ты ў яе просіш, яна толькі фігу можа даць. Прынёманская. Хвілі'на ж. Мінута. Здаецца выйшаў на хвіліну, а прабыў больш часа. Бакуны. Выйдзі на хвіліну, нетто табе скажу. Клачкі. Хвошч м. Хвошч. Нікаторыя i ціпер параць хвошч, п'юць, кажуць, памагая ад хваробы. Свіслач. Хі'біць зак. Прамахнуцца, не трапіць у цэль. Не было таго выпатку, каб ён хібіў, гэта быў, брат, варшаўскі стралок. Гродна. Хіме'ры мн. Капрызы, выдумкі, дзівацтва. Ат тваіх хімераў галава кругам ходзіць, ты сам ні ведает, чаго хочаш. Лата. Хітрэ'ц м. Хітрун /асудж./ Ну i хітрэц, ні можа жыць, каб каго ні абмануў. Баброўнікі Хлапча'к м. Хлопчык, хлапчук. Хлапчак некі прыходзіў да нас, нечаго ў таты прасіў. Сінявічы. Хлеб м. Хлеб. Мы елі хлеб траякі: чорны, белы i ніякі /прымаўка/. Пагараны. Хлеб адданы — пра цяжкае жыццё, долю. Хлеб адданы, якім хлебам карміў ён сваіх бацькоў, такім хлебам кормяць i яго дзеці. Свіслач. Хлеб пытляваны — хлеб з прасеянай жытняй мукі. Нават з багатых рэтка хто хлеб пытляваны пек, гэта хібо калі святам тулькі. Луцкаўляны. Хлеб сітні — паўпшанічны хлеб. Отнято хлеба ніхто ні пёк, яго ў мястэчках куплялі. Рагачы. Хлеб пчаліны — пылок, які пчолы збіраюць на кветках. Бес хлеба пчалінаго пчолы ні перазімуюць, трэбо хоць дзве рамкі на зіму паставіць. Грынёўка. Хле'бны прым. 1. Хлебны /зроблены з хлеба/. У нас хлебны квас ні выходзіў, мы яго ў квасках трымалі. Бандары. 2. Багаты, ураджайны. Такого хлебнаго року за маёй памяцю ні было. Луцкаўляны. Хлебны пірог — перапечка, невялікі хлеб у выглядзе аладкі. Для нас, дзіцей, хлебны пірог быў самы найсмашнейшы, мы яго ждалі як нівядомо чаго. Клінчаны. Хлеў м. Хлеў. Жэнь каровы просто ў хлеў, каб у гарод ні ўвайшлі. Парэчча. Хлюкаце'ць незак. Ціха булькацець, пералівацца. Нетто ў адной натай курыцы ў горлі начало хлюкацець, ні есць нічого. Гібулічы. Х л ю с т м. Пранырлівы, нахабны чалавек. Гэ, брат, гэта хлюст ашчэ той, ты з ім піва ні зварыш. Лаша. Хля'ба ж. Худая, схуднел ая істота /чалавек, жывёліна/. Кабыла — хляба нека, як ні кармі, усероўно галодна, баке ўпаўшыя. На ёй далёко ні заедзяш. Рагачы. Хляба'к м. Сумка, у якой салдаты даваеннай Польшчы насілі хлеб /устар./. У маго дзеда ашчэ i ціпер есць хлябак, хлеб носіць, як кароў пасе. Аульс. Хлябусце'ць незак. Пералівацца, хлюпаць. Выснякай нос дзіцяці, а то хлябусціць, ні можа сапсці беднае. Гарны. Хля'хсцік м. Хлясцік. У кожнай бурцы хляхсцік быў прышыты, мода такая была. Занявічы. Хма'рыцца незак. Хмарыцца, рабіцца пахмурна. Нетто пачало хмарыцца, на дождж, відаць, збярэцца. Свяцк. Хму'рыцца незак. Тое, што i хмарыцца. Трэбо сено хучэй у капке складаць, а то хмурыцца, каб дождж ні быў. Бакуны. Хо'дзікі мн. Насценны гадзіннік з падвешанымі гіркамі. Я да сваіх ходзікаў прывык, як цікаюць, та нават засынаеш хучэй. Скідаль. Хо'дка ж. Снапы, прыгатаваныя на адзін абмалот у малатарню. Толькі за адну хотку вымалацілі больш дзвух коп жыта. Баброўнікі. Хо'днік м. 1. Тратуар. Ціпер ходнікі ні толькі ў горадзі, але i па вёсках, нагі ні намочыш. Скідаль. 2. Дарожка, палавік. Некалі гэтых ходнікаў ні зналі, та дураты ні было, a ціпер бяры ды выбівай кожны дзень. Скідаль. Хо'лад м. Холад, халодная пара. Зараз наступяць халадэ, a бульба ні выбрана. Лойкі. Хо'лер м. Халера /лаянк./. Хай яе холяр возьмя, хата зорыдла, цешча ні дае жыць. Рацічы. Хорт м. Хорт. Як на паляване ісці, тады ўздумаў хартэ карміць /прымаўка/. Кузьмічы
Дадатковыя словы
жывёлінаі, збрыдла, пюць, хвіліна, хлебаі, хлябусцець, ходзікі, ходка, холер, хібіць, хімеры, іасудж, ізроблены, ілаянк, іпрымаўкаі, іустар, ічалавек
5 👁