шытая ў складкі. Помню, як яна да нас першы рас прышла, та была маладой, у фальбанцы пекнай. Караневічы. Фальцава'ць незак. Выстругваць спецыяльным рубанкам фальцы /паглыбленні/ ў дошках. Дошкі ўжэ падсохлі, можно будзе пачаць фальцаваць. Дзекалавічы. Фальш м. Абман, мана, няпраўда, хлусня. Гэта ўсё фальш, што кажа, нідзе ён ні быў, нічого ні бачыў. Каленікі. Фалю'ш м. Валюшня, валют; майстэрня, у якой валяць сукно, шэрсць. Таю сукно вазіў валяць аж да Лунай, там фалюш быў. Свіслач. Кажуць, найлепшы фалюш быў каля Гродна, але мы туды сукна валяць ні вазілі. Каўпакі. Фанабэ'рысты прым. Фанабэрысты, ганарысты, зухаваты. Ён фанабэрысты кавалер быў, натта ж задаваўсо. Кунцаўшчына. Фанабэ'рыцца незак. Фанабэрыцца, ганарыцца. Хоць людзі за нішто яго маюць, а ён усероўно фанабэрыцца, корчыць нешто с сібе. Рагачы. Фанабэ'рыя ж. Фанабэрыстасць, га нары ста ць, пагардлівасць. А гэта што ў цібе за фанабэрыя, адкуль яна ўзяласа? Індура. Фана'р м. Л іхтар. Як трэбо было хутко, та нашы мужчыны i пры фанарэ малацілі. Хамякі. Фарбава'ць незак. Фарбаваць. Заўтро будзямо матке фарбаваць, фарбы купілі. Лаша. Нікаторыя аддавалі пражу да Індоры фарбаваць, а мы самы ўсе фарбавалі. Капцёўка. Фарба'рня ж. Фарбавальня. У Скідзелі фарбарню трымаў Ёсяль, на які хочаш колер пафарбаваць мог. Загорцы. Фаролё'нка ж. Спадніца з саматканага, фарбаванага сукна. Гэта хто багацейшы, та фаролёнку насіў, а мы — простыл андараке. Струбка. Фарва'тар м. Фарватэр, суднаходны шлях у рацэ. Фарватар тут шырокі, параход смело можа прайсці. Загорцы. Фармава'ць незак. Фармаваць, надаваць пэўную форму. Hi кожны мог добро фармаваць цэглу, трэбо было мець да гэтаго знароўку i сілу. Дзекалавічы. Фарсу'н м. Фанабэрысты, ганарысты чалавек, зазнайка, хвалько, самахвал, франт. Ён фарсун некі, yce тулькі хваліцца, франціць. Кунцаўшчына. Фарту'х м. Фартух. У нас фартухе былі размаітыя, я сабе купіла фартух за шэсць рублёў c палярынкамі такімі. Эйсманты. Фарфа'л зак. Брак, памылка. Ну, брат, нічого ні зробіш — фарфал, трэбо наново рабіць. Рацічы. Фастро'т м. Факстрот. Фастрот натто модны танец быў перад вайною, але ні ўсе яго ўмелі скакаць. Копанікі. Фаты'га ж. Клопат, турбота, справа. Як кажуць, за дзенькуе ніц ні купуе, за фатыгу трэбо заплаціць, кап крыўды ні бымо. Скрынікі. Фах м. Спецыяльнасць, прафесія. Добро, калі маяш у руках які-небудзь фах, з голаду ні прападзеш. Пракопавічы. Фа'цат м. Франт, моднік. Знюхаласа з гэтым фацатам, рады німа, ідзе i ідзе. Ласосна Фацэ'тны прым. У значэнні: вясёлы, забаўны, ахвотны павесяліцца. Ля, некі фацэтны кавалер, мусі які шляхціц, i зноў да Мані прышоў. Балічы. Фі'га ж. I. Невялікі скрутак апрацаванага лёну. На кудзелю, як робіш, та больш як тры фігі лёну ішло. Забагонікі. 2. Дуля, кукіш. Рабілі, рабілі i фігу за гэта маям. Шынкаўцы. Фі 'глі мн. Фокусы, капрызы, выдумкі, дзівацтва. А гэта што за фіглі ты мне паказваеш? Кунцаўшчына. Ён велькі майстар на фіглі, на адных фіглях i жыве. Лаша. Фі'лінг м. Тонкая мастацкая апрацоўка вырабаў з дрэва; разьба па дрэву. Дзверцы да шафы i то ў філінг зрабіў, ні так сабе. Дзекалавічы. Філінго'вы прым. Фігурны, па-мастацку зроблены. Ціпер у кожнай хаці дзверы філінговыя, ні то, што некалі было. Саломенка. Фіра'нка ж. Фіранка, занавеска. Новыя павесіла фіранкі, та ведаеш, аш святлей у хаці стало. Жукевічы. Флё'ндра ж. Любіцель прагульвацца, снойдацца без патрэбы /лаянк
Дадатковыя словы
фарбарня, фарблё'нка, фарблёнку, фаролёнка, фатыга, флёндра, фіга, ілаянк, іпаглыбленніі
4 👁