Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
У'ндзе прысл. Там. Ты шукаеш яго, a ён ундзе, стаіць з некім чалавекам. Кругл ікі. Уну'рыцца зак. Панурыцца, апусціць галаву. Унурыцца i стаіць, як стоўб, слова ад яго ні даб'ешса, ён у міне такі. Каменка. У'нцыя ж. Старая аптэчная мера вагі, роўная 29,8 грама. Узяў сабе паўтары ўнцыі соды ў аптэцы i пакуль што будзя, ні трэбо больш. Клачкі. Уня'ць зак. 1. Суцішыць, суняць, супакоіць. Як начала па мужыку вычытваць, плакаць, та ні маглі яе ўняць, чысто сплакаласа. Гушчыцы. 2. Утаймаваць. Яго толькі адзін бацько мог уняць, як ашчэ сілу меў. Капцёўка. Упадаба'ць зак. Палюбіць, адчуць прывязанасць. Я ўпадабаў гэтаго чалавека, ён мне ўсероўно як родны бацько: параіць, паможа. Дуброва. У'пал м. Спёка, спякота, гарачыня. Упал страшэнны, усё павысмальвало, павыгарало, хоць бы які дожджык пашоў. Занявічы. Упапяро'к прысл. Упоперак, напоперак. Ты што да яго маяш, здаецца, ён табе ўпапярокдарогі ні стаяў.Жылічы. Упапярок дарогі ні едзь, а то машына можа наскочыць. Каменка. У'пар м. Пра ўпартае дзіця. Стане як упар каля печкі, i што яму ні кажы, та я к гарох ап сцену, ні слухае. Скамарошкі. Упарчы'вы прым. Наравісты, упарты / пра каня/. Конь у яго ўпарчывы, як станя, та яго хоць забі, з месца ні зварухнецца. Сапоцкін. Упа'свіцца зак. Распаўнець, растаўсцець, зрабіцца сытым. Але ш твая кабыла i ўпасвіласа, аж блішчыць, мусі адным гаўсом корміш? Баброўнікі. Упе'рці зак. З'есці, зжэрці /груб./. Здаровы, як конь, ён табе можа адразу c кілё каўбасы ўперці. Баброўня. Упе'рыць зак. Моцна ўдарыць /груб./. Як трымаў у руках граблі, так i ўперыў па нідавярку, аж лёскат пайшоў. Клачкі. Упі'рыць зак. Моцна ўдарыць /груб./. Hi лезь да яго, а то можа ўпірыць, i тады будзяш ведаць. Аленічы. Уплята'ць незак. 3 апетытам есці. Я гляджу, дзе мае мясо, а зноў бачу, пат сталом сядзіць кот i ўплятае. Александрова. Упо'кат прысл. Упокат, покатам. Дзе тут было ўсіх гэтых вясельнікаў разлажыць спаць, на саломі ўсе спалі, упокат. Палаткова. Упо'руч прысл. Поруч, побач, адзін каля аднаго. Яны з маладосці добро жылі, i ціпер, як сядуць упоруч, та на іх любо паглядзець. Багушоўка. Упо'тай прысл. Употай, скрытна, тайком. Што гэта за чалавек: што ні робіць, та ўсе ўпотай, каб ніхто ні ведаў. Віцькі. Упо'тайкі прысл. Toe, што i ўпотай. Усё ўпотайкі зрабілі, ніхто ні ведаў i ні бачыў, як тое вяселя было. Свіслач. Упра'віцца зак. Ухадзіцца; справіцца з усімі работамі перад надыходам ночы. Пакуль напаіў i даў нанач жывіні, та ледво ўспеў да цямна ўправіцца. Зарыца. Упрака'ць незак. Папракаць, дакараць. Hi трэбо ўпракаць мне, я i сам ведаю, што нідобро зрабіў. Казловічы. Упро'галадзь прысл. Галаднавата, не даядаючы. Гэтыя пасляваенныя дзеці ўпрогаладзь жылі, але як яны ўчыліса — ні тое, што вы. Бубны. Упру'дзіць зак. Моцна ўдарыць. Як малацілі, та Іван снапоў ні развязваў, а як упрудзіць пару разоў, так перавясло i пэнкало, сноп сам развязваўсо. Луцкаўляны. Упрэ'ць зак. Упрэць, упарыцца, пакрыцца потам. Упрэў, як вош, с кожнаго валаска цячэ. Батароўка. Бульба ўпрэла, можаш адцэджваць. Путрышкі. Упу'цкацца зак. Запэцкацца, замазацца. Упуцкаліса, як чэрці, а ну, зараз жа мыцца! Скідаль. Упэ'цкаць зак. Упэцкаць, запэцкаць, забрудзіць. Hi пускай на землю дзіця, а то можа сабе ручкі ўпэцкаць лазячы. Будоўля. Упяка'ць незак. Перан.: дапякаць, выводзіць з раўнавагі, данімаць. Hi трэбо было на каждым кроку яму ўпякаць, та можа i жыў бы з табой. Бычкі. Урабі'ць зак. Запэцкаць, забрудзіць. Ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешса, зесці, каняі, унцыя, упадабаць, упарчывы, упасвіцца, уперці, уперыць, уплятаць, употайкі, управіцца, упракаць, упрогаладзь, упуцкацца, упякаць, упірыць, урабіць, ігруб
3 👁
 ◀  / 329  ▶