цвінтарэ жабраке ўсе сядзелі, ні пройдзяш так, трэбо кожнаму нешто даць. Лаша. Цвінтары'мн. Старыя закінутыя могілкі. На цвінтарах каровы толькі пасем, даўно ніхто ні хавае. M. Парэчча. Цвірку'н м. Цвырнун. Цвіркун ухаці нейкі завёўсо, ні дае спаць. Кунцаўшчына. Цві'чыць незак. Дрэсіраваць, муштраваць. Каб цібе цвічыў мужык так, як мой Косця, та ты па вяровачцы хадзіла б. Рагачы. Цвічэ'не н. Абучэнне, навучанне, муштра, манеўры. Ярапланы зноў лётаюць, хібо цвічэне дзесьці праходзяць. Індура. Цекуне'ц м. Сыпучы пясок. Цекунец на дарозі, конь ледво воз цягня. Ліхачы. Целяпа'йло м. Чалавек, які вельмі марудна ўсё робіць. Целяпайло некі, робіць як мокра гарыць. Рудавіцы. Целяпа'цца незак. Марудзіць, рабіць вельмі павольна. Целяпаецца ў гародзі, i то добро, усе неку работу робіць.Жылічы. Целяпе'й м. Бесхарактарны, непаваротлівы чалавек /зневаж./. Сякі-такі целяпей — i то будзе ляпей /выслоўе, жонка пра мужыка/. Гібулічы. Ці ж гэты целяпей чаго даб'ецца, яго самого трэбо піхаць у плечы, каб дзе ішоў. Солы. Це'нжар м. Цяжар. Ці ж гэта бабі такі ценжар падымаць, сам бяры. Карозічы. Церабі'ць незак. 1. Ачышчаць буракі ад бацьвіння, карэнняў i зямлі. Бураке ўчора выбіралі, церабіць пойдзямо. Каленікі. 2. Абсякаць на дрэве голле. Хвойку як спусцім, адразу i цярэбім, бо німа як траляваць. Зарубічы. Це'рмяць ж. Кастра, кастрыца, адходы ад лёну, канапель. Мы цермяцю падрубы ў хаці апсыпалі, на столь сыпалі, каб цяплей было. Бандары. Це'рніца ж. Драўляная прылада для першапачатковай апрацоўкі ільну. Церніцы мы куплялі ў Лазах або ў Байдарах, бо там майстрэ добрыя. Бубны. Це'рпкі прым. Даўкі; які выклікае аскому. Ці ж гэта грушы, яны церпкія, есці ні можно. Малахавічы. Це'рціса незак. У значэнні: жыць пры кім-небудзь. Мой дзед увесь свой век цёрса каля паноў, але панам так i ні стаў. Рудавіцы. Цё'зка м., ж. Цёзка. Мы з ім цёскі, толькі ні з адной вёскі /выслоўе/. Свіслач. Цёнг м. 1. Цяга ў печы. Цёнгу зусім німа, паглядзі, мо люфта заваліласа сажай. Кавалічы. 2. Скразняк, пройма. Зачыні акно, а то цёнг некі, шыю можа скруціць. Зарубічы. Адным цёнгам — безупынна, бесперапынна, бесперастанку, увесь час. Hi даваў жыць, адным цёнгам крычаў: паедзям да цёткі i паедзям. Кругляны. Цё'нгле прысл. Пастаянна, заўсёды, увесь час. Ён цёнгле абадраны хадзіў, жонка зусім ні глядзела. Агароднікі. У міне цёнгле есць работа, гэта як рабіць ні хочаш, та яе німа. Каленікі. Цё'пкацца незак. Растрэпвацца, раскалмачвацца. Што ты хусцінку ні зарубіла, бераге ж цёпкаюцца, ці часу табе німа? Грыўкі. Цё'ска ж. Лучына. Я ашчэ сам помню, як у дзеда Матука цёскамі у хаці свяцілі. Калбасіна. Ці'брыць незак. Красці, браць чужое / неадабр/. Ох, i цібрыць ён майстар, так i глядзіць, дзе што ні так ляжыць. Індура. Ціву'н м. Наглядчык у часы прыгону. Hi такі страшны цівун, як яго бізун /прымаўка/. Падліпкі. Ці'каць незак. Цікаць /пра ход гадзінніка/. Чуяш, часэ чамусьці перасталі цікаць, мо вышлі ўсе. Дубоўка. Ціліфо'н м. Тэлефон. Ціпер Мішы ціліфон маглі правясці, бо дзепутатам стаў. Дзевятоўка. Ці'на ж. Ціна, водарасці ў стаячай або малапраточнай вадзе. Воду ў сажалцы зусім ціна зацягнула, дзе тут тая рыба будзе. Балічы. Заплёнтаўсо ў ціну, ледво ногі выцягнуў. Занявічы. Ціпе'р прысл. Цяпер, зараз. I ціпер можно знайсці работу, тулькі гультае ў хаці сядзяць. Баброўнікі. Ідзеце ціпер палуднаваць, а работа ў лес ні ўцячэ. Балічы. Ціпе'рака прысл. Цяпер, зараз. Ціперака яму ні да вяселя, калі хата згарэла. Аульс
Дадатковыя словы
гадзіннікаі, дабецца, мужыкаі, неадабрі, цвінтарымн, цвічыць, целяпацца, цермяць, церніца, церціса, цёпкацца, івыслоўе, івыслоўеі, ізневаж, іпра, іпрымаўкаі
3 👁