Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
прыкм./. Хамякі. Турча'к м. Мядзведка; тое, што i турак, туркаўка. Увесь вечар турчак туркаціць i туркаціць, a дзе ён — ніхто ні знойдзе яго. Адэльск. Ту'така прысл. Тут. Тутака вы ні пераедзяця, броду німа, глыбоко. Балічы. Тутэ'йшы прым. Мясцовы, тубылец, старажыл. Ты, мусі, ні тутэйшы, калі»здрастуй» кажаш, у нас кажуць «добры дзень». Стралыды. Мы тутэйшыя, i нам трэбо тут жыць. Парэчча. Ты'дзень м. Тыдзень. За тыдзень вялікдзень будзе, тады i разгавеямса. Гарны. За тыдзень — вялікдзень, ні я б'ю, вярба б'е.../ з нар. прычытванняў/. Лаша. Якое гэта лето, дождж як пачаў, та два тыдні ліў i ні пераставаў. Луцкаўляны. Ты'днічак м. Тыдзень /памянш./. Каб яшчэ які тыднічак прайшоў, та больш пчолы ні раіліса б. Дзекалавічы. Ты'ле прысл. Столькі. Гэта ш тыле часу прашло, а ён нават пальцам ні кіўнуў. Караліно. ТьГля прысл. Столькі. Тыля яго ўчылі, а розуму на капейку німа. Ласосна. Тыяі пэ'ндам — У значэнні: адразу, неадкладна, зараз жа, хутка. Бяжы, накажы дзеду i кап тым пандам назад вярнуўсо. Сухая Даліна. Тым ча'сам — У значэнні: адначасова з гэтым, у той самы момант. Вы тут пасядзеця, а мы тым часам на рэчку збегаям, пакупаямсо. Жукевічы. Тымчасо'ва прысл. Часова, дачасу. Тымчасово прыладзіліса ў швагра жыць, а там бачыць будзем. Батароўка. Тымчасо'вы прым. Часовы, непастаянны. Гэта работа ў міне тымчасова, трохі асвойчуса — лепшу знайду. Грыўкі. Тынк м. Тынкоўка. Пачакай, хай тынк патсохне, тады i пабелку зробімо. Гродна. Тынкава'ць незак. Тынкаваць. Некалі тынкавалі толькі мужчыны, а ціпер, глядзіш, усе дзяўчата тынкуюць. Квасоўка. ТьГраць незак. Цяжка працавать /груб./. Каб я тыраў так, як ты, та ўжэ даўно машыну сваю меў бы. Вішнявец. ТырьГндзіць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што. Пакінь тырындзіць, а то куры сміяцца будуць. Каленікі. Што ты тырындзіш, ці ж гэта праўда была? Капцёўка. ТьГсячны м. Службовая асоба пры царскай уладзе. Тысячны падчыняўса асэсару, ён глядзеў, каб усюды парадак быў. Вялікае Дзямідкава. Тыць незак. Таўсцець. Яна нічого ні робіць, сядзіць у хаці, таму i тые так. Каўпакі. ТьГчка ж. Тычка, вяха. A жывую крынічаньку тычкай ператычу, а я свайго міленькаго да ce пераклічу / прыпеўка /. Рудавіцы. Тэ'бяль м. 1. Драўляны шып, пры дапамозе якога злучаюць бярвенні ў сцяне. Як сцены на тэблі добро ўзяты, та век будуць стаяць, ні выкруцяцца. Дзекалавічы. 2. Вялікі свердзел для выкручвання дзірак у бярвеннях пад тэблі /драўляныя шыпы/. Я хатаў даўно ні стаўлю, а тэбаль хай будзе, мо спатрэбіцца. Дзекалавічы. Тэж прысл. Таксама. Яго бацько тэж быў вядомым чалавекам, усе яго зналі. Ланявічы. Тэ'нча ж. Вясёлка, радуга. Кажуць, калі хто будзя стаяць блізко тэнчы, та яна схопіць i кіня на другі бок ракі. Бакуны. Тэнча воду збірае, патопу больш ні будзя. Мішкенікі. Тэ'нчыць незак. Кленчыць, настойліва прасіць, дамагацца просьбамі. Чаго ты тэнчыш тут, усероўно нічого ні будзе. Кунцаўшчына. Я бы на яго месцы так ні тэнчыў, трэбо нейкі гонар мець. Квасоўка. Тэ'рас прысл. Цяпер. Тэрас другія часы насталі, усероўно — шляхціц ты ці не. Хліставічы. Тэ'чка ж. Партфель. Узяў тэчку i ходзіць сабе, як які ўжэннік. Навумавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прычытванняўі, пэндам, тымчасовы, тэбяль, тэнчыць, тэчка, шыпыі, ігруб, ідраўляныя, іпамянш
2 👁
 ◀  / 329  ▶