Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Флёндра, ты дзе гэта валочышса, прыпынкутабе німа? Цвіклічы. Флё'рка ж. Хлорная вапна, хлёрка. Усадзіла хусцінку ў флёрку i ўсероўно ні бела, запушчана. Лікоўка. Фля'нсы мн. Расада. Бураке добро ні пасходзілі, та я флянсамі панасаджвала, можа прымуцца. Зарубічы. Фля'шкі ж. Бутэлька гарэлкі /груб./. Адразу бяры дзве фляшкі, адной будзя замало. Зарубічы. Фо'кус м. 1. Лоўкі прыём; трук, заснаваны на падмане зроку, увагі. Фокус -марокус, а дурному радасць /прымаўка/. Лаша. 2. Перан.: капрыз, выдумка, дзівацтва. Ты мне свае капрызы ні паказвай, ні на таго нарваўсо. Путрышкі. Фо'люш м. Валюшня, валют. Фолюш дый Фолюш называюць, а я i ні ведаў, што ў ім сукно валілі. Ласосна. Форс м. Ганарыстасць. Дзеўка, як кажуць, форс свой мая, за быля каго ні пойдзя. Літвінкі. Форт м. Форт, абарончае ўмацаванне. Вакол Гродна было аж трынаццаць фартоў, міне самого пасылалі с канём каменя вазіць. Малахавічы. Фра'ер м. Скандаліст, завадатар сварак, боек; задзіра, франт /неадабр./. Такіх фраераў, як ты, я бачыў, німа чаго міне палохаць. Капцёўка. Фраму'га ж. Верхняя частка акна або дзвярэй. Ты чо адчыніла фрамугу, сквязняк некі, дзіця можа прастудзіцца. Рудавіцы. Франт м. Франт; малады чалавек, які любіць добра адзявацца; ганарысты малады чалавек. Франт — на ўвесь кант /прымаўка/. Лаша. Ён франтам хадзіў, пакуль ні жаніўса, гэта ціпер ён асеў. Рыбніца. Фра'нцік м. Франт /жарт./ Францік, ён першы некалі ў Лунай боты сабе заказаў. Лугавая. Нашаго Стася ўсе францікам называлі, бо харашэ хадзіў. Лугавая. Фра'хціка ж. Практыка. На ўсё, як той казаў, фрахціку трэбо мець, знароўку. Лаша. Фрэ'ндзлі мн. Махры. Настольнік з фрэндзлямі засцялі, людзі зараз прыдуць. Луцкаўляны. Фуго'ўнікм. Невялікі гэбаль для вырабу пазаў /фугаў/ у гонце. Фугоўнік як добро бярэ, та гонту ўміг дапасуеш адна да адной, глатко прыдзецца. Рыбніца. Фу'кнуць зак. Дзьмухнуць. Ці ш так лямпу пагасіш, трэбо мацней фукнуць. Пыра. Фульто'н м. Сталярная пілка з малымі зубамі для апрацоўкі тонкіх дэталей. Гэты фультан я берагу, сталь натто добра, швэцкая. Дзекалавічы. Фундава'ць незак. Частаваць. Фундаваць ні кажды раз зможаш, грошай ні стане. Бакуны. Фу'ра ж. Поўны воз. Цэлу фуру збожа прадаў, а грошай мало, бо таннае яно ў гэтым року. Брузгі. Фурго'н м. Крытая павозка. Фургонаў у нас ні было, гэта ў маёнтку Ляхнові былі. Рагачы. Фу'рман м. Фурман, вазніца, рамізнік. Яго дзед у пана фурманам быў, таму іх i празываюць Фурманавымі. Дзекалавічы. Футры'на ж. Аснова акна, дзвярэй. Футрыны ў вокнах зусім пагнілі, мусі трэбо новыя ўстаўляць. Жукевічы. Фэ'йчар м. Фельчар. Антасёва дачка, ведаеш, за некаго фэйчара вышла, у Гродні жыве. Зарубічы. Фэ выкл. Фэ, фу /выказванне агіды/. Фэ, як умурзаўса, ідзі хучэй памыйса. Белева. Фэ'ляр м. Загана, брак, дэфект. Гэты конь, відаць, фэляр мая, бо гаспадар мало за яго просіць. Казіміроўка. Фэст м. Вялікае рэлігійнае свята пры царкве або касцеле. На фэст да нас з'язджаліса людзі адусюль, нават з-за Нёмана прыязджалі. Прыгодзічы. Фэ'сткі мн. Семя сланечніка /устар./. Хвароба, за цэлы вечар фэсткаў паналушчваюць, панакідаюь, а ты падмятай за імі. Рагачы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агідыі, зязджаліса, флянсы, флёрка, фрамуга, фрахціка, фрэндзлі, фугоўнікм, фультон, фура, футрына, фэсткі, івыказванне, ігруб, іжарт, інеадабр, іпрымаўкаі, іустар, іфугаўі
20 👁
 ◀  / 329  ▶