бяць, бо удвух; удвух — гэта ні адзін. Каленікі. Удо'валь прысл. Удосталь, уволю. Як выраслі дзеці, усяго ўдоваль стало, ды жыць мало засталосо. Вялікае Дзямідкава. Удо'т м. 1. Удод. Ведаю, што удот — гэта птушка, але я яе ні бачыла. Свіслач. 2. Перан.: пра таго, хто мае ўпарты, замкнёны характар. Ты ад гэтаго ўдота слова ні даб'ешса, стаіць як вады ў рот набраўшы. Галавачы. Удрэ'бязгі прысл. Ушчэнт, удрузг. Зачыняй ад дзіцей шуфляду, а то як далезуць, та твой хрусталь удрэбязгі пераб'юць. Галынка. Уду'бальт прысл. Удвайне, у два разы. Hi аддалі тады доўгу, та ціпер працэнты ўдубальт нараслі. Батароўка. Удубе'ць зак. Моцна змерзнуць, акалець. Стоячы на гуліцы, чысто ўдубеў, аш трасе, зуб на зуб ні пападае. Галынка. Уду'ша ж. Астма, задышка, дыхавіца. Да нашаго дзеда нека ўдуша прыстала, ні дае заснуць, кашаль мэнчыць. Гінавічы. Удэ'рыць зак. Ударыць, стукнуць, выцяць. Адыдзі ад гэтаго каня, а то ўдэрыць можа, я яго ведаю. Дубаўка. Як хвойку, у якую ўдэрыў пярун, абцясаць i палажыць у зруб хаты, та ў яе пярун ужэ нігды ні ўдэрыць /з нар. паверу/. Брузгі. Удэрыла кроў — адбылося кравазліццё, інсульт. Яму, кажуць, удэрыла кроў у голаву, адняло руку, другая нідзеля як ляжыць. Пышкі. Уе'сці зак. Скарыстаць як ежу. Ты даў такое кіслае яблыко, што ні можно яго ўесці, скому на зубы набівае. Лікоўка. Уж м. 1. Вуж. Кажуць, у Азёрах у адной хаці ўж жыў, дзіця пільнаваў, нават з ім разам малако піў. Верцялішкі. 2. Гуж. Калі ўзяўсо за уж — ні кажы, што ні дуж /прымаўка/.Бандары. Ужы'шча н. Доўгая вяроўка для замацавання на возе жэрдкі ў час перавозкі сена або саломы. У нас доўгае ўжышча было, ні тулькі ім прывяжаш жэртку, a i ашчэ разоў два апкруціш воз, кап сено ні выпадало. Ніжнія Пагараны. Ужэ' прысл. Ужо. Хлопцы, ужэ даволі позно, трэбо ісці дахаты. Жукевічы. Ужэ'ннік м. Чыноўнік, урадовец. Раман як стаў кладаўшчыком, та ходзіць ужэ з портфялям, як ужэннік. Лікоўка. Узаго'н прысл. Ворыва поля пад пасевы азімых. Я с самаго лета так i начынаю гараць узагон, каб зямля добро ўлежаласа. Каленікі. Уза'ўтро прысл. Заўтра. Узаўтро будзямо аб гэтым гаварыць, а ціпер ідзі спаць, ні дуры мне галавы. Гарны. Уздзе'чка ж. Вуздэчка, аброць. У міне адна ўздзечка была дарагая, у салдатаў купіў, з меднымі гузікамі. Адэльск. Уздэ'чка ж. Вуздэчка, аброць. Уздэчку падай, на круку вісіць, там, каля дзвярэй. Канчатка. У нас была хітра кабыла, сама ўздэчку скіне i ўцячэ. Забагонікі. Уз'есціса зак. Неўзлюбіць, займець злосць /неадабр/. Прадсядацель нетто на міне ўз'еўсо, ні дае жыць, i сам ні ведаю за што. Гліняны. Узіра'цца незак. Глядзець, назіраць, пазіраць. Хочаш — ні хочаш, а трэбо, сынок, узірацца, як старэйшыя людзі жывуць, вучыцца ў іх. Баранава. Узя'так м. Наяўнасць у прыродзе корма для пчол. У прошлым року ўзятак з ліпы добры быў, за двое сутак так настаўку пчолы i залілі. Абуховічы. Узя'цца зак. Узяцца. Лебяды тут даўно ні было, адкуль яна магла ўзяцца? Жылічы. Узяцца за чубэ — уступіць у бойку. Былі развялі, а яны i зноў узяліса за чубэ, давай цягацца па падворку. Сухая Даліна. Узя'ць зак. Узяць. Зяць любіць узяць / прымаўка/. Гожа. Я ўсё думаю, адкуль грошай будзе ўзяць, кап купіць карову, каб малако было. Казіміроўка. У іх ані ўзяць, ані ўцяць, дажыліса, што нічого німа. Скідаль. Узяць на бабыгэршкі — пасадзіць малое дзіця на плечы i насіць. Пачакай, Пецік, я хачу цібе ўзяць на бабы-гэршкі, перанясці праз рэчку, тут глыбоко. Кунцаўшчына. У'йма ж. Процьма, вялікае мноства, безліч. Hi дзіво, што кукуруза рэтко пасходзіла, бо гэтых грачоў тут уйма носіцца, усё павыдзёўовалі. Салаўі
Дадатковыя словы
дабешса, паверуі, павыдзёўбвалі, перабюць, прымаўкаі, удоваль, удубальт, удубець, удуша, удэрыць, уесці, ужышча, уздзечка, узесціса, узятак, інеадабрі, іпрымаўкаі, ўзеўсо
6 👁