Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
з даматканага сукна з башлыком. Май бацько бес сюртука ў дарогу ні выязджаў, заўсёды браў с сабой. Галаўнічы. Сяве'нка ж. 1. Сявенка, сявалка, сяўня; начынне для ручной сяўбы. Добры гэта быў час, час сяўбы, ідзеш сабе с сявенкай i сееш памаленьку. Лаша. 2. Посуд, сплецены з саломы i лазы для захоўвання мукі. Муку ўсыпляш ў сявенку, утрамбуяш i стаіць, нават як пажар, та салома абгарыць, а мука ўтрамбованая так i стаіць. Сабаляны. Сяве'нька ж. Посуд у рост чалавека, сплецены з саломы i лазы, для захоўвання збожжа. У нашу сявеньку ўлазіло больш дзісяці пудоў жыта, а мо i больш, добро ні помню. Бакуны. Сядаві'цца незак. Садзіцца, сядаць. Hi хачу каля печкі сядавіцца, галава будзя балець, натта ж моцно напаліла. Батароўка. Сядзё'лка ж. Падсядзёлак, частка конскай вупражы. Без сядзёлкі хутко ні паедзяш, аглоблі будуць бэнтацца. Бандары. Патпругу падцягні, кап сядзёлка спраўней ляжала на кане. Лаша. Сядні'к м. Сяннік, матрац. Наб'ем сяднік саломай i качямсо, каб раўнейшы быў, ляпей спаць было на ім. Лойкі. Сядэ'лко н. Тое, што i сядзёлка. Сядэлко патпраў, а то перакруціласо, зусім набок з'ехало, аглоблі ні трымаюцца. Бакуны. Сяка'ч м. Сякач, прылада для драблення карняплодаў на корм жывёле. Нам сякач каваль зрабіў; буракоў каровам у адзін міг насячэш, ні трэбо рукамі рэзаць. Канявічы. Сяле'дзеўка ж. Бочка з-пад селядцоў. Як капусту ні было ў чым квасіць, та куплялі сяледзеўку, выпарыш яе кіпятком i ложыш капусту. Дубоўка. Сяле'дзец м. Селядзец. Сяледцы дарагія былі, хто там іх купляў, воляк з-пад сяледцаў бралі i бульбу з ім елі. Жытародзь. Сяле'дзя ж. Гатунак бульбы. Сяледзя, была бульба такая, прадаўгавата, з ямачкамі, усе яе садзілі. Парэчча. Сяльні'к м. Сяннік, матрац. Мая Стэпка перат тым, як спаць, заўсёды сяльнік ўносіла ўхату, ператрасала, каб мягчэшы быў. Кульбакі. Сянні'к м. Сяннік. Аттаго i называецца сяннік, што сенам яго набіваюць, a ў нас сена ні было, саломай набівалі. Забагонікі. Сярадня' прысл. Сярод дня; у дзень. Ці хто гэта бачыў, каб чалавек сярадня спаў, a ён, лежабок, ляжа i спіць. Карозічы. Сярдава'ць незак. Злаваць, злавацца. Ты мусі за нешто на міне пачала сярдаваць, ні сярдуй, я табе нічого кепскаго ні зрабіў. Белякоўшчына. Сярмя'га ж. Шырокая i доўгая адзежына з даматканага сукна, звычайна белага колеру. Накінь сярмягу на плечы, каб ні змок на дажджэ, бачыш, як крапаціць. Бакуны. Сярмя'жка ж. Кароткая мужчынская адзежына з даматканага сукна шэрага колеру. Свая сярмяжка нікому ні цяшка /прыказка/. Вострава. Сярпо'к м. Маладзік /першая квадра месяца/. Во, паглядзі, які сярпок паказаўсо на небі, маладзенькі месяц. Забагонікі. Сячка'рня ж. Сячкарня; машына для рэзкі саломы на корм жывёле; саламарэзка. Мы сечку ў сячкарню рукамі ні рэзалі, а коньмі, бо манеж быў свой. Сухаўляны. Таба'к м. Тытунь. Пры паляках, як хто дзе якое кальво пасеяў табаку, та акцызны як дасць штраф, та i курыць ні захочаш. Кунцаўшчын. Таба'ка ж. 1. Табака, нюхальны тытунь. Наш дзед казаў, што даўней ні курылі, а нюхалі табаку, насілі ў табакерках
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехало, месяцаі, набем, сявенька, сяледзец, сяледзеўка, сярмяга, іпершая, іпрыказкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶