Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ды ўступіцца за меншаго браціка. Пярэселка. Усты'д м. Сорам. Устыду ніякаго ні маяш, да чаго ты дажыўсо с сваей гарэлкай, людзі сміюцца. Панямунь. Устыда'цца незак. Сароміцца. Ён ашчэ малады, дзяўчат будзя ўстыдацца, хай з вамі ні йдзе. Пальніца. Устэ'рня ж. Вялікі будынак у панскім маёнтку, у якім жылі парабкі /устар./. Ашчэ нідаўно ў Ляхнові ўстэрня стаяла, здалёк яе было відаць, чырвонай чарапіцай накрыта. Рагачы. Усумо'наць зак. Дагадзіць, унаравіць. Я ніяк ні магу ўсумонаць яму, што ні зробіш — yce ні так, як ён хоча. Стральцы. Усу'нуць зак. 1. Усунуць, усадзіць. Зусім ні бачу, ні магу ніткі ў голку ўсунуць. Капцёўка. Усунуць нос — перан.: умяшацца не ў сваю справу. I трэбо было табе свой нос усунуць, там i без цібе абышлосо б. Нямейшы. Усухамя'тку прысл. Сухама, без вадкага i гарачага. Ты чаму гэта ўсухамятку хлеб ясі, вячэры ні можаш даждацца ці што? Грыўкі. Усхо'дзіць незак. Усходзіць, узыходзіць. Паглядзі, як харашэ слонца ўсходзіць, пагодны дзень, відаць, будзе. Каробчыцы. Усце'лька ж. Вусцілка; подсцілка ў сярэдзіне абутку, да якой мацуецца падэшва. Падэшвы нешто атстаюць, відаць, слабую ўсцельку шавец даў. Кавальцы. Усьмя'тку прысл. Усмятку. Я свайму заўсёды вару яйца усьмятку, бо крутых зусім ні есць. Індура. У'сы мн., м. Вусы. Ціпер нека мода пашла на ўсы. Старыя i маладыя носяць усы. Зялёная. Мы самы з усамі /прымаўка/. Капцёўка. УсьГпаць зак. 1. Усыпаць, насыпаць. Можа пудоў дваццаць жыта ў засек усыпаў, а мо i больш, добро ні ведаю. Зарачанка. 2. Перан.: моцна пабіць, адлупцаваць. Але ж i ўсыпаў хлопцу ні за што, ні пра што. Агароднікі. Уся'к прысл. Усяк, усяляк, па-рознаму. Усяк пробаваў з ім гаварыць i нічого ні памагло, ні паслухаў міне. Запур'е. Усяля'к прысл. Toe, што i ўсяк. Усяляк стараўсо перад людзьмі міне чарніць, але на яго ніхто ні ўслухаўсо. Іванаўцы. Усяля'кі займ. Усякі. На нашай зямле ўсялякай нечысці пабывало, але такой ашчэ ні было. Гібулічы. Усяню'тко займ. Усё /узмацн./. Я гэтай рукой усянютко раблю, хоць яна мне i баліць. Адэльск. Утаймава'ць зак. 1. Утаймаваць, уціхамірыць, уняць. Жарабца нашаго толькі тато мог утаймаваць, а так нікого ні патпускаў, кусаўсо. Свіслач. 2. Перан.: затрымаць. Як абрэзаў сярпом паляц, та кроў аніяк ні мог ўтаймаваць, пакуль ні прылажыў крываўнікам. Казловічы. Уталантава'ць зак. Утаптаць, выбіць / пра пасевы/. Ці ты бачыў, гэта ж за гумнамі каровы рунь чысто ўталантавалі, c карэньмі павыносілі. Ферма. Утало'піцца зак. Утаропіцца. Ты чо гэта на міне ўталопіўсо, мусі ні пазнаў? Ферма. Утамава'ць зак. Перан. Toe, што i ўтаймаваць у 2-м знач. У гэтым месцы рэчку аніяк ні маглі ўтамаваць, што ні кідалі, усё панясла вада, размыла. Сухая Даліна. Кроў в носа як адбіласа, та ніяк ні маглі ўтамаваць, так ішла. Рыдзелі. Утарна'біцца зак. Залезці, забрацца з вялікай цяжкасцю; ускарабкацца. У аўтабус ледво ўтарнабіўсо, людзей бітком было набіто, ні павярнуцца. Каленікі. Утарна'біць зак. Узваліць /узмацн./. Мяшок гэты адзін аніяк ні мог утарнабіць на воз, мусяў прасіць, кап памаглі. Кавалічы. Утаро'піцца зак. Утаропіцца; утаропіць вочы, позірк. На нашу бабу нешто як надыдзя, та яна ўтаропіцца, глядзіць, кажа, што нехто ідзе да яе. Горніца. Утаро'піць зак. Утаропіць /вочы, позірк/. 3 пасцелі, бедны, зусім ні ўстае, тулькі ўтаропіць на цібе гочы i глядзіць. Жытомля. Ута'хт прысл. Аднолькава, згодна, не пярэчачы, падтакваючы. За ім гавары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запуре, пасевыі, позіркі, устыдацца, устэрня, усумонаць, усухамятку, усцелька, усялякі, уталантаваць, уталопіцца, утамаваць, утарнабіцца, утахт, івочы, іпрымаўкаі, іузмацн, іустар
5 👁
 ◀  / 329  ▶