Ціпе'рачы прысл. Цяпер, зараз. Ціперачы трэбо працаваць, каб мець хлеб i да хлеба. Кукалі. Ціпеслі'вы прым. Мітуслівы, паспешлівы, хлапатлівы. Яна нека ціпеслівая, паніку падымае з нічого, бегае, a што рабіць — сама ні ведае. Рудавіцы. Ці'пка ж. Курачка /дзіцяч. слова/. Ну, ідзі, Косцік, ціпкаў будзямо карміць. Рагачы. Дурненькі, ні бойса, гэта ціпка, яна яячко табе знясе. Пагараны. Ціпцю'х м. 1. Кволая, фізічна недаразвітая істота. Які з яго кавалер, ціпцюх некі. Рыбніца. 2. Пампон. Купіў шапку хлопцу з ціпцюхом, та бяды толькі набраўсо, кожны палохае, што адарве. Луцкаўляны. Ціп-ці'п выкл. Вокліч, якім падзываюць курэй. Ціп-ціп-ціп, кураняткі мае! Лаша. Ціп-ціп! Ту-ту-ту! выкл. Вокліч, якім падзываюць курэй. Ціп-ціп! Ту-ту-ту, курачкі. Лойкі. Ціхо'ня м., ж. Ціхі, смірны чалавек; ціхоня. Здаецца, ціхоня, а ты бачыш, што вырабляя? Малая Альшанка. Цкава'ць незак. 1. Цкаваць. Прывык цкаваць свіней сабакамі, чысто вушы паабгрызалі. Сухая Даліна. 2. Перан.: падбухторваць, падбіваць. Ён майстар цкаваць, так i звядзе хлопцаў, кап тыя пабіліса. Зарубічы. Цмэ'нтажм. Могілкі, могільнік. Мой тато ні тут, на Парэцкім цмэнтажу пахованы. M. Парэчча. Цнатлі'вы прым. Маральна чысты, бязгрэшны, праведны. Наш Франак цнатлівы, нават паненак i тых устыдаецца, чырванее. Лугавая. Цуба'ніць незак. Барабаніць, сячы. Дождж усю ноч цубаніў па блясі, спаць ні даваў. Кунцаўшчына. Цуба'сіць незак. Моцна біць /груб./. Здаецца, i хмара нівелька была, а град як пачаў цубасіць, та чуць ні ўсё жыто палажыў. Малая Жорнаўка. Цу'гам прысл. Цугам; запрэжаныя гужам коні. Наш пан часто цугам ездзіў, гэта тады, калі кепска дарога была. Кругл ікі. Цугле'й м. Цуглі. Я заўсёды даю цуглей у зубы каню i еду сабе, ужэ ні панясе. Азеркі. Гатовых цуглей ні было, та я ў каваля сваго заказваў. Грандзічы. Цу'глі мн. Цуглі. Як дасі каню цуглі ў зубы, та ўжэ ўтрымаяш, можаш ехаць спакойно. Балічы. Цугу'ндар м. Цуглі. У нас палахлівы конь быў, та заўсёды цугундар давал!, бо машыны натто баяўсо. Кунцаўшчына. Браць на цугундар — перан.: падпарадкоўваць, прымушаць да паслухмянасці. Ого, яго баба адразу ўзяла на цугундар, ані пікне ціпер. Рагачы. Цу'кер м. Цукар. Цукру ні было за што купіць i дарагі быў, каву с сахарынай пілі. Караневічы. Цуке'рнік м. Прадавец цукерак /устар./. Як фэст, та цукернікі як пастануць з цукеркамі пат касцёлам, ні прайсці, так i заманьваюць згуляць, каб абдурыць. Індура. Цукро'ўка ж. Гатунак грушы. Мы цукроўкі сушылі, яны такія нівелькія, вельмі салоткія былі. Кунцаўшчына. Цу'ндало м., н. Той, хто любіць бадзяцца, хадзіць без справы, валачыцца. Цундало, ты дзе гэта цэлы дзень цундаяш, ухаці ні прыпыняешса? Гродна. Цу'ндаць незак. Хадзіць, бадзяцца без справы. Прывык халернік цундаць, пад'есць толькі i зноў недзе цундае. Рацічы. Цу'нтар м. Спаленая ільняная або баваўняная анучка для крэсіва. Я цунтар насіў у пудэлачку, паложыш на крэмень i красаяш, пакуль загарыцца. Кунцаўшчына. Цура'ж. Цура, пакрышаны хлеб з вадой ці малаком. Зубоў німа, та нарабіла сабе цуры i ем во памаленьку. Дарашэвічы. Цу'рацца незак. Цурацца, чужацца, ухіляцца. Вы нас ні цурайцеса, заяжджайце, як будзеце дзе бліско. Батароўка. Цурко'м прысл. Цурком, струменьчыкам, буйнымі кроплямі. I аткуль такая гарачыня, пот цурком льецца, ні вытрымаць. Карозічы. Вада ў склеп
Дадатковыя словы
падесць, словаі, цмэнтажм, цубаніць, цукроўка, цураж, ціпеслівы, ігруб, ідзіцяч, іустар
12 👁