То'рпа ж. Торф. Мы ні палілі торпай сколькі жывем, гэта дзе балото было, там палілі. Свіслач. То'ўба ж. Пра тоўстую, здаравенную жанчыну. Гэту тоўбутрэбо на вое патсаджваць, сама ўжэ ні дае рады залезьці. Карозічы. То'ўстая прым. Цяжарная. Яшчэ дзіця ад зямлі ні адрасло, а яна ізноў тоўстая ходзіць. Каўпакі. То'ўсты прым. Таўсты, шырокі. Гэты рок у нас тоўста сало, мо больш як на пядзю. Балічы. Траі'ць незак. Тройчы араць глебу пад азімыя пасевы. Хто свае поле троіць, той хлеб заўсёды нажом кроіць /прыказка/. Квасоўка. Тракт м. Тракт, гасцінец, шлях. Гэтым трактам да Гродна i даедзеш, найоліжай будзя. Старая Дубавая. Па гэтаму тракту, кажуць, Напалеон ішоў. Путна. Трактава'ць незак. Меркаваць, думаць, разважаць, ацэньваць. Як ты трактуяш, ці праўда гэта, што на яго гавораць. Гарны. Тралё'ўка ж. Вывазка бярвенняў з лесу на дарогу для далейшай транспарціроўкі. Гэта тралёўка нам даласа, каня чысто дабіў, пакуль усё вытралявалі. Струбка. Тралява'ць незак. 1. Вывозіць бярвенні з лесу на дарогу. Прас такі гушчар траляваць будзе цяшко, але нічого, брат, ні парадзіш. Зарубічы. 2. Выцягваць, выкочваць бярвенні з ракі на бераг. Плытэ прышлі, заўтро трэбо траляваць на бераг. Дарашэвічы. Трамкаце'ць незак. Мільгацець, стракацець, мігцець, мільгаць. У вачах трамкаціць, нічого ні бачу. Свіслач. Трамце'ць незак. Тое, што i трамкацець. На мароз, відаць, збіраецца, бо зоркі аш трамцяць. Гібулічы. ТранГло н. Дэталь у возе ў выглядзе развілкі, якая прыдае ўстойлівасць задняй частцы воза. Траніло нетто добро ні трымая, трэбо як кольвек ды нова зрабіць. Рацічы. Транса'ва ж. Дрыгва, багна, топкае месца. За Рудавіцамі была такая трансава, што ні прайсці, ні праехаць, а ціпер хоць бокам каціса — сухо. Свіслач. Тра'нты мн. Лахмоцце, паношаныя рэчы, лахманы, рыззё, анучы. Бяры свае транты i ідзі адгэтуль, пакуль цэлы. Зарыца. Трапа'ць незак. 1. Дзерці, зношваць. Я свайму па дзве пары ботаў на год купляю, не шкадуючы трэпле. Баранава. 2. Апрацоўваць лён ад кастры трапачкай /лёгкай плоскай жэрдачкай/. Бывало, лён з нідзелю трэплем, столькі яго ў нас было. Дубаўка. 3. Перан.: ісці пехатой. Хай яго халера, такую далеч трапаць, ляпей заўтро паеду. Літвінкі. Трапаць языком — гаварыць без толку, малоць лухту, малоць языком. Каб ён менш языком трапаў, та да гэтаго ні дайшло б. Чэхаўшчызна. Трапа'ч м. 1. Рушнік. Прынясі трапач, хай госці рукі памыюць, вытруць. Гожа. 2. Перан.: пустаслоў, пустамалот, балбатун. Яму ніякай веры німа, гэта ш трапач, што хочаш нагаворыць. Лікоўка. Трапа'чка ж. Драўляная прылада ў выглядзе плоскай жэрдачкі для трапання лёну. Трапачку робяць з берасту, каб вашкай была i моцнай. Віцькі. Тра'піцца зак. Папасціся, сустрэцца, знайсціся. Сваякоў много, а як трапіцца бяда, та ніхто ні паможа. Кругл ікі. Тра'піць зак. Папасці, апынуцца, аказацца. Ідзі просто i якрас трапіш на сваю дарогу. Зарубічы. Трапло' н. 1. Тое, што i трапачка. Учора як папамахала гэтым траплом, та дзісь рукі ні чую, так баліць. Парэчча. 2. Перан.: пустаслоў, пустамалот, балбатун. Я думаў, ён чалавек, а зноў — трапло нека, усё растрапаў. Парэчча. Т раста'ж. Дрыгва, багна. Ціпер трасіны німа, а даўней коні завальваліса, вяроўкамі даставалі. Забагонікі. Трасні'к м. Трыснёг, чарот. На нашым балоці сена добраго ні возьмяш, адзін траснік рос. Лікоўка. Тра'сца ж. Трасца, ліхаманка, гарачка. На гародзі, на мяжэ сава яйца нясе, а хто любіць ды пакіня, няхай трасца трасе /прыпеўка/. Рудавіца. Кажуць, трас
Дадатковыя словы
жэрдачкайі, найбліжай, растаж, тоўба, тоўсты, трактаваць, трамцець, трапіць, траіць, ілёгкай, іпрыказкаі, іпрыпеўкаі
5 👁