Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
груб./. Ты чо гэта сваю халяву дзярэш, разышоўсо? Дубаўка. Халяры'сты прым. Халярычны, гарачы, які лёгка ўзбуджаецца. Але ж i халярысты чалавек, абы-што — так i ўскіпіць. Бакуны. Хана' ж. Смерць, гібель. Як пачалася бамбёшка, думалі, што ўсім хана будзя, ні выжывем. Скідаль. Хапу'н м. 1. Яўрэйскае рэлігійнае свята перад Новым годам. У яўрэяў, мусі, зараз хапун будзя, зноў усю ноч маліцца будуць. Пракопавічы. 2. Міфічная асоба ў выглядзе чорта /д'ябла/, якая ў час свята Хапуна хапае людзей. Усероўно хапун вас знойдзя, нідзе ні дзенецяса. Круглікі. 3. Злодзей. Усе ведалі, што Мішка Гарцёмаў — хапун, бярэ, што пад рукі ні пападае. Пагараны. Хапу'н м. 1. Мужчынская верхняя, кароткая вопратка, бекеша. Надзенеш сабе хапун у дарозі, i ўжэ ні халадно. Сапоцкін. 2. Бурка. Пагода ці ніпагода, а свой хапун у дарозі ні пашкодзіць. Копанікі. Хараню'чкі, харанюкі' мн. 1. Кураняты, якія курыца вывела без ведама гаспадароў. Сваіх курэй было даволі, а тут ашчэ курыца харанючак прывяла. Kaрозічы. 2. Перан.: пра слабых, недагледжаных дзяцей. Міхалавы дзеткі без маткі зусім як харанюкі. Баранава. Хараша'ць незак. Кастрыраваць, пакладаць. Наш тато сам ўмеў харашаць паршучкоў, нават другім харашаў, як прасілі.Свіслач. Харашэ' прысл. Хораша, прыгожа. Век харашэ ні праходзіш i смашно ні пераясі /прымаўка/. Горніца. Харля'к м. Хваравіты чалавек. От, некі харляк, усе кашляе, а адкуль будзя ўяго сіла. Балічы. Харо'нга ж. Харугва, пратэса. Як велька свято, та вакол цэрквы с крэсным ходам хадзілі, c харонгамі. Свіслач. Харо'шайшы прым. Прыгажэйшы. Гэты хлопяц харошайшы за тваго Віталя, спраўнейшы. Бандары. Ха'ўкаць незак. Пазяхаць. Сядзіць i толькі хаўкае, ляпей ішоў бы спаць. Зарубічы. Хаўтурэ' мн. Памінкі. Панскія натуры патрабуюць пышныя хаўтуры /прымаўка/. Пагараны. Хаўтурэ — гэта вам ні вяселя, німа чаго расседжвацца. Баяры. Хаўхо'з м. Калгас. Што i казаць, хто хадзіў у хаўхоз, той пасля i пенею палучыў. Зялёная. Ха'халь м. 1. Вялікая луста. Зараз вячэpa будзя, a ён узяў хахаль хлеба i есць. Балічы. 2. Паклоннік, палюбоўнік. Haстуся некаго хахаля мая, з Гродна прыязджае. Ласосна. Хваіна' ж. Хвойнік. Hi гаралі, та хваіна павырастала, плуг ні возьмя. Свіслач. Хвалько' м. Хвалько, самахвал. Хвалько некі, тулько пра сібе i гаворыць, другіх ні ўспамінае. Дарашэвічы. Хвалява'ць незак. Валяць сукно ў валюшні. Хваляваць сукно ні так просто, на гэта машыны спецыяльныя патрэбны, у хаці гэтаго ні зробіш. Лойкі. Хвараве'ка м. Хваравіты чалавек. Ён хваравека, колькі ні жыве, та ўсё хварэя. Сонічы Хва'рба ж. Фарба. Хварба ўсяляка была ў Індоры, купіш i сабе хварбуяш матке. Кунцаўшчына. Хварбава'ць незак. Фарбаваць. У нас кожна баба ўмела хварбаваць, на які хочаш коляр афарбуя. Пракопавічы. Хваро'ст м. Хворает. Гэта ціпер хварост па ўсім лесі валяецца, а да вайны складалі яго ў кубікі i прадавалі людзям. Зарубічы. Хварту'х м. Фартух. Да печы надзеняш хвартух i ўжэ добро, ні зафэйдаяшеа. Рацічы. Хвартушо'к м. Фартух /памянш./. Завяжы дзіцяці хвартушок, каб ядучы ні запэцкаласо. Цвіклічы. Хвастану'ць зак. Мощна ўдарыць. Трэ было так хвастануць па нідавярку, каб ён дзісятаму заказаў. Баранава. Хва'цкі прым. Хвацкі, удалы, баявы. Хвацкі хлопец, да ўсяго спраўны, некаму шчасце пападзе. Лаша. Хвашча'й м. Хвошч. Хвашчай у саломі, файна будзя сечка. Кунцаўшчына. Хві'га ж. Фіга, дуля, кукіш /груб./. Без хвігі ні да носа /выслоўе/. Балічы. Што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

харанючкі, хаўкаць, хвіга, івыслоўеі, ігруб, ідяблаі, іпамянш, іпрымаўкаі
4 👁
 ◀  / 329  ▶