майка глыбоко, ні пяройдзяш. Сухая Даліна. Та'мака прысл. Там. Во, тамака, дзе дым ідзе, нашы хлопцы коні пасвяць. Свіслач. Та'макава прысл. Там. Давай ашчэ тамакава пашукаем, можа дзе знойдзем. Балічы. Тандэ'т м. Нізкаякасны выраб. Як купляць, та добрае, а ні тандэт. Солы. Танкля'вы прым. Высокарослы, цыбаты. I ў каго ён такі танклявы ўдаўсо, здаецца, у раду іх нікого такого ні было. Літвінкі. Та'нно прысл. Тайна. Гэты бычок табе натто танно прышоўсо, ён больш варты.Індура Та'нны прым. Танны. Бяры вось гэты матэр'ял, ён танны, якраз па тваіх грошах. Гожа Таню'ткі прым. Вельмі тонкі. О-о, яна добро прадзе, вывядзе нітачку такую танютку, што ні згледзяць. Рагачы. Тапары'ско н. Тапарышча. Пабіў тапарыско, рубаючы карчэ, а новаго німа з чаго зрабіць. Скамарошкі. Тапта'к м. Тапчак, прымітыўны рухавік для рэзкі сечкі. У таптаку конь мусіць нагамі перабіраць, бо як ні будзе, та яго коло уніз пацягне. Круглікі. Тапта'цца незак. Таптацца. Топчацца на адным месцы, як курыца ў гняздзе. Балічы. Тапча'н м. Шырокая лава са спінкай. У нас тапчан заўсёды каля печы стаяў, на ім дзет спаў. Кавалічы. Тара'нка ж. Сплецены з саломы i лазы посуд для вымярэння збожжа.У таранку якраз уваходзілотры пуды пшаніцы, ні больш. Батароўка. Тарата'йка ж. Разбітая, старая брычка. Ляхноўскі аканом на некай таратайцы тады ездзіў. Рагачы. Тарато'рыць незак. Балбатаць, лапатаць, сакатаць. О, ужэ тараторыць, сыпля як с пулямёта! Свіслач. Тарахто'рыць незак. Тое, што i тараторыць. Пакінь тарахторыць, ужэ галава ад цібе баліць. Кунцаўшчына. Тарахце'ць незак. Ехаць з грукатам, падскокамі; лескатаць. Пад вечар, чую, нехто тарахціць, а зноў гэта тато наш з Індоры едзя. Сухая Даліна. Та'рка ж. Тарка. Даўней тарку рэтко хто купляў, самы рабілі з бляхі. Белева. Таркава'ць незак. Церці на тарцы. Дзісь бапку будзям пячы, трэбо бульбу таркаваць. Ніжнія Пагараны. Тармазі'ць незак. Тармазіць. Тут тармазіць трэбо паціху, бо дарога натто сліская. Рацічы. Тарна'біць незак. Валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю.Удвухтарнабілі гэты мяшок i ледво старнабілі, а ён хацеў адзін. Баяры. ТарнавьГм. Плытагон, які кіруе плытом з дапамогаю жэрдкі-руля. Як плыт летам разбіло, та ўсю віну на міне звалілі, бо я тарнавым быў. Пагараны. Таро'пно прысл. Страшна. Як убачыла, што чалавек ніжывы ляжыць, та стало неяк таропно. Адэльск. ТарпантьГна ж. Шкіпінар. Некалі тарпантыну цэлымі бутлямі ладавалі ў вагоны i адпраўлялі за граніцу. Рыбніца. Тарцыя'рка ж. Багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл. Хто ні ведае гэту тарцыярку! Тулькі ў касцелі i прападае, a кожнаго абгаворыць, ачарніць. Эйсманты. Тасе'мка ж. Тасёмка, вузенькая стужка, паясок. Гэтымі тасемкамі мы збанке ўвязвалі, як у поле палудзень бралі, самы іхткалі. Кавалічы. Тасцё'ва ж. Цешча. Тасцёва мая жыць ні давала, наводзіла жонку, кап сварыліса, пакуль асобно ні сталі жыць. Брузгі. Та'та м. Бацька, тата. У нас кажуць тата", a ў Пагаранах — тато", а чаму так, ні ведаю. Малахавічы. Та 'то м. Бацька, тата. Тата наш памярлі ў восімдзісят рок, ужэ ў нас праўнучкі былі. Пагараны. Той рок татаві зрабілі апярацыю на сляпую кішку, i жыво паправіўсо. Рацічы. Та'тусь н. Бацька, тата. Татусь да касцёла пашлі, а мама недзе ў хаці. Рацічы. Як татусь быў, та i гаспадарка трымаласа, а ціпер усё прахам пашло. Сапоцкін. Таўжэ'ш часц. Няўжо, хіба. Таўжэш гэта
Дадатковыя словы
матэрял, танюткі, таранка, таратайка, тарахцець, тарнабіць, тарцыярка
2 👁