Хава'нкі мн. Хованкі. Хлопцы, давайце ўхаванкі гуляць. Калбасіна. Хава'ць незак. Гадаваць, утрымліваць. У прошлым року мы аш трое цялят хавалу файныя цялушачкі былі. Кулёўцы. Хава'ць незак. Хаваць, утайваць. Ад міне, ат сіроты, нават хлеб хавалі, каб лішняго ні з'еў. Пракопавічы. Хава'ць незак. Хаваць нябожчыка. Накажэця дзяцьку, заўтро дзядулю будзямо хаваць. Сухая Даліна. Хадаке' мн. 1. Абутак на драўлянай падэшве. Пры немцах хадаке ўсе насілі, куплялі ў Скідалі. Саволеўка. 2. Нейкі скураны абутак, які святам насіла мясцовая шляхта. У хадаках толькі да касцёла хадзілі, пасля клалі ў пучке саломы, каб ні псаваліса. Занявічы. 3. Апоркі, старыя боты з адрэзанымі халявамі. Хадаке добро мець, уступішса i ідзеш у хлеў. Зарубічы. 4. Лапці. Зробіш сабе хадаке з лыка i ходзіш, пакуль ні парвуцца. Ахрымаўцы. Хадзі'ць незак. 1. Хадзіць, ісці, рухацца. Прывык хадзіць па хатах, валачыцца, прыпынку німа. Ферма. Хлопцы, хадземця з намі, весялей будзя. Усава. 2. Заляцацца да жанчыны. Кажуць, наш Стась да Гэлі пачаў хадзіць, можа i пажэняцца? Скамарошкі. Хадзіць хадуном — трэсціся, хістацца. Такі вецяр ўзяўсо, што хата хадуном ходзіць. Свіслач. Хаду'лі мн. Хадулі, дыбы. Павыдумлялі гэтыя хадулі i дыбаеце, пакуль лабэ ні паразбіваеце. Гродна. Хаду'н м. Хадок. Які з яго хадун, ён як жыве пехатой ні хадзіў, yce ездзіў. Зарубічы. Хаза'н м. Служыцель культу ў яўрэйскай рэлігійнай абшчыне, які за плату забіваў птушак /устар./. Каля нас жыў хазан. Як пачнуць нясці куры, та той ні паспяваў рэзаць. Азёры. Хаза'р м. Свіное мяса i сала, якое забаранялася есць веруючым яўрэям / устар./. Гэта хазар, нам ні можно есці: грэх. Індура. Хазы'н м. Toe, што i хазан. Хазын, кажуць, спярша памоліцца, a тады курэй рэжа. Табольская Будка. Хай м. Бязладны, шматгалосы крык, гармідар, вэрхал. Дзеці ў хаці як паднялі хай, та я падумаў, што там пажар які. Кунцаўшчына. Хай часц. Няхай. Хай будзе, як ты хочаш. Кругл ікі. Ха'ла ж. Здобная булка; пірог, якія пяклі яўрэі на свае свята. Іршко, як мы малыя былі, халы даваў пакаштаваць нам, прывозіў з Індоры. Белева. Халадні'к м. Халаднік. Помню, маці возьмя жытнёвых каласоў, з гуркоў лісточкаў, запарыць гарачай вадой, паставіць, каб закісла — i ўжэ халаднік, пілі або елі з бульбай, як хто хацеў. Калбасіна. Хала'т м. Бурка. Вазьмі халат у дарогу, можа які дождж будзе. Караневічы. Хале'ра ж. /груб./. Лаянкавае слова. Халера на гэтых немцаў, што яны натварылі. Скідаль. Да халеры — У значэнні: вельмі многа. У яго, кажуць, тых грошай да халеры, можа тры машыны купіць. Адэльск. Хале'ра ж. 1. Халера /хвароба/. Некалі думалі, што халеру на людзей нехто насылае, але гэта ніпраўда. Загараны. 2. Перан. у значэнні: дрэнны, злы i г.д. / лаянк./. Hy i халера чалавек, тыле шкоды нарабіў, каб яму ўсё адрыгнуласо. Кашэўнікі. Хамуль-хаму'ль зак. Ціхенька, непрыкметна ўцячы, скрыцца з вачэй. Як паглядзеў што б'юцца, та ён, доўго ні чакаючы, хамуль-хамуль с хаты, тулькі яго i бачылі. Рагачы. Халэ'мус м. Гібель, смерць /лаянк./. А халэмус на вас прыдзе, ні дачакаеце, каб вы тут панавалі. Індура. Халя'ва ж. 1. Халява, верхняя частка бота. Ля, халявы ашчэ добрыя, а перадэ зусім падраліса, трэбо новыя. Рагачы. Пазнаць пана па халявах /прымаўка/. Лікоўка. 2. Перан.: горла, рот
Дадатковыя словы
бюцца, ігруб, ілаянк, іпрымаўкаі, іустар, іхваробаі
5 👁