Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў што гэта спадніцу так урабіла? Паглядзі, якая яна на табе. Бяляны. Ура'днік м. Ураднік; ніжэйшы чын павятовай паліцыі ў царскай Pacii. Kaжуць, да той вайны ў нас ураднікам быў некі Лукашык, ні так даўно памёр. Кавалічы. Ура'зіць зак. Зняважыць, абразіць. Hi злуй на міне, я цібе ні хацеў уразіць, тактолькі сказаў. Хліставічы. Уракчы'зак. Сурочыць, урачы. Глядзі, ні паказвайця дзіцей гэтай бабі — ўракчы можа, у яе гочы нідобрыя. Селюкі. Урачы' зак. Урачы, сурочыць. Каб баба ні магла дзіця ўрачы, трэбо тры разы плюнуць i сказаць: "Соль табе ў гочы, дзяркач у зубы, а гарачы камень — на пуп.» Круглікі. Уро'кі мн. Сурокі. Я сам у гэтыя ўрокі ні веру, але людзі кажуць, што на свеце ўсё бывае. Багушоўка. Уро'скід прысл. Стосаб зяблівага ворыва. На зіму пад ярыну ў нас усе ўроскід гаралі. Барбарычы. Уро'чнік м. Лекавая трава, якая выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Каб ведзьмы ні маглі адбіраць у кароў малака, напарыш урочніку i мыяш каровам лымя. Навасёлкі. Урэ'мтаць зак. Утаймаваць, супакоіць, уняць. Як разышоўсо, та суседзі ледво змаглі яго ўрэмтаць, спаць палажылі. Пракопавічы. Урэ'х м. Агрэх, прапушчаная пры ворыве лапінка на полі. Казалі: хто зробіць сеючы ўрэх на полі, та ў таго будзя мрэц, нехто памрэ /з нар. прыкметаў/. Лаша. Усарна'чыць зак. Прымусіць узяць, навязаць сілком, уперці. Hi хацеў браць, та ледво яму неяк усарначыў, ні хочучы ўзяў. Зарубічы. Усеадно' прысл. Усероўна. Усеадно да нас прыдзяш, нікуды ні дзенешса. Баранава. Усе'нькі займ. Увесь. Колькі ў нас таго гаўса было, за два дні ўсенькі пажалі. Хамякі Усеро'ўно прысл. Усё роўна. Усероўно сваго дзіцяці шкада, якое яно ні было б. Барбарычы. Уску'рыцьзак. Паспець, улажыцца ў час. Думаю, што ўску'раю ўсе парабіць, пакуль яны прыедуць. Дарашэвічы. Услуха'цца незак. Слухаць. Я ні хачу ўслуха'цца, што ён пляце, гэта зусім ні так было, як ён кажа. Баяры. Усміра'ць незак. Утаймоўваць, уціхамірваць, супакойваць. Дзеці, ні дурэйця, а то я вас зараз дзягай усміру, усміраць я ўмею. Ялоўшчына. У хаці як падымуць неку сварку, та кожны рас трэбо ісці ўсміраць, так ні памірацца. Малая Капліца. Уста'ва ж. Закон, парадак, загад. Ну, мусі, так i трэбо, калі такая ўстава; нічого ні зробіш, мусіш падчыняцца. Гібулічы. Усталява'цца зак. Стаць на правільны шлях. Думалі, што з яго нічого ні будзя, ні зможа ўсталявацца, a, зноў, бачыце, што за чалавек стаў. Кругляны. Устаткава'цца зак. Toe, што i ўсталявацца. Пакуль ні жаніўсо, акіяк ні мог устаткавацца, ішоў, як вецяр, a ціпер жонку слухая. Эйсманты. Уста'ць зак. Устаць, падняцца. Хвароба нека да чалавека прычапіласа, з пасцелі ўстаць ні можа, ляжыць. Шэмбелеўцы. Устаць у свіныя галасы — позна ўстаць. Людзі наробяцца, а ён табе можа ўстаць ў свіныя галасы, i хоць бы што яму. Цвіклічы. Усто'нжка ж. Стужка. Ты ні малая ўжэ, сама сабе можаш устоншку ўплятаць, мне надаело. Ланявічы. Устрапястава'ць зак. Наслядзіць, нарабіць слядоў. Во, пусціла ў хату качанят, та ўсю падлогу ўстрапяставалі, a ціпер бяры ды мый. Рагачы. УстрашьГць зак. Запалохаць, запужаць, застрашыць. Устрашыў хлопца, баіцца да хаты свае падысці, звер, ні чалавек. Пяслі. Устрэ'ць зак. Сустрэць, спаткаць. Ён пат самы вечар да нас прыедзя, та ты ідзі яго ўстрэнь, там каля мосціка. Чашчаўляны. Уступа'цца незак. Абувацца на басанож. Жывей уступайса ў хадаке ды ідзі ў хлеў, карова, мусі, целіцца. Зарубічы. Уступі'цца зак. Заступіцца, стаць на абарону. Ты як старэйшы павінен заўсё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыкметаўі, уракчызак, уроскід, урэмтаць, урэх, усарначыць, усенькі, ускурыцьзак, услухацца, устава, усталявацца, устонжка, устрапяставаць, уступацца, уступіцца, ўскураю, ўслухацца
7 👁
 ◀  / 329  ▶