праўда была? Выдумаў нетто i пляце. Кунцаўшчына. Таўкані'ца ж. Невялікая бочачка для захоўвання здору. Таму i таўканіца, што ў ёй таўклі ўнутранае сало, яно ў ёй i стаяло. Прыгодзічы. Таўка'ч м. 1.Таўкач, мя'ла. Hi стой, вазьмі таўкач ды бульбу свіням патаўчы, пакуль ні астыла. Бакуны. 2. Перан.: непаваротлівы, няспрытны чалавек. Пакуль гэты таўкач павернецца, та можно туды i назад збегаць. Круглікі. Таўку'нчыкі мн. Камары, што лётаюць на адным месцы. Глянь, як таўкунчыкі мак таўкуць. Жукевічы. Таўпі'цца незак. Тоўпіцца. Пайдзі паглядзі, чаго гэта людзі таўпяцца, мо якое віно добра прывязлі. Рыбніца. Таўчы' незак. 1. Здрабняць. Мы крупэ самы таўклі, бо млін далёко быў, рукі паадбірае, пакуль натаўчэш c пуд. Сухмяні. 2. Перан.: біць, штурхаць, здзеквацца. Што ты таўчэш яго, ён i так ледво жыве. Палаткова. Таўчы воду ў ступі — гаварыць адно i тое ж, несці бязглуздзіцу. Выключы гэты тэлевізар, а то таўкуць воду ў ступі, німа на што слухаць. Грыўкі. Таўчы'са незак. Таўчыся. Таўчэцца як Марко па пеклі /прымаўка/. Капцёўка. ТаўшчьГр ж. Таўшчыня. Але ж i таўшчыр баба, да яе страшно патходзіць. Дубаўка. Тахт м. Такт. Якаў іграў на гармоніку i адбіваў тахт нагою. Свіслач. Твары'ло н. Яма для захоўвання бульбы. Як прышла замуж, та ніяк ні ведала, што гэта за тварыло, а зноў — яма, дзе бульбу сыплюць. Скамарошкі. Тлума'ч м. Перакладчык. Тут трэбо добраго тлумача, каб разабрацца, што ён нагаварыў. Рагачы. Тлума'чыць незак. Тлумачыць, перакладаць. Ён мне тлумачыў, тлумачыў, а я i зноў ні ведаю, што рабіць. Радзевічы. Тлу'стасць ж. Тлушч, здор. Але ж i наварыла капусты, ад на тлустасць, ні прадуць. Адэльск. Тлу'сты прым. Тлусты. Я тлуста го мяса даўно ні ем, бо шкодзіць старому. Хваты. Тнуць незак. 1. Іграць. Тне гармонік на ўсю хату, а яны аж на голавах ходзяць, скачуць. Кунцаўшчына. 2. Кусаць, сячы. Пчолы ўзлаваліса, тнуць, ні вытрымаць. Кавалічы. Той займ. Той. Той, хто дарогі пытае — ні блудзіць /выслоўе/. Індура. Ток м. Ток, месца ў адрыне для малацьбы. Ток зусім выбіўсо, у ямах, малаціць німа як. Круглікі. Га-га-га! Сарока прыляцела здалёка, села на таку ды ў чырвоным каўпаку /калыханка/. Свіслач. Толк м. Толк, сэнс, карысць. Ты да яго гавары, а толку мало: ён i ў той бок ні ўзіраецца. Агароднікі. Каб хоць толк які з гэтаго быў, та можно было б i рабіць. Грандзічы. Толку-ні на голку /прымаўка/. Баброўнікі. То'паль м. Таполя. На Мацейчыкавым топалі бусел вёўсо, аш пакуль гэтыя олухі ні спілавалі. Кунцаўшчына. То'пкі прым. 1. Тлусты; які дае многа тлушчу пры тапленні. Сланіна ў гэтым року ні тоўста, але даволі топка, бо малака свіням падлівалі. Дарашэвічы. 2. Гразкі, багністы, небяспечны. Кажуць, самае топкае месца ў Свіслачы — каля палацу, там ні адзін нырнуў i ні вышаў. Карозічы. Там балото топкае, мы тулькі зімой хадзілі. Табала. То'пко прысл. Гразка, багніста. Hi лезь, там топко, правалішса i ні вылязеш. Дарашэвічы. То'плены дзеепрым. Топлены, адтоплены. Гэта малако ў печы ні руш, яно топлена, на сыр пойдзе. Хамякі. То'рба ж. 1. Кайстра, дарожная торба, заплечны мяшок. У яго такі парадак, як ў дурного ў торбі /прыказка/. Bepцялішкі. Кап ты пайшоў c торбай па свеці! /праклён/. Саволеўка. 2. Мяшок, з якога кормяць каня ў дарозе. Пачат торбу каню, хай трошкі пераесць. Цвіклічы. То'рбачка ж. Невялікая кайстра з белага палатна. Торбачку ні забудзьса ўзяць, я там палажыла што трэбо. Сухая Даліна. Торг м. Кірмаш. Торг быў багаты, што хочаш можно было купіць, абы грошы. Літвінкі
Дадатковыя словы
мяла, таўпіцца, таўчыса, топаль, топкі, торбачка, івыслоўеі, ікалыханкаі, іпраклёні, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
3 👁