Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
перадаецца рух шпульцы. Трыцу паткруці ляпей, а то шпулька добро ні цягне. Бакуны. Трз'бо безас. Трэба, патрэбна. Трэбо ўжэ дэбаць да хаты, а то жонка чакае. Пагараны. Трэ'ліць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што. Што ты трэліш, слухаць ні хочацца. Пяслі. Трэ'нты мн. Лахмоцце, паношаныя рэчы, лахманы, рыззё. Калі ты скіняш гэтыя трэнты, у цібе што, адзежы лепшай німа? Палаткова. Трэ'пы мн. Басаножкі. Летам я ў трэпах заўсёды хаджу, так нагам здаравей, ні парыць. Занявічы. Трэ'ска ж. Трэска. Трэскі сухія, добро вячэру варыць, у момант -i гатова. Дэкалавічы. Трэ'снуць зак. Лопнуць. Што яму салаўіныя песні — спявай, хоць трэсні / прымаўка/. Карозічы. Трэф м. Мяса, якое не дазвалялася есці веруючым яўрэям. Яўрэі толькі пярэднюю часть валоваго мяса елі, а на заднюю казалі трэф", гоям прадавалі. Азёры. Ту'балец м. Тубылец, старажыл, тутэйшы. Там ты ніякаго голасу ні маяш, бо ты ні тубалец, ні тутэйшы. Кунцаўшчына. Ён лічыць сябе тубальцам, бо даўно тут жыве. Рагачы. Тудо'й прысл. Там, той дарогай. Ляпей пойдзямо тудой, там будзя сушэй. Луцкаўляны Туда' прысл. Туды, там, той дарогай. Ідзеце тудэ, там мост будзе, пяройдзеце. Парэчча. Тудэ'мі прысл. Туды. Тудэмі мы хадзілі некалі па грыбэ. Стральцы. Ту'заць незак. Тузаць, торгаць. Што ты міне ўсе тузаеш, сказаў бы, чаго хочаш. Лаша. Чую, нешто тузае міне за ногу. Баброўня. Ту'ко прысл. Толькі. Туко мы вышлі с хаты, а зноў бачым: немцы ідуць. Азёры. Т/лыи, ту'лько прысл. Толькі. Мы чакалі тулькі, кап сцямнело. Баранава. Ён тулько i глядзіць, хто да каго пайшоў. Малая Жорнаўка. Ту'мар м. Вялікі кусок. Я не шкадуючы дала хлеба пастуху, адрэзала цэлы тумар. Агароднікі. Ту'паць незак. Тупаць, хадзіць не спяшаючыся. От, тупаю сабе памаленьку, пакуль ногі гнуцца. Караліно. Ту'пкі прым. Уезджаны, убіты, утрамбаваны. Да Міневіч тупкая дарога, можно i з цянжарам ехаць. Свіслач. Ту'птаць незак. Тупаць, хадзіць паціху, не спяшаючыся. Цэлы дзень туптаў каля хаты, здаецца, ніц ні рабіў, а ног ні чую. Круглікі. Туп-туп. У значэнні: ідзі, хадзі /у дачыненні да дзяцей/. Ну, туп-туп, Валодзік, ношкамі жывей да мамы. Скідаль. Ту'рак м. Мядзведка, насякомае з тоўстым целам, пакрытым кароткімі валаскамі, якое жыве ў зямлі, з'яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур. Турак, бо вечарамі туркаціць у полі. Караневічы. Турбава'ць незак. Турбаваць, непакоіць, трывожыць. Hi хачу вас больш турбаваць, але мушу. Кругл ікі. Турба'цыя ж. Турбота, клопат. Нашто мне здаласа гэта турбацыя, што я з гэтаго буду мець. Рагачы. Тубі'на ж. Турбіна, вялікае кола ў вадзяным млыне. Як глянешда вада ўтурбіні аш пеніцца, шуміць. Бакуны. Турбо'та ж. Турбота, клопат. У міне турботы да самай суботы /прымаўка/. Кунцаўшчына. Адны турботы ў яе, хвілінкі вольнай ні мая. Славічы. Ту'рзаць незак. 1. Тузаць, торгаць, цягнуць. Яго ўсё жыце турзалі, ні дзіво, што здаровя німа. Рацічы. 2. Торгаць / аб болі/. Нешто палец турзае, мусі нары ваць будзя. Рацічы. Турка це'ць незак. Пра веснавы працяглы крык /спеў/ жабаў-жарлянак. Як выйдзеш вечарам за адрыну, та луг аж разлягаецца, так жабы туркацяць. Кунцаўшчына. Ту'ркаўка ж. Мядзведка; тое, што i турак. Туркаўка, як ціха пагода, та за нашымі гарадамі туркаціць i туркаціць. Табольская Будка. Туркачэ' мн., м. Жабы-жарлянкі. Туркачэ туркацяць — пара лён сеяць /нар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

боліі, дзяцейі, зяўляецца, прымаўкаі, трзбо, трэліць, трэпы, трэснуць, тубіна, тупкі, туптаць, турзаць, тілыи, цець, інар, іпрымаўкаі, іспеўі
3 👁
 ◀  / 329  ▶