Ця 'жкі прым. Цяжкі. Цяжкі быў час, хай ён згарыць i ніколі ні вернецца. Лапенкі. Цяка'й дзеясл. Уцякай. Я яму тады i сказаў: цякай, пакуль галава на плячах, а то дастанеш. Грандзічы. Цякуне'ц м. Сыпучы пясок. Цякунецпясок у жмені ні ўтрымаеш, так i цячэ. Гожа Цяльпе'х м. Бесхарактарны, непаваротлівы чалавек. Альбо гэты цяльпех што талковае зробіць, яму тулькі на пячэ сядзець. Балічы. Цяля'чына ж. Цяляціна. Ціпер цялят ні рэжуць, гадуюць, таму i цялячыны німа. Сухая Даліна. Цямця-ля'мця м., ж. Недаразвіты, няўклюдны чалавек. Я думала, што ён цямця-лямця, а гэта такі праныра, што свет ні бачыў такого. Славічы. Ця'ты дзеепрым. Зацяты, займеўшы злосць. Ён на гэтаго франта быў цяты, шукаў толькі прычыны, кап пабіцца. Баранава. Цяро'мшына ж. Сляды ад пабоеў / нар. — паэт./. Мне твая бітва ні першына', на маіх плячах — цяромшына /з нар. песні/. Свіслач. Цяруха'ж. Пацёртыя рэшткі сена або саломы. У тую весну ў нас ў адрыні тулькі адна цяруха засталаса, карові ні было чаго на раз даць. Карозічы. Цярэ'шня ж. Чарэшня. У гэтым року цярэшні ўрадзілі, а вось вішняў зусім німа. Гібулічы. Чабо'р м. Набор. У нас чабору ніхто ні збіраў, гэта ў другіх сёлах збіралі, парылі i пілі як чай.Чабор — добры меданос, як зацвіце, та нашы пчолы аж звіняць над ім. Асочнікі. Ча'йка ж. Ладка. Да Коматава на фэст мы на чайцы пераплывалі Нёман. Віцькі. Чаку'шка ж. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў чвэрць літра. Я свайму прынясу чакушку, хай лепей ў хаці вып'е, чым дзесьці будзе піць. Гродна. Чалаве'к м. Муж, мужчына ў адносінах да сваей жонкі. Мой чалавек учора як паехаў да сваіх, та i ашчэ німа. Haвасёлкі. Чалавек без жоўці — добры па характару. Гэта чалавек без жоўці, ён нігды ні злуе, ні чулі, кап c кім сварыўсо б. Зарубічы. Чалаве'чак м. Зрэнка /у воку/. Гэта добро, што я гоко закрыў, а так парнуў бы ў самы чалавечак i хадзіў бы сляпым. Лаша. Чало' н. Эліта; лепшыя, адборныя зярняты, пакінутыя на насенне. Я на насене адбіраю самае чало, таму i пшаніца ў міне лепша, як у другіх. Сухая Даліна. Чаля'дня ж. Пакой у панскім палацы, у якім жылі дваровыя слугі, чэлядзь. Чалядня ў нашаго пана была каля caмаго пакоя, у ёй пакаёўкі тулькі жылі. Рагачы. Чама'йда м., ж. Бязвольны, бесхарактарны чалавек. Хай другі раз чамайдай ні будзя, добро пільнуя, а то самого забяруць i панясуць. Сухмяні. Ча'мкаць незак. Марудна жаваць ежу. Некай сухой каўбасы далі, та як пачаў чамкаць, мо c паўгадзіны чамкаў, пакуль праглынуў. Мігова. Чамярге'с м. Самагон /жарт., груб./. Чамяргесу можно хучэй дастаць у лясных вёсках, бо там вальней выгнаць. Каменка. Чамяры'ца ж. Гарэлка /устар./. Пятрусь, пойдзямо да міне, мо чамярыцы вып'ямо, весялей будзя. Лаша. Чан м. Вялікі посуд ca змеевіком, у якім адбываецца ахаладжэнне i дыстыляцыя шкіпінара /y смалакурнай вытворчасці/. Мы ўвесь час глядзімо, каб ў чані заўсёды была халодая вада, тады добро скіпідар цячэ. Рыбніца. Чапа'ць незак. Чапаць, кратаць, кранаць, рухаць. Hi чапай Рыгара, хай сядзіць, як гара /прымаўка /. Аульс. Чапе'ц м. Чапец, каптур; галаўны жано
Дадатковыя словы
вокуі, выпе, выпямо, вытворчасціі, песніі, цялячына, цярухаж, цярэшня, чайка, чакушка, чамярыца, іжарт, іпрымаўка, іустар
2 👁