Цабэ'рак м. Невялікі цэбар. Цабэрак унясі ў прымен, а то свіням даваць зараз трэбо, замерзне на холадзі. Губінка. Цага'н м. Вялікі металічны гаршчок. Як спарыш цэлы цаган бульбы, та свіням на ўвесь дзень хапае. Казіміроўка. Цадзі'лко н. 1. Анучка з тонкага кужэльнага палатна або спецыяльнае дробнае сіцячка для працэджвання малака. Малако працаджу, та цадзілко адразу мыю, каб чыста было i мухі ні апанавалі. Квасоўка. 2. Перан.: пра чалавека з маруднай, манатоннай манерай размовы. Гэты цадзілко пакуль слово скажа, та абаранак можно ззесці. Свіслач. Цалё'ўка ж. Дошка, таўшчынёй 2,5 см. У нас былі свае цалёўкі, та Санька сам нарабіў шалёвак i хату апшаляваў. Свіслач. Цаль м. 1. Канец плыта. Тарнуй улево, трымай, каб цаль ні закінуло. Дзекалавічы. 2. Непрыкметная пад вадой выспачка, востраў. Як сядзе плыт на цаль, та ўжэ бяда, плытнікі скідалі ганавіцы, лезлі ў воду i спіхалі бусакамі. Навасёлкі. Цалю'сенькі прым. Цэлы, увесь /узмацн./. Насыпаў цалюсенькі мяшок гаўса, ледво запёр да адрыны. Жукевічы. Майка зусім цалюсенька, a ён ужэ кінуў. Вішнявец. Цалю'ські прым. Цэлы, увесь /узмацн./. Ты сабе што думает? Цалюські дзень недзя прападаў, тулькі ціпер з'явіўсо. Аульс. Цалю'ткі прым. Цэлы, увесь/узмацн./. Кап ты цалюткі дзень сярпом папажала, та ведала б, аткуль хлеб бярэцца. Мількаўшчына. Ца'ля ж. Старая мера даўжыні, роўная 2,5см. Гэтай дошкі будзя мо больш як чатэры цалі таўшчыні. Дарашэвічы. Цаляке'мн. Цэлае зерне, што трапляецца ў муцэ пасля памолу. Ці ж з гэтай мукі хлеп спячэш, тут трэця часць цалякоў. Баранава. Цамораві'на ж. Круг бетонны для студні. Гэта ж аж дваццаць цаморавін упусцілі ў студню, ледво вады дасталі. Гібулічы.Якраз пасярэдзіні студні цаморавіна пэнкнула, та чуць майстра ні заваліло. Лаша. Цапі'ло н. Цапільна; палка ў цэпа, да якой прымацаваны біч. Найспраўнейша цапіло гэта з ляшчыны, яно павінно гнуцца гэдактрошкі. Гліняны. Цапі'ўня н. Toe, што i цапіло. Гэты цэп у міне ўжэ рок дзесяць служыць, бачыш, якое цапіўня глатка стало ад рук. Карозічы. Цацалі'ст м. Сацыяліст. Пры паляках патпольшчыкаў yce цацалістамі называл!, як толькі што якое, так i цацаліст. Круглікі. Ца'цкавацца незак. Забаўляцца, дагаджаць, задавальняць жаданні, цацкацца /неадабр./. Ці доўго ты будзеш з ім цацкавацца? Гібулічы. Цва'ны прым. Хітры, рызыкоўны. Але ж i цваны, як папаў у беду, та прытварыўсо дурным, ціпер прыціх трохі. Батароўка. Цваня'к м. Хітрун. Гэта ашчэ той цваняк, яго ніхто ні правядзе, выкруціцца з любой бяды. Вішнявец. Цветабо'й м. Пара цвіцення. Цветабой пачаўсо, глядзі, пчолы аж звіняць на вішнях. Баброўня. Цві'кля ж. Клін матэрыі, які ўстаўляецца ў рукаў кашулі. Як уставіш добро цвіклі, та рукавэ іначай ляжаць, форму маюць. Рудавіцы. Цві'лік м. Toe, што i цвікля. Гэты кусок кужалю пакінь на цвілікі, у рукавэ будзеш устаўляць. Бакуны. Цвілы' прым. Цвіл ы, запляснелы. Даўней цвілы хлеб елі i здаровыя былі, ніхто ні хварэў. Верцялішкі. Цвіль ж. Цвіль, плесня. Наша старая сама прасіла: «Дайце мне цвілого хлеба», любіла, як цвіль на хлебі. Круглікі. У нас казалі:"Хлеб з цвіллю як ззясі, та грому ні будзяш баяцца."Лікоўка. Цвінта'р м. Месца вакол царквы. На
Дадатковыя словы
бравіна, зявіўсо, увесьіузмацн, цалякемн, цалёўка, цамбраві'на, цамбравін, цвінтар, інеадабр, іузмацн
6 👁