Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
тулькі ўтахт, так, як ён хоча, тады добрым будзяш. Забагонікі. У'тлы прым. Хваравіты. Мой меншы зусім некі утлы, чуць што, так i зноў захварэе, ляжыць. Забалаць. Уто'йваць незак. Утойваць, таіць, скрываць. Ад міне ні трэбо ўтойваць, ты ведает, што я нікому ні скажу. Луцкаўляны. Німа чо ўтойваць, я ўжэ даўно знаю, людзі сказалі. Жытародзь. Уто'к м. Уток, папярэчныя ніці тканіны, якія пераплятаюцца з асновай. Ты на ўток прадзі ні так плоско, а круцей, каб ніці ні рваліса. Палаткова. Уто'пленік м. Тапелец. Чуем, yce гавораць, што некаго ўтопленіка злавілі, ну, я таксамо пабег да рэчкі паглядзець. Свіслач. Уто'ры мн. Спецыяльныя выразы ў клёпках для ўстаўкі дна ў бандарскіх вырабах. Я як устаўляю ў бочку дно, та стараюсо, каб шчыльно ўваходзіло ў ўторы, каб ніякаго лёзу ні было. Бандары. Уто'чкі мн. Боты, у якіх да старых халяваў прышыты новыя перады. Халявы ашчэ добрыя, трэбо заказаць, каб Антон уточкі зрабіў, можа ашчэ з рок які праха джу. Белева. У'траніца ж. Заранка, ранішняя зорка. Паглядзі, утраніца ўзышла, на свет будзя занімацца. Бакуны. Утранца'цца незак. Умешвацца. Я ў гэту справу ні буду ўтранцацца, хай poбяць, як хочуць. Рацічы. Утра'та ж. Страта, трата. У гэтым я ніякай утраты ні маю, свае грошы вярнуў, нават i зарабіў. Зарубічы. Утра'ціць зак. Страціць, згубіць. Звязаўсо з гэтымі бабамі, та ўсю апіню ў людзей утраціў, за чалавека ніхто ні мая. Саломенка. Уту'лка ж. Утулка, дэталь у коле воза ў выглядзе чыгуннай трубкі. Во, еду да каваля, утулка пэнкнула, хай нову ўставіць. Кругляны. Ухайда'каць зак. Забіць, забіць напавал, зарэзаць /груб./. Нашто нам мэнчыцца, давай лепш клікнем свінабоя, i ён нам раз-два паршука ўхайдакае. Лаша. Ухавё'ртка ж. Вухавёртка; грызу'чы агародні i пладовы шкоднік, які жыве ва ўцяпленні вулляў. Як у вуляі завядзецца много ўхаверткаў, та трэбо змяніць уцяпленне, іначай ні выведзяш.Табала. Ухапі'ць зак. Украсці. У чалавека што ўхапіць — велькі грэх, Бог ні даруе. Лаша. Ухо'даваць зак. Забіць, зарэзаць. Глядзі, бычка ўміг уходавалі, ані мэкнуў, тулькі нагамі дрыгануў. Грыўкі. Ухо'джвацца незак. Уходжвацца; заканчваць работы перад надыходам ночы. Ужэ змяркае, пайду ўходжвацца; пакуль напаю, падам нанач, та i сцямнее. Луцкаўляны. Уце'нтыпрысл.Упарты,зацяты.Атожчалавек уценты, як упрэцца, та хоць кала яму на галаве цяшы. Бандары. Уці-у'ці! выкл. Вокліч, якім падзываюць качак. Уці-уці-уці!, хадзеця, мае качанятка, хадзеця есці. Круглікі. Уціхамі'рыць зак. Уціхамірыць, утаймаваць, уняць. Яго просто німа каму ўціхамірыць, а так сеў бы, як міленькі, i ні пікнуў бы. Баброўнікі. Уця'цца зак. Займець злосць, неўзлюбіць, уз'есціся. Я ведаю, за што ён на міне ўцяўсо — за тое, што праўду ў вочы яму сказаў. Адэльск. Уця'ць зак. Перан.: укусіць, паесці. А ні ўцяць ні ўзяць /прымаўка /. Зарубічы. Уча'дзець зак. Учадзець, атруціцца чадам. Адчыні шыбар, а то ўчадзець можно, мусі торпа ні перагарэла. Губінка. У нас двое дзіцей учадзяло, та іхтруны паставілі ў цэркву; уначы яны адышлі i ў куточку замерзлі ад марозу, ляжалі адзін каля аднаго. Лаша. Учапе'рыцца зак. Моцна учапіцца. Дзіця як учаперыласо за матку, та немяц ніяк ні мог адарваць, так i застрэліў. Скідаль. Уча'стак м. Участак, зямельны надзел. У гэтым року цэлы ўчастак бульбай засадзілі, бо з яе найбольш карысці. Скамарошкі. Учо'рака прысл. Учора. Учорака хлопцаў да войска атпраўлялі, з музыкай, сваякоў много было. Верцялішкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грызучы, узесціся, утопленік, уторы, утранцацца, утрата, утраціць, ухайдакаць, ухапіць, уходаваць, уцентыпрысл, уцяцца, уцяць, учаперыцца, ігруб, іпрымаўка
1 👁
 ◀  / 329  ▶