Хо'ры мн. Хоры, узвышанае месца ў царкве для хора. Пеўчыя на хорах толькі ў велькае свято спявалі, а так усе на клірасі. Лаша. Хоць злуч. Хоць, хаця. Ён хоць стары, але яры /прымаўка/. Казіміроўка. Хоць нарадзі, а даўгі аддай. Лікоўка. Хоць вады напіса — у значэнні: вельмі прыгожая. Нічого ні скажаш, дзеўка — хоць вады напіса, любо паглядзець. Пад'ятлы. Хоць сакеру вешай — пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні. Ну i накурылі мужчыны ў хаці, хоць сакеру вешай. Кавалічы. Храбу'ст м. Лугавая расліна з шырокімі крохкімі лістамі. Храбуст коні добро елі, а мы нават свіням давалі. Свіслач. Храбусце'ць незак. Храбусцець, храбустаць, хрумстаць. Глянь, гоўца ўлезлі ў капусту i храбусцяць сабе. Кунцаўшчына. Храбу'шч м. Тое, што i храбуст. У нас храбушч за зелье ні лічылі, бо другого ўдоваль было. Кунцаўшчына. Хра'па м. 1. Храпа ў жывёл. Сам вінаваты, а каня ў храпу б'е /прымаўка/. Каўпакі. 2. Перан.: твар /груб., лаянк./. Ты куды суняш сваю храпу, патрэбны ты тут як у мосці дзірка. Свіслач. 3. Груда, замерзлая гразь. Храпа на дарозі, ехаць цяшко, натто ш кідае воз. Лікоўка. Храсто'км. Расток. Бульба храстке папускала, трэбо садзіць. Дарашэвічы. Храсці'ць незак. Прарошчваць. Мы бульбу заўсёды храсцім, тады яна i ўзыходзіць раней. Віцькі. Хро'сны м. Хросны бацька. Мне хросны кожны раз валачонна даваў на вялікдзень, сам прыносіў. Балічы. Хру'ля ж. У значэнні: вельмі худая. Хруля, а ні карова, дзе табе малака яна дасць. Кругляны. Хруст м. Хруст, хрушчы. Печыва з пшанічнай мукі, яек i цукру. У нас хрустэ тулькі нікаторыя пяклі, а так больш лазанкі на куцю варылі. Рагачы. Хрушч м. Хрушч, майскі жук. Некалі гэтых хрушчоў было, як ганія, ціпер чамусьці прапалі. Свентаянск. Хрыбя'ціна ж. Хрыбет /груб./. Myci, так i будзеш вычаўпляць, пакуль хто хрыбяціну ні скруціць. Хліставічы. Хрысці'ны мн. Хрысціны, хрэсьбіны. Хрысціны ў брата былі, гэта ж другі хлопец у Мані радзіўсо. Славічы. Хрышчо'ны м. Хросны бацька. Хрышчоны даўно памёр, a хрышчона ашчэ жыве, да нас прыходзіць. Квасоўка. Хрэн м. Хрэн. Наша маці любіць хрэн з буракам! рабіць, каб ні такі моцны быў. Ферма. Стары хрэн — у значэнні: стары чалавек /лаянк., зневаж./. Стары хрэн капае хрэн /выслоўе/. Падкрыжакі. Худашча'вы прым. Хударлявы. Мой нігды тоўстым ні быў, заўсёды худашчавы, i ціпер такі. Саломенка. Худбо'л м. Футбол. Кнішкі ў рукі ні бярэ, худбол толькі ганяе, якая там будзя вучоба. Гожа. Худо'ба ж. 1. Жывёла. Худобу трэбо любіць, тады яна i пойдзе ў руку. Агароднікі. 2. Худзізна. От, нека худоба, поправы яму німа. Лаша. Хунт м. Фунт, 409,5 гр. У кілі лічыцца два с паловай хунта. Рудавіцы. Хунт — гэта мера вагі, 409 грамаў i 32 лоты. Клачкі. Хурма'нка ж. Фурманка, падвода. Бывала, на кірмаш да Лунай як наедзе хурманак, та ні прайсці, адна пры адной стаіць. Літвінкі. Ху'стка ж. Хустка. Велькай хусткай у дарозі апкрыясса, i ўжэ вецяр цібе ні прадуя. Саломенка. Влучкова хустка — фабрычная шарсцяная каляровая хустка. Влучковыя хусткі такія пушыстыя былі, цёплыя, можно было купіць за дзесяць рублёў. Эйсманты. Ху'сця мн. Адзенне, пасцельная бялізна. Я на рэццы хусця мыла, на бярозу вешала /з народ, песні/. Рудавіцы. Хучэ'й прысл. Хутчэй, жывей. Хучэй грушы на вярбе вырастуць, чым ты брыгадзірам станеш. Гліняны. Хці'вы прым. Прагны, пражэрлівы. Натта ж гэты чалавек хцівы, кап прымёў — усё забраў бы. Лугавая. Хэнцьж. Ахвота. Нека хэнць падбіла міне схадзіць тады па грыбэ. Грандзічы. Хэ'ўра ж. Вялікі натоўп, гурт, кампанія, зборышча /груб./. А гэта што тут за хэўра ззабраласа, што яны тут вынюхваюць. Пракопавічы
Дадатковыя словы
падятлы, песніі, храстокм, храсціць, хрыбяціна, хурманка, івыслоўеі, ігруб, ілаянк, іпрымаўкаі
7 👁