Ука'зчык м. Той, хто любіць указваць, распараджацца /неадабр./. А ты мне тут ні ўказчык, можаш другому ўказваць. Саннікі. Укамяне'ць зак. Зрабіцца цвёрдым, застыць /пра астыўшую бульбу/. Бульбу даўно зварыла, мусі ўкамянела стоячы, трэбо было адразу есці. Селіванаўцы. Укантале'жыць зак. Забіць /жарт./. Myci i зноў пятуха ўканталежыла, хай спяваў бы сабе. Кунцаўшчына. Укара'ць зак. Пакараць, падвергнуць пакаранню. Бацькі німа, та німа каму ўкараць, хлопяц што хоча, тое i робіць. Бубны. Уквэ'цаць зак. Забрудзіць, запэцкаць, замазаць. Талеркі ні памыла, a тулькі ўквэцала, ты дзе гэта бачыла, каб гэдак мылі. Зарыца. Укле'іць зак. Перан.: моцна ўдарыць / жарт./. Але ж i ўклеіў хлопцу дзягай i за што ты на яго так уз'еўсо? Бычкі. Укля'пацца зак. Закахацца, улюбіцца / жарт., неадабр./. Хлопец мой укляпаўсо ў неку старую дзеўку i рады німа, кажа, жаніцца будзя. Луцкаўляны. Уко'паны дзеепрым. Закопаны. Гэты стоўб глыбоко ў землю ўкопаны, яго адразу ні дастанеш. Калбасіна. Як укопаны — перан.: непарушны, нерухомы.Стаў як укопаны i стаіць, з месца ні варухнецца. Палаткова. Укра'дкам прысл. Крадком, употай, скрытна, цішком. Ляпей папрасі ў чалавека, a ні ўкраткам бярэш, так нідобpo. Бяляны. Улаго'дзіць зак. Супакоіць, заспакоіць, сцішыць, суняць, уціхамірыць. Як разышоўсо быў, та ніхто яго ні мог улагодзіць, пакуль маці ні прышла. Васілевічы. Уладкава'ны дзеепрым. Уладкаваны, уладжаны. Мой сын даўно ўжэ ўлаткаваны, работу файну мае i кватэру далі. Вулькаўцы. Уладкава'цца зак. Уладкавацца, уладзіцца, прыстроіцца, паступіць. Ледво змог улаткавацца на работу, казал!, усё месц німа. Галынка. Уладкава'ць зак. Уладкаваць, уладзіць. Я ўсе свае справы ўлаткаваў, можно дахаты ехаць. Вярхполле. Ула'сць ж. Улада. Проціў уласці, даражэнькі, ні папрэш, нічого ні зробіш. Нямейшы. Уле'гцы прысл. Улегцы; без багажу, без груза; паражняком. Я як калі ўлегцы еду, та кожнаго чалавека па дарозі падвязу, бо грэх ні падвязці. Пракопавічы. Уле'гчыса зак. Уцягнуцца, запрэгчыся. Здаровя ні маяш, а ўлёгса ў гэту работу i цягнеш, як вол. Ферма. Уле'жна прысл. Спакойна, бестурботна. Хоць ні ўежна, але ўлежна /прымаўка/. Верцялішкі. У'лей м. Булей, пчаліная сям'я. 3 зімы ў міне чамусьці адзін улей прапаў, відаць, запозно паткормку даў. Грынёўка. У'льга ж. Ільгота, паблажлівасць, уступка, паблажка. Пры паляках ніякай ульгі для нас ні было, плаці падаткі i ўсё, аткуль хочаш грошы бяры. Палаткова. Уляга'цца незак. Захапіцца, поўнасцю аддацца занятку. Сабака штосьці ўлягаецца, брэша i брэша, модзе, які злодзяй ходзіць. Некрашы. Умало'т м. Умалот, колькасць абмалочанага збожжа. Німа чаго i раўняць лонскі ўмалот з гэтым, бо тое лето было просто ўсім на дзіво. Жытомля. Уману'ць зак. Панадзіцца, унадзіцца, узяць звычай, моду. Уманулі каровы ў канюшыну лезці, i рады з імі німа. Новая Дубавая. Умардава'цца зак. Замучыцца, стаміцца, змагчыся. Чысто ўмардаваласа пры гэтых бураках, ледво дахаты валакусо. Скраблякі. Умеркава'ць зак. Разлічыць, зрабіць разлік, размеркаваць. Здаецца, добро муку'ўмеркавала, павінно было на цэлы месяц хапіць, a ўсероўно ні стало. Адэльск. Ун выкл. Вунь. Ун, ваша карова ў шкоду палезла, выганяйця. Свіслач. Уна'трыць зак. Прывыкнуць. Ён з малого ўнатрыў, каб яму ўсё, што захоча, давалі. Хамякі. Уначэ' прысл. Ноччу. Хібо яму дня ні хватая, што ён i ўначэ сядзіць над гэтымі кнішкамі? Ферма
Дадатковыя словы
бульбуі, мукуўмеркавала, сямя, узеўсо, указчык, укамянець, уканталежыць, укараць, уквэцаць, уклеіць, укляпацца, украдкам, уласць, улегчыса, улежна, ульга, улягацца, умануць, умардавацца, умеркаваць, унатрыць, іжарт, інеадабр, іпра, іпрымаўкаі
3 👁