкая хвароба скуры ў малых дзіцей; сухі лішай /устар./. Ат cyхоткі дзіцей лячылі цынцылеяй, такое зелье, яно жоўтым цветам цвіце. Лаша. Сухо'ты мн. Туберкулёз. У суседняй вёсцы людзі натта ж на сухоты хварэлі; як наступіць вясна, так i вязуць хаваць маладую дзеўку ці хлопца. Кунцаўшчына. Суху'тко прысл. Вельмі суха. На дварэ стало сухутко, файно, можно i босаму пахадзіць. Сухая Даліна. Сухю'ткі прым. Вельмі сухі, высахшы. Ужэ снапэ вазіць можно, гавёс стаў cyхюткі, асыпацца пачаў. Капцёўка. Су'чкі мн. Невялікія дапаможныя санкі да караў /саней-лесавозаў/. Я к доўга дзераво, та бяры сучкі, бо на адных санях доўгай штукі з лесу ні прывязеш. Брузгі. Суш ж. Пчаліныя рамкі з новымі сотамі. Я ўжэ назапасіў больш як дзесяць paмак сушы, на весну будзя. Сыпаная Гара. Сфастрыгава'ць зак. Прафастрыгаваць; прашыць буйнымі шыўкамі. Рукавэ спачатку трэбо сфастрыгаваць, a тады ўжэ прышываць як трэбо. Лойкі. Схава'цца зак. Схавацца. Ён так патрапіў схавацца, што яго сам чорт ні знайшоў бы. Бычкі. Схапі'цца зак. У значэнні: стаць меншым па памеру, скараціцца. Усунь свэтар у гарачу воду — так схопіцца, зробіцца меншым, ні надзенеш потым. Іванаўцы. Схраката'ць зак. Пабіць, разбіць. Як paзыдзецца, та ён можа ўсю пасуду схракатаць, пакідаць пад ногі, кап хоць над гэтым сваю злосць ззагнаць. Адэльск. Сход м. Сход, збор. Заказвалі на сход, будуць пастуха на каровы гадзіць, прыходзьце. Баброўня. Схо'дзіцца незак. 1. Сустракацца, спатыкацца. Мне я ім некулькі разоў даводзіласо сходзіцца, але ні ведаў, што ён у цюрме сядзеў. Зарубічы. 2. Пачынаць сумеснае жыццё. Яна казала, што ўжэ будзе сходзіцца з ім, адной надаеложыць. Свіслач. Схо'дзіць незак. Узыходзіць /пра сонца/. Паглядзі, як небо паружавело, заpac слонца сходзіць будзя. Грандзічы. Схо'ду прысл. Адразу. Ён думаў сходу ў інсцітут той паступіць, але, аказалаco, ні так просто. Палаткова. Схо'ды мн. Лесвіца, у сходы. Пакуль наверх па тых сходах падымешса, та духе табе запрэ, задыхаешса. Асочнікі. Схудне'ць зак. Схуднець, пахудзець. I ад чаго ён так мох схуднець, здаецца, i догляд добры i ніхто яму ні дакучае. Мількаўшчына. Сці'брыць зак. Украсці. Ён так i глядзіць, кап што-нібудзь у каго сцібрыць, у каго што ні так ляжыць. Пыра. Сцізо'рык м. Сцізорык. Во, які мне тато сцізорык купіў, з двума ножыкамі. Гожа. Сці'рта ж. Сцірта, тарпа. Ашчэ з восені ўсе сцірты павымалочвалі, гэта тулькі адна салома ляжыць. Арэхавічы. Сці'сло прысл. Ашчадна, эканомна. Калі так сцісло будзям жыць, та можа грошай i на машыну якую назбіраем. Галынка. СцьГзорыкм. Сцізорык. Сцызорык кожнаму ў дарозі спатрэбіцца: ці хлеба сабе адрэзаць, ці пужальнішча якое выразаць, ці што іншае. Абуховічы. Сцягно' н. Сцягно. Здарова дзеўка, у яе аднаго снята пудоў два будзя, рабоча. Малахавічы. У каровы чысто сцёгна павысыхалі, адкуль тое малако ў яе будзя. Ханявічы. Сцяко'льнік м. Сталярны інструмент для фугоўкі выемак у аконных рамах. Сцякольнік нешто ні бярэ, зусім за
Дадатковыя словы
лесавозаўі, сонцаі, суханожкі, сухотка, сухюткі, схапіцца, іпра, ісаней, іустар
2 👁