Убіва'цца незак. Гараваць, бедаваць, пакутаваць. Дзе'цятко, ні трэбо так убівацца, ты гэта c труны ні падымяш. Плавы. Убо'гі прым. 1. Марны, мізэрны, слабы. У гэтым року ўраджай будзя ўбогі, паглядзі, як збожа павымакало. Занявічы. 2. Жабрачы, крайне бедны. Убогаму чалавеку нічого ні даць — гэта велькі грэх. Хліставічы. Убо'й м. 1. Пра павольнага каня. 3 гэтым убоям нічого ні зробіш, хочаш — бі яго, хочаш — агонь кладзі пад ім, з месца ні пойдзя. Бакуны. 2. Перан.: пра чалавека з упартым, флегматычным характарам. 3 гэтым убоем нічого зрабіць ні магу, ты яму кажы, a ён па-сваему робіць. Пяслі. Убра'не н. Адзенне. Яна ўсялякае ўоране мае, вядомо, адна дачка ў бацькоў, панакуплялі. Лугавая. Убу'хаць зак. Ужы'ць, затраціць больш, чым трэба. Гэта ш столькі грошай убухалі на гэту хату, a жыць німа дзе. Польныя Багатыры. Увабра'ць зак. Убраць з поля /пра збажыну /. Я вам добро казаў, трэбо было ўвабраць жыто да дажджу, а ціпер папастаіць, па куль высахне. Грабяні. Увалі'ць зак. Моцна ударыць, выцяць / груб./. Трэбо было ўваліць яму пару грымакоў у плечы, каб больш ні соваўсо. Грынёўка. Увары'цца зак. Змарыцца ад цяжкадушнага надвор'я; моцна прапацець. Гарачыня, ні дыхнуць, чысто ўварыўсо, каб якая хоць хмарка надышла. Батароўка. Увахо'дзіны мн. Уходзіны, наваселле. Учора ўваходзіны былі, у новай хаці жывем, ні там, дзе жылі. Верцялішкі. Увэ'дзгаць зак. Забрудзіць, запэцкаць. Ты дзе гэта спадніцу ўвэдзгала, паглядзі, што з яе робіцца. Вішнявец. Уга' выкл. Вокліч, якім адганяюць ваўка. Уга! Уга! Ваўка!.. Уга!.. Кунцаўшчына. Угле'дзець зак. Убачыць. Добро, што хоць i позно, але ўгледзелі, а так прапаў бы мой рой. Каленікі. Угляда'цца незак. Глядзець, пазіраць. Hi трэбо так скасо на міне ўглядацца, я тут ні прычам. Адэльск. Угняві'ць зак. Прывесці ў стан гневу, злосці. Баюсо яго ўгнявіць, а то бяда будзе, усім дастанецца. Зарыца. Уго'р м. Вугор, рыба атрада касцістых, падобна на змяю. Я ўгра ні ем, гаткі; як чалавек утапіўсо, та ён у гэтаго тапельца залез i сядзеў у ім. Аднаго тапельца дасталі, та аш тры ўгры ў ім было. Угор жывучы, кіняш на патэльню, а ён смажыцца i круціцца, выжыткоўваецца, можа выскачыць. Ласосна. Угрэ' мн. м. Вугры; невялікія бугаркі на скуры, утвораныя тлушчавымі пробкамі. У яе ўгры на твары, а так дзеўка — адным словам, файна. Кавалічы. 2. Бугаркі на скуры жывёлы, утвораныя лічынкамі аваднёў. Летам, слонца як прыпячэ, ўгрэ самы з-пад скуры каровы вылазяць, падаюць на траву. Ланявічы. Угрэ'ць зак. Моцна ўдарыць /груб./. Я яму добро ўгрэў, ён міне доўго будзе помніць. Цыдовічы. Удаста'тку прысл. Удосталь, уволю. Ціпер, дзякаваць Богу, маем усяго ўдастатку, маем хлеб i да хлеба. Адэльск. Уда'ць зак. 1. Па-здрадніцку выдаць. Ён быў удаў нас немцам, гэту чуць ні схапілі, ледво ўцёк. Лужкі. 2. Прыкінуцца, прытварыцца. Гэта такі чалавек, ён можа ўдаць, што хворы, абы тулькі на работу ні ісці. Пракопавічы. Уда'цца зак. 1. Накіравацца, звярнуцца. Табе с тваей хваробай трэбо было да прафэсара ўдацца ў Вільню, кажуць, травамі лечыць. Скідзель. 2. Быць удачным; даць добрыя вынікі. Іншы рок, як паршучок удасца, та выкарміш на пудоў дванаццаць i больш. Пяслі. Удвайне' прысл. Удвайне; у два разы, удубальт. Я табе ўжэ ўдвайне заплаціў, ні павінен на міне крыўдзіцца. Кругляны. Удву'х ліч. Двое. Яны ўсё хутко паро
Дадатковыя словы
дзецятко, надворя, убогі, убой, убране, убухаць, увабраць, уваліць, уварыцца, уваходзіны, увэдзгаць, угледзець, углядацца, угнявіць, угрэць, удастатку, удацца, удаць, удвух, ужыць, ігруб, іпра, ўбра
1 👁