Учэ'пісты дзеепрым. Задзірсты, задзірлівы; схільны да боек, сварак. Ну i чалавек учэпісты, абы за што, так i прычэпіцца, так i завядзецца. Кавальцы. У'шалка ж. Гушкалка, арэлі. Як малымі былі, та зробім сабе ўшалку i ўшаямco цэлы дзень, пакуль маці ні пакліча. Копанькі. Уша'т м. Цэбар. Як купім ашчэ двое парасят, та гэтаго ўшата бульбы будзя мало на раз, трэбо ашчэ будзя варыць. Бандары. Ушва'лак м. Дубіна, друк, тоўстая палка. У міне ў руках быў добры ўшвалак, хай, думаю, тулькі паткнецца паліцыянт. Белева. 2. Перан.: здаровы, мажны чалавек. Што i казаць, добры ўшвалак, яго ўсе баяліса навокруг. Кунцаўшчына. У'шлы прым. 1. Слабы фізічна, недаразвіты. Куранята ў гэтым року зусім некія ушлыя, мусі з іх нічого ні будзе, паздыхаюць. Дубоўка. 2. Перан.: хітры, пранырлівы. Але ж i ушлы, тулькі i глядзіць, кап каго абдурыць, упісаць ў дурні. Баранава. Ушпа'рыць зак. Моцна ўдарыць. Ён як ушпарыць пугай па кабылі, так тая так панясла, што думалі, калёса паспадаюць. Казіміроўка. Ушпілі'ць зак. Моцна сцебануць. Але ж i ўшпіліў карові пугай, бедна, аш прысела. Зарубічы. Ушчапі'ць зак. Прышчапіць. На весну трэбо будзе ўшчапіць гэту дзічку, хай расце, ні я, та можа дзеці прыждуць. Каменка. Ушчэ'нт прысл. Ушчэнт, удрузг. У гэту вайну, як нашы наступалі, та пат Пышкам! немцаў ушчэнт разбілі, мало каторы ўцёк. Ласосна. Ушчэ'пка ж. Прышчэп, прышчэпка, прышчэпленая расліна. У міне ўшчэпка за рок больш як на мэтар вырасла, але вецяр зламаў. Пагараны. Ушыпу'ліцца зак. Уціснуцца. Людзей поўна хата была, ледво змог ушыпуліцца паміж імі, далезці да стала. Індура. УшьГтка ж. Шыцік, рачны маленькі чарвяк, які жыве ў рухомым доміку- трубачцы. Ушытка бывае чорна i жоўта. На жоўту ўшытку рыба лелей ловіцца. Ласосна. Ушэ'сце н. Рэлігійнае свята ў шэсць нядзель пасля вялікадня. Да ўшэсця царскія варота ў цэркві адчынены, а ўжэ як ушэсце пройдзе — зачынены. Зарубічы. Ую'н м. Мінога ручаёвая /падклас рыбападобных жывёл/. Уюнэ ў рэчцы на пераездах круцяцца — пара лён сеяць /з нар. прыкметаў/. Лаша. Фае'рка ж. Фаерка, камфорка. Недзе падзела фаеркі i сама ні ведаю дзе. Зарыца. Файкава'ць незак. Курыць. Прывык да люлькі, з зубоў ні выпускае, файкуе i файкуе. Кунцаўшчына. Фа'йно прысл. Добра, прыгожа, цудоўна. Як файно зроблено, паглядзець толькі! Лаша. Фа'йны прым. Добры, прыгожы, цудоўны. Каб устроіцца дзе на файну работу ў Гродні, добро было б. Казіміроўка. Файны хлопец, што i казаць. Пяслі. Файтла'па м. Нязграбны чалавек /груб./ Гэтаго файтлапу i да войска ні ўзялі, бо што ён там рабіць будзе? Квасоўка. Фа'лда ж. Складка. Спадніцу сабе файну пашыла, у фалды. Жукевічы. Некія фалды зрабіліса, ніяк ні разгладжу. Грыўкі. Фалдава'нка ж. Гафрыраваная спадніца. Спадніца, пашытая ў фалды, складкі. У маей мамы ашчэ нідаўно фалдаванка была, святам надзявала. Эйсманты. Фальба'нка ж. Саматканая спадніца, па
Дадатковыя словы
жывёлі, прыкметаўі, ушалка, ушат, ушвалак, ушпіліць, ушчапіць, ушчэпка, файкаваць, файтлапа, фальбанка, ігруб, іпадклас
7 👁