Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
i капшуках. Баброўнікі. 2. Нейкая захворванне пшаніцы, пры якім зерне ператвараецца ў чорны парашок. У нас кожны гаспадар пшаніцу сініў сінім камянем, кап табакі ні было. Сухая Даліна. Табаке'рка ж. 1. Табакерка, каробачка для табакі i тытуню. Як добры курэц, та мае сваю табакерку i тытунец /прымаўка/. Баброўнікі. 2. Перан.: вялікі нос. Ты куды гэта сваю табакерку садзіш, i без цібе разбяруцца. Кунцаўшчына. Табарэ'тка ж. Табурэтка. Некалі ніякіх табарэтак ніхто ні ведаў, былі лавы i сланэ, i добро было. Лаша. Табато'ж часц. Так, але, ага, сапраўды. Табатож, дзеткі, табатож, а як жа мы бес гэты жыці будземо, хто нам хлеба наробіць? Круглікі. Табачко'вы прым. Тытунёвы, цёмнажоўты. Купіў сабе каптан табачковкаго колеру, ля, паглядзі, ці добры будзе? Каўпакі. Табу'н м. Табун, статак, гурт. Цэлы табун кароў выпусцілі, гэта ж усю рунь с карэньмі вынясуць. Ферма. Табэ'ляк м. Невялікі свердзел. Гэты табэляк ашчэ даваенны, ім натто добро дзіркі круціць паттэблі. Свіслач. Тава'рм.Тавар.Набраўтавару аж надвое ботаў, будзе сабе i сыну. Пракопавічы. Таварышкава'ць незак. Сябраваць. Мы з ёю таварышкавалі, аш пакуль нас у Германю ні вывязлі. Гарны. Така'рня ж. Прымітыўны такарны станок па дрэву. У Данілоўскіх свая такарня была, калаўроткі рабілі, мы ўсе ў іх заказвалі. Круглікі. Такве'ля прысл. Столькі многа. Таквеля яму прышлоса перажыць за немцам!, ні дзіво, што здаровя ні мае. Пракопавічы. Тако'ўскі займ. Такі. Такоўскі ўжэ ён быў чалавек, нікому ніякай крыўды ні зрабіў. Зарубічы. Такро'к прысл. У мінулым годзе, летась. Такрок карова перадойка была, нават дзецям малака ні было. Лойкі. Такро'чны прым. Леташні, мінулагодні. Такрочны ўмалот быў лепшы, ціпер на салому збожа вырасло, a ўмалота німа. Пракопавічы. Таксо'ўка ж. Легкавы аўтамабіль, таксі. Некалі маладыя да шлюбу вазамі ехалі, a ціпер на таксоўках, адзін раз з дзесяць ехало. Вішнявец. Талака' ж. Калектыўнае выкананне работы. Ці купляну хату, ці дзераво з лесу заўсёды перавозілі талакой. Баброўня. Назбірала талаку — пагуляла на таку /прымаўка/. Малахавічы. Талкава'ць незак.Тлумачыць, гаварыць, казаць. Я яму ўсё талкавала i талкавала, каб ні лез, дзе б'юцца, але ж ці да яго гэта даходзіло? Верцялішкі. Талко'вы прым. Талковы, дзелавіты, дзелавы, разумны, удалы. Чалавек ён талковы, з ім добро пасядзець, пагаварыць, розуму набрацца. Агароднікі. Талма'ч м. Перакладчык. Ён пры немцах талмачом быў, а потым уцёк, але, кажуць, дзесьці дагналі i пасадзілі. Зарубічы. Талму'д м. 1. Свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў. У талмудзі, расказваюць, напісано: размнажайса, як пясок на беразі мора, гэта пра яўрэяў. Індура. От каб дзе, браце, талмуд дастаць i пачытаць; там, кажуць, много чаго цікаваго напісано. Пракопавічы. 2. Перан.: цяжкі для разумения тэкст, пісанне. Я ў гэтым талмудзі нічого ні разбярусо. Дубоўка. Тальма'к м. 1. Перавязь, тальмах. Яму дохтар сказаў, каб ні менш месяца насіў руку на тальмаку, нічого ні рабіў. Рацічы. 2. Прывязь, прычэп. Добро, што знаёмы шофер падвярнуўсо, узяў машыну на тальмак, а так стаяў бы нівядомо дакуль. Верцялішкі. Та'ма прысл. Там. Нас тама ніхто ні жджэ, i німа чаго туды ехаць. Кавалічы. Тама'ж. Гаць, запруда. Гэту таму' нідаўно зрабілі, а так тут цякла нівелька рэчачка. Селюкі. Тамава'не н. Умацаванне з каменняў, бярвенняў, лазы супраць размыву берага вадою. Як тая велька вада была, та каб ні тамаване, наш бераг у Нёман паехаў бы. Дарашэвічы. Та'майка прысл. Там. Ідзі сюдою, та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, табарэтка, табачковы, таварм, таварышкаваць, талкаваць, тамаж, тамайка, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶