Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цу камарэ балотныя разносілі, ціпер рэтко хто на трасцу хварэе. Старая Дубавая. Трасце' н. Тонкія пласцінкі, асаджаныя ўпоперак у бёрдах /дэталь кроснаў /. Былі бёрда жалезныя, та ў іх трасце жалезна, a ў дзеравяных — з цвёрдаго дзерава. Свіслач. Трасціна' ж. Трыснёг, чарот. Як з бежанства прыехалі, та жалі трасціну, вязалі парке i гэдак хаты крылі. Сухая Даліна. Мы; малыя, з трасціны паплаўке сабе рабілі, плавалі на іх па рэчцы. Лікоўка. Трася'нка ж. Корм для жывёлы з саломы, перамешанай з сенам. Сена рэтко ў каго даволі было, больш трасянку каровам давалі. Кунцаўшчына. Трахт м. Тракт, гасцінец, шлях. Гэты трахт ідзе з Адэльска на Кузніцу, а тады на Белысток ў Польшчу. Старая Дубавая. Траці'ны мн. Пілавінне, апілкі. Пры паляках дораго дрова каштавалі, та нікаторыя траціны ў тартаку бралі i палілі імі. Ласосна. Траця'к м. 1. Старая мера зямлі /каля 4 га/. На трацяку ашчэ можно было жыць, а на чацьвяртаку — ужэ цяшко, хлеба да каляд i таго ні ставало. Кунцаўшчына. 2. У значэнні: трэці па ліку. Hi прашло i паўгадзіны, як бачу, з гэтаго самаго вуляя — ашчэ адзін рой, трацяк вышаў, на грушу сеў. Гродна. 3. Дзіцячая гульня, галоўная фігура ў гэтай гульні. Стаім па двое, адзін за адным, a трэці, трацяк, ходзіць па кругу, кап стаць за кім, тады першы ўцякае. Кунцаўшчына. Траю'радны прым. Траюрадны, у трэцяй стрэчы. Ён мне далёкі свяк, траюрадным братам прыходзіцца. Кулёўцы. Трая'кі прым. Трох відаў, гатункаў. А у полі каліна траяка, а я мела мужапіяка /з нар. песні/. Пагараны. Тро'пнуць зак. Моцна стукнуць, ударыць. Дзіця зусім ні вінавата, а ён як тропне яго па галаве, i кап сказаў — за што? Лаша. Трохсце'нак м. Прыбудоўка з трох сцен. Прыставіў трохсценак да адрыны, будзе хоць гоўцам дзе стаяць. Кунцаўшчына. Трубі'ць незак. Сігналіць. Нешто машына пад акном іхнім трубіла, але ніхто ні выходзіў. Пракопавічы. Тру'дніцца незак. У значэнні: пакутаваць ад болю. Кажуць, ён натто трудніўса, пакуль сканаў, грахі, відаць, ні давалі. Круглікі. ТрудьГмн.Турботы, клопаты, намаганні. A колькі трудоў трэбо было, пакуль хату паставілі. Баранава. Тру'нак м. Алкагольны напітак. Кожны трунак чалавеку шкодны, але ўсероўно п'юць. Занявічы. Труска'ўкі мн., ж. Клубніцы, трускалкі, агароднія суніцы. Я ў готым року за трускаўкі ўзяў рублёў трыста. Во што трэбо садзіць, a ні бульбу! Зарыца. Трутнё'ўка ж. Пчаліная матка, якая закладвае толькі трутнёвы расплод. Трэбо найперш трутнёўку ліквідаваць, а то ўлей згіне i мёду ні будзе. Дубніца. Труто'ўка ж. Toe, што i трутнёўка. Myci ў сінім уляі трутоўка завяласа, трутнёвы расплод кладзе, як яе вывясці? Грынёўка. Трухіня'ць незак. Бегчы трушком, трухаць. Конь слабы, ледво трухіняе, дзе тут яго пагоніш. Кунцаўшчына. Трухле'й м. Хваравіты чалавек. Ты паглядзі на гэтаго старого, здаецца, трухлей, a ўсероўно нешто робіць. Круглікі. Трухля'вы прым. Трухлявы, спарахнелы, гнілы. Каля трухлявай вярбы бачыў фундамент? Гэта там некалі карчма стаяла. Цвіклічы. Трухля'ціна ж. Рэчы, прадметы, сапсаваныя гніллю; гніль, парахня. Хата зусім згніла, разбіралі — адна трухляціна. Гожа. Трухце'ць незак. Бегчы трушком, трухаць. Не жані так кабылы, а то жарабя атстане, бачыш, ледво трухціць. Рагачы. Тру'цень м. Труцень. Глядзі, як пчолы восеню выцягваюць трутняў з уляя, як быкоў, a яны ўпіраюцца. Каўпакі. Трушко'м прысл. Трушком. На худой кабылі ехаць трушком — адна мука, чысто ззаб'ешса, ужэ ляпеў пехатой ісці. Радзявічы. Тры'ба ж. Прасека ў лесе для лакаліза
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаі, ззабешса, песніі, пюць, трасянка, траякі, тропнуць, трубіць, трудніцца, трухцець, трухіняць, трыба, ідэталь, ікаля
1 👁
 ◀  / 329  ▶