Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
тупіўсо, вазьмі ды ашчэ раз пагастры. Дзекалавічы. Сця'міць зак. Сцяміць, зразумець, скеміць, уцяміць. Я зразу ні мог сцяміць, куды ён гне, тулькі потым дагадаўсо. Тумашы. Сцяна'ж. Мера даўжыні тканіны /устар./. У адной сцяне бывае шэсць-сем apшын, а то i больш. Лугавая. За адзін раз можно аснаваць на шэсць сцен кужалю. Забагонікі. Сця'цца зак. Перан.: счапіцца, задрацца; уступіць у спрэчку, бойку. Яны такія, што за любое глупство могуць сцяцца, адзін аднаму ні ўступіць. Губінка. Сцяць зак. 1. Сціснуць. Такі боль быў, а ён зубы сцяў i ані енкнуў. Гумбачы. 2. Зрэзаць, ссячы. Такую ліпку файну сцяў, а ты хоць адно дзераво за свае жыце пасадзіў? Багушоўка. Сч/біцца зак. Распачаць бойку, сварку. Сют-тут так i зноў счубяцца, адзін аднаго цягае, мірна ні могуць жыць. Гневяшчызна. Сы'каць незак. Пакрыкваць на старэйшых. Ты чо гэта стаў сыкаць на дзеда, ён табе хто, раўня? Астравок. Сынава'я ж. Жонка сына ў адносінах да бацькоў. Сынавая да нас адносіцца добро, німа чаго наракаць, ні крыўдзіць. Занявічы. Сырае'жка ж. Сыраежка. Добрых грыбоў ні было, та хоць сыраешкаў набраў, усероўно лічацца грыбэ. Зарубічы. Сыраква'ша ж. Сыракваша, кіслае малако. Як гарачэ, та найздаравей усяго піць сыраквашу, вып'яш — i ўжэ піць ні хочацца. Парэчча. СьГрнік м. Клінок, трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру. Як сыроватка сцячэ добро, та сырнік пат камень паложыш, хай паляжыць. Прыгодзічы. СьГро прысл. Сыра, мокра. На дварэ неяк сыро, аніяк пагоды німа. Мількаўшчына. Сыро'ватка ж. Сыроватка. Мы сыроваткі самы нігды ні пілі, свіням вылівалі. Пруды. Сыро'ўка ж. Неапаленая цэгла. Да вайны хаты ў вёсках ставілі c сыроўкі, але яны вельмі халодныя былі, сырыя. Асташа. Сы'ска ж. Соска. Як дам дзіцяці сыску, та яно ляжыць i ні плача, а я сваю работу раблю. Мількаўшчына. Сысу'н м. Сысун; маладняк жывёлы, які ссе матку. Ён ашчэ сысун у нас, кабылу ссе, хаця трэбо было б даўно адлучыць. Белыя Балоты. Сысу'нчык м. Сысун /памянш./. Наш сысунчык нігды ат кабылы ні атстае, так i трэцца каля аглоблі, як едзяш. Баліненты. Сысці'са зак. 1. Сустрэцца, спаткацца. Хто думаў, што зноў прыдзецца сысціса разам з ім i нават ваяваць у адным батальёні. Азёры. 2. Пачаць сумеснае жыццё. Яны сышліса, пажаніліса i, во, дзякаваць Богу, добро жывуць. Каробчыцы. СьГты прым. Сыты, укормлены. Глядзі, паршук наш даволі сыты, можно калоць. Іванаўцы. Сэймікава'цца незак. Ра'дзіцца, ра'іцца. Яны прывыклі сэймікавацца, адразу нічого ні робяць, можа гэта i добро, бо дзве галавы та ні адна. Літвінкі. Сэрадэ'ля ж. Сырадэля /кармавая трава/. Сэрадэлю сеялі па жыці, жыто пажнуць, а тады сэрадэлю косяць. Батароўка. Адной сэрадэляй каровы ні выкарміш, трэбо сена або канюшыны дамешваць да яе. Александрова. Сэрвэ'та ж. Абрус, настолькік. Сэрвэты модныя былі, кажда паненка ўмела ткаць, i я таксамо ткала. Эйсманты. Сэрцаві'на ж. Стрыжань / аб дрэве/. Вярба наша згніла, сэрцавіны зусім німа, адна абалонь засталаса. Эйсманты. Сюдо'ю прысл. Тут, у гэтым месцы. Сюдою ні праедзеш, граско, конь воза ні выцягне, заваліцца можа. Беражаны. Сюд-туд прысл. То тут, то там. Як гарэў Гібуліцкі лес, та, здаваласо, ўжэ пагасілі, i ўсероўно сюд-туд i зноў агонь уздымаецца, нібыта хто натпальваў. Гібулічы. Сюды'кава прысл. Сюды. Сюдыкава, хлопцы, ідзеця, я вам нешто пакажу. Рацічы. Сюрту'к м. Бурка, шырокая адзежына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпяш, дрэвеі, радзіцца, раіцца, сцянаж, счібіцца, сыроўка, сыска, сэрвэта, сэрцавіна, сюртук, траваі, ікармавая, іпамянш, іустар
6 👁
 ◀  / 329  ▶