Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
чы ўбор, які насілі пад хусткамі. Хібо яна ў чапцэ радзіласа? /прымаўка /. Галаўнічы. Ча'пля ж. 1. Чапля, балотная птушка. Heкалі гэтых чапляў было, стаялі над рэчкай, шыі выцягнуўшы, a ціпер ні адной ні ўбачыш, недзе падзеліса. Сонічы. 2. Слімак, смоўж. Чапля жыве на нізкіх месцах, дзе вільгаці много. Прыгодзічы. Чапэ' мн., чап м. Шыпы ў сталярных дэталях. Чапэ добро ні запілаваў, a ціпер падганяй, каб уваходзілі. Дзекалавічы. Чараві'кі мн., m. Чаравікі. У міне пяцёpa дзіцей, та адных чаравікаў ні накупішса, ні кажучы ўжэ пра другое. Грандзічы. Чарано'км. Чаранок; ручка прадмета, за якую бяруцца рукой пры карыстанні. Чаранок гэты зрабіў с сухой бярозы, думаю, што моцны будзя, можаш капаць. Мількаўшчына. Чарапа'ха ж. Рапуха; палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобна на жабу, з бугрыстай скурай. Чарапаха ў норах жыве, пчолаў хватае. Я сам бачыў, як прылезла да лятка i хацела пчол лавіць. Табольская Будка. Чара'пкацца незак. 1. Драпацца. Чую, нехто стаў чарапкацца; каль я адчыніў дзверы, a зноў бачу — наша кацяня. Грандзічы. 2. Карабкацца; узлазіць з цяжкасцю. На гару як стаў чарапкацца, та ледво ўзлез: так было сліско. Агароднікі. Чарассядзе'льнік м. Пасак; частка конскай вупражы — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак. Я заўсёды стараюсо мацней падцягнуць чарассядзельнік, каб едучы аглоблі ні бэнталіса. Бандары. Чарапо'к м. 1. Чарка /устар У. Давай ашчэ па аднаму чарапку вып'ям, ні замного будзя. Баранава. 2. Галава ж. /жарт./. Як я бачу, твой чарапок зусім ні варыць, нічого ты ні разумеяш. Кунцаўшчына. Чараўні'к м. Чараўнік, чарадзей, вядзьмар. Кавале, пчалярэ, лесніке — yce яны чараўніке, звязаны з нічыстай сілай, што хочаш, могуць зрабіць. Лаша. Чарва'ж. Чарва, пчаліны расплод у ячэях. Як тулькі пчолы зробяць аблёт, так i гляджу, ці чарва есць, ці німа. Ахрымаўцы. Чарве'не н. Працэс адкладкі пчалінай маткай яечак у ячэі. Як чарвене роўнае, адразу відаць, што маладая матка, добро чарвіць. Грынёўка. Ча'рка ж. Чарка, кілішак. Пасля той хваробы мой чаркі i ў рукі ні бярэ, глядзець ні можа, як хто п'е. Мішкенікі. Давай, куме, чаркі, у міне есць што выпіць, ні трэбо ісці. Асташа. Чаркава'ць незак. Выпіваць /пра гарэлку/. Яны часценько збяруцца сабе ды давай чаркаваць. Горніца. Чарнакні'жнік м. Вядзьмар, чарадзей /устар./ У нас Міхайлоўскаго чарнакніжнікам празывалі, бо ён yce некія кнішкі чытаў, людзей лячыў травам!. Каўпакі. Чарні'ліца ж. Чарнільніца. Посля вайны чарніліцаў не было, та кажды вучань насіў чарніло ў маленькіх бутылачках. Лікоўка. Чаро'муха ж. Чаромха. Кажуць, што кара' чаромухі памагае ад немачы, трэбо парыць i піць па адной шклянцы ў дзень. Капцёўка. Чаро'пка ж. Макацёр; гліняная пасудзіна, у якой труць мак. Ціпер каб i хацеў чаропку купіць, та ні купіш, у магазінах ні прадаюць. Пагараны. На куцю маці насыпле ў чаропку маку, а я качалкам тру, пакуль белы ні станя. Кашэўнікі. Чартапало'х м. Чартапалох. Тут у нас пад бокам пустэча была, та пчолы ўсе туды ляталі, там цвіў баркун, сінявей, чартапалох. Калбасіна. Чарэ'нь ж. Спод у хлебнай печы. Чарэнь аж бела, трэбо ўжэ хлеб садзіць. Лікоўка. Часа'ць незак. Шпарка ісці, бегчы. Гляджу, хто там па сцежаццы так чэша, а зноў гэта мой Жучок. Зарубічы. Часны'к м. Часнок. Hi еш часныку — з рота ні будзя смярдзець /прымаўка/. Гібулічы. Часо'ўняж. Капліца. Невялікая цэркаўка без алтара. Кажуць, што лашанская ча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпям, гарэлкуі, чаранокм, чарваж, чаромуха, чаропка, часаць, часоўняж, іжарт, іпра, іпрымаўка, іпрымаўкаі, іустар
1 👁
 ◀  / 329  ▶