цаўшчына. 2. Процьма, вялікае мноства, безліч. Камароў цьма, у гочы лезуць, ні даюць жыць. Зарубічы. Цьма-цьмушча — вельмі многа, безліч. Мухаў у хаці цьма-цьмушча, аж у гаршке паналазілі, ратунку ад іх німа. Лаша. Цэ'бар м. Посуд з клёпак для прыгатавання свіной ежы. Бульба свіная зварыласа, патсунь бліжай цэбар, высыпаць трэбо. Бакуны. Цэ'баць незак. Ісці вялікімі крокамі / жарт., неадабр./. Гэты магазын яму, відаць, аш пахне, што ён зраня да яго так i цэбае. Лаша. Цэ'бер м. Toe, што i цэбар. У нас адзін цэбар быў такі, што трэбо было ўдвох нясці, адзін ні даваў рады. Галавачы. Цэ'лкі прым. Меткі, трапны. Я, брат, ні цэлкі, колькі ні страляў, аніяк у цэль ні пападаў. Галаўнічы. Цэ'рква ж. Царква. Кажуць, Лашанская цэрква ашчэ пры паншчыні была, пры некім Ханькоўскім бацюшцы. Лаша. Цэ'тлікм. Распіска, квітанцыя. Глядзі, каб цэтлік дзе ні згубіў, а то i зноў будзеш плаціць. Кавалічы. Цэ'ўка ж. 1. Шпулька, шпуля /у кроснах/. Бусел клякоча, цаўке сукаць хоча / прымаўка/. Зарубічы. Цэўкі добро было з белаго бэзу рабіць, бо там сарцавіна мяхкая. Рагачы. 2. Трубчастая частка галёначнай косці. Цэўка зрасласа, але як на перамену пагоды, та нага ўсе роўно ные. Дарашэвічы. Цю'каць незак. У значэнні: ісці / пра гадзіннік /. Глядзі, часа ледво цюкаюць, мусі стануць. Каўпакі. Цю'кнуць зак. 1. Прыйсці на думку. Перша, што цюкнуло мне ў голаў, гэта грошы, мацнуў за кішэнь — німа. Гарны. 2. Выпіць спіртнога /жарт./ Па стакану цюкнулі, бачу — ні ў галаве, ні ў воку. Саволеўка. Стукнуць /жарт./. Я яго, здаецца, лёганько цюкнуў, а ён так i сеў. Грынёўка. Цюль м. Цюль, туля, гардзіна. Учора цюлю набрала, будзе на усе вокна. Свіслач. Да вайны цюлю ні было, ніхто тых вокнаў i ні завешваў, ні хаваліса так, так як ціпер. Лаша. Цю'нькі мн. Хатні мяккі сялянскі абутак, звязаны з тоўстых нітак. У хаці ў цюньках файно было хадзіць: i лёхко, i ногі ні мерзнуць. Шэмбелеўцы. Цю'паць незак. Ісці дробнымі крокамі. Стары ледво ўжэ цюпае, зусім аслаб. Рацачы. Цюрка'ч м. Цвыркун; тое, што i цьвіркун. Хвароба на яго, цюркач як завядзецца ў хаці, та ўжэ ні выжанеш, ні дасць заснуць. Гродна. Цю'рыш выкл. Покліч, якім адганяюць куранят. Цюрыш, а цюрыш! Вы куды гэта лезяце! Кунцаўшчына. Цю'хна ж. Бесхарактарны, няўклюдны чалавек. Прападзе дзеўка, аддалі замуж за гэтаго цюхну, a ціпер што хочаш рабі. Рагачы. Цю'цельку прысл. Трошкі, крыху. Да твае рубашкі цюцельку матэрыі ні хватае, трэбо дакупіць. Свіслач. Цю'целька ў цю'цельку — вельмі дакладна, кропля ў кроплю. Як даваў сланіну, та ўжэ так важыў, цюцелька ў цюцельку, каб нічуць ні перадаць. Квасоўка. Цю'цька м., ж. Сабачка /дзіцяч. слова/. Колік, туды ні ідзі, там цюцька укусіць можа. Вялікая Альшанка. Цю-цю-на! выкл. Вокліч, якім падзываюць сабаку. Цю-цю-на! Бобік, хадзі сюды! Баяры. Ця'га ж. Цяга. Во, як комін прачысцілі, та i цяга стала, аж рве, так цягне. Скамарошкі Цягаві'ты прым. Цягавіты, дужы. Але ж i цягавіты быў конь, з любого месца воз выцягне. Ласосна. Цяга'ць незак. 1. Цягаць, валачыць. Ціпер добро, што салому даюць, ні трэбо начамі цягаць ад стагоў. Старая Дубавая. 2. Насіць адзенне /неадабр./. Ці ж на работу гэта пальто цягаць, у цібе фуфайкі німа, ці што? Гожа. Цяга'шчы прым. 1. Бадзяжны, бяздомны. Некі цягашчы сабака прыстаў да нас, пабыў дзень i зноў недзе пацягнуўсо. Кульбакі. 2. У значэнні: шукальнік любоўных прыгод, маральна няўстойлівы. Што i казаць, цягашчы чалавек, ужэ другую жонку кінуў, i зноў недзе пацягнуўсо. Кульбакі
Дадатковыя словы
кроснахі, прымаўкаі, словаі, цэбаць, цэбер, цэтлікм, цюкаць, цюкнуць, цюнькі, цюпаць, цюхна, ідзіцяч, іжарт, інеадабр
5 👁