Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цыі ачага пажару. На трыбе ў гэтым року грыбоў много, як пойдзяш, та адных баравікоў кош прывалачэш. Копанікі. Трыбу'х м. 1. Страўнік. Мой трыбух нібы калода, i без бульбы німа ходу / прыпеўка/. Баброўня. 2. Вялікі тоўсты жывот/неадабр./. Чалавека німа з яго, адзін трыбух стырчыць, дзе яму дацягнуць да пэнсіі. Клачкі. Трыбуха'ты прым. У значэнні: з вялікім жыватом. Купіў неку кабылу трыбухату, думаў, жаробна, a зноў дзе там. Пяслі. Трыбуха'ч м. Пра чалавека з вялікім жыватом /пагард./. Гэты трыбухач можа літар адзін уставіць, i ні пазнаеш, што выпіў. Саломенка. Трыбухе' мн. Вантробы. Трыбухе гэта ўжэ апошняя яда была, безработный толькі куплялі. Гродна. Трыбушо'к м. Жывоцік /жарт./. Здаецца, i нідаўно начальнікам стаў, a трыбушокужэ атпусціў. Свіслач. Трыва'лы прым. Трывалы, вынослівы, стойкі, загартаваны. Каб ён ні быў такім трывалым, та ўжэ даўно ногі выцягнуў бы. Рудавіца. Трыва'льнейшы дзеепрым. Больш пажыўны, каларыйны. Чорны хлеп трывальнейшы за белы, таму яго рабочыя i ядуць, а не панэ. Свіслач. Трыва'ць незак. Цярпець, вытрымліваць, пераносіць. Ужэ яны настолькі мне зорыдлі, што больш трываць я ні мог, плюнуў i пайшоў. Квасоўка. Трыгу'біца ж. Рыбалоўная прылада, якая мае тры сеткі з розным памерам вочак. У нашым сяле трыгубіца рэтко ў каго была, бо ні так много трэбо, каб звязаць яе. Дарашэвічы. ТрьГер м. Сельскагаспадарчая машына для ачысткі i сартыроўкі насення. Тато перат сяўбой заўсёды вазіў пшаніцу на трыер, так ні сеяў. Няцечы. Тры кро'лі мн. Рэлігійнае свята ў католікаў, вадохрышча. У нас на Тры кролі кідалі ў студню зробленыя в кіёчкаў крыжыкі. Як хто вядром дастане, та лічыласа велькім шчасцем. Брузгі. Трыма'ць незак. Трымаць, дзяржаць. Ціпер дзіцей трэбо ў руках трымаць, а то пойдуць у пустапаш. Путрышкі. Трымаць фасон — трымацца з гонарам. Ну, брат, ні падай духам, трымай фасон. Палаткова. Трымаць хвост пісталетам — мужацца, не падаць духам. Ён хоць нічого ні мае, але хвост пісталетам трымае /прымаўка/. Кунцаўшчына. ТрьГмкаць незак. Няўмела іграць на струнным інструменце. Кінуў бы трымкаць, ні ўмеяш — ні бярыса іграць. Белева. Трымце'ць незак. Мільгаць, міхцець. Некі агеньчык у полі трымціць, мусі, хлопцы бульбу пякуць. Кунцаўшчына. Трында' м., ж. Пустаслоў, пустамалот, балбатун. Гэты трында ўсё разнёс, pacпляскаў, a ціпер на нас шышкі валяцца. Каленікі. ТрьГндзіць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што. Памаўчаў бы ляпей, чым трындзіць усялякае глупство. Баброўнікі. Трындо'ла м., ж. Toe, што i трында. Гэта трындола як пойдзе па хатах, та забудзецца, што ў яго дзеці есць. Рудавіцы. Трындо'ліць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што, несці лухту. От, трындоліш, што сліна да гуп прынясе. Квасоўка. ТрьГнкаць незак. 1. Ісці /жарт./; ступаць частымі i дробнымі крокамі. Ты куды гэта зноў трынкаеш, табе работы ў хаці німа ці што? Лаша. 2. Выпіваць /неадабр./. Мой прывучыўсо кажды дзень трынкаць, i рады німа. Зарубічы. Трыно'жак м. Трыножак. Летам мы варылі вячэру на прыпячку, на трыношку, у пячэ ні палілі. Баброўнікі. Трыно'жыць незак. Путаць каня за дзве пярэднія i адну заднюю ногі. У нас была кабыла булана, та яе трыножылі, бо ўцякала с пашы. Кунцаўшчына. Тры'нчык м. Невялікі рэмень, дзяга. Зараз як вазьму трынчык, та хутко вас паміру, каль ніяк ні памірыцеса. Кунцаўшчына. Тры'ца ж. Дэталь у калаўроце ў выглядзе драўлянага кольца, праз якое шнурам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывотінеадабр, збрыдлі, прыпеўкаі, трыбухаты, трымцець, трындоліць, трыножыць, трыца, іжарт, інеадабр, іпагард, іпрымаўкаі
3 👁
 ◀  / 329  ▶