Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цурком цячэ, відаць, недзе дзірачку прабіла. Круглікі. Цыба'сты прым. Toe, што i цыбаты. А што гэта за цыбасты хлопец каля цібе ўвінаўсо, ці не c Капцёўкі які? Караневічы. Цыба'ты прым. Цыбаты; пра таго, хто мае доўгія ногі. Ты нашто гэтаго цыбатаго пятуха на зіму пакінула, былі ж лепшыя пятушкі. Баранавічы. Цы'бы мн. Доўгія ногі /жарт./. Ты дзе свае цыбы суняш, тут i так німа дзе прайсці. Сухая Даліна. ЦьГвіль м. Цывільны, неваенны чалавек. А каля жаўнераў адзін цывіль yce цёрсо, я думаў, што загатавіцель які. Занявічы. Цыга'н м. Цыган. У нас, як вясна, так цыгана i стаяць пад тарой, будаў шэсцьсем, кастрэ паляць. Свіслач. Цыгано'к м. Дэталь у калаўроце ў выглядзе планкі, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Цыганок бэнтаецца, гэта ні работа, прасці німа як. Брузгі. Цы'мас м. Цымус, салодкая яўрэйская ежа, прыгатаваная з бручкі, морквы, яек на гусіным шмальцы. Цымасу я ні каштаваў, толькі бачыў, як яго елі, жоўты такі. Пракопавічы. 2. Вельмі смачны, непараўнальны, непераўзыдзены па смакавых якасцях. Hy, што, як на смак? — Цымас! — Я ш табе казаў, што каяцца ні будзяш. Лаша. ЦьГмус м. 1. Toe, што цымас у 2-м знач. Ты папробуй, гэта ж цымус, ты такого зроду ні каштаваў. Ласосна. 2. Самая сутнасць, самы сэнс. У гэтым i ўвесь цымус, што ніхто нічого аб нашых планах ні ведае. Гродна. Цы'нгель м. Курок, спускавы кручок. Ён незнарок націснуў на цынгель, так дубальтоўка i высмаліла, чысто дзіцей перапалохаў. Гродна. Цынтрыфу'га ж. Цэнтрыфуга, медагонка. У нас цынтрыфуга на дзве рамкі, a бываюць i на чатэры, даражэйшыя. Грынёўка. Цынцыле'я ж. Падтыннік, травяністая расліна сямейства макавых, з жоўтымі кветкамі; чыстацел. Цынцылея ўсюды расце, пат плотам, на сметніку ў нас расла, ад экзэмы, кажуць, памагае. Кунцаўшчына. Цырава'ць незак. Цыраваць, заштукоўваць дзірку ў тканіне. У нас рэтко каторая баба ўмела цыраваць, гэта ў горадзі кожна ўмела. Лугавая. Цыра'нка ж. Цыранка, чырок, невялікая дзікая качка. 3 зімы як наляціць у луг цыранак, та вады ні знаць, столькі іх было. Сухая Даліна. Цыра'та ж. Цырата. Ціпер ужэ дадумаліса цыратамі сцены выклейваць, самы ні ведаюць, што ўжэ вычаўпляць. Забагонікі. Цы'ркаць незак. 1. У значэнні: даіць карову. Якая там у нас карова, цыркала, цыркала, ледво с паўзбанка надаіла. Лугавая. 2. Сплёўваць праз зубы. Ты што гэта за прывычку ўзяў праз зубы цыркаць, сядзіць i цыркае. Кунцаўшчына. Цы'ркель м. Цыркуль, бандарская прылада для вымярэння дна ў бочках i г.д. Цыркель кожны гаспадар меў, без цыркеля дна ў дзежцы ні ўставіш. Азяркі, Грандзічы. Цы'цалы мн. Невялічкая квадратная скураная скрыначка, якую яўрэі ў час малення прывязвалі на левую руку або прымацоўвалі да ілба. Як у нас Лэйшко печ рабіў, та нам, дзецям, натто было страшно, як ён маліўсо, крычаў нешто з цыцаламі на лобі. Кунцаўшчына. Цы'цка ж. 1. Цыцка, адна з грудзей ў жанчыны. Фэ, такі велькі хлопец, а цыцкі ў мацяры просіць, брытко. Зарубічы. 2. Сасок у вымі. Адна цыцка ў нашай каровы фальшыва, малака зусім німа. Дзекалавічы. Цьвярдзі'ць незак. Даказваць, паўтараць, настойваць на сваім. У адзін голас цьвярдзілі, што рок будзе мокры, a зноў — во як усё павысыхало. Копанікі. Цьма ж. Маленькі начны матылёк шэрага колеру, лахматы, які часта вечарам улятае ў хату i мітусліва лётае, б'ецца аб шкло. Зачыняй акно, а то i зноў цьма ўляціць. Рацічы. Цыма ж. 1. Цемра, цемрадзь. Цьма нека, нічого ні бачу перад сабой. Кун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, цыцалы, цьвярдзіць, іжарт
3 👁
 ◀  / 329  ▶