соўня ў 1863 року пастаўлена, пасля вайны згарэла, дзеці патпалілі. Ферма. Частава'ць незак. Частаваць. Я ні магу яго кожны раз частаваць, аткуль яму вазьму. Хамякі. Часы'мн. Гадзіннік. Хто даўней тыя часы знаў, a ціпер кожнае дзіця на руццэ носіць, ведае, каюры час. Скамарошкі. Часце'нько прысл. Вельмі часта. Ён дахаты часценько прыходзіў навесяле, падвыпіўшы. Калбасіна. Ча'ўкаць незак. Марудна жаваць ежу. Як пачне чаўкаць, та чаўкае, чаўкае, ледво праглыне: стары, што i казаць. Дарашэвічы. Чаўны'к м. Чаўнок. Гэты чаўнык век будзя служыць, хіба ён зношваецца, як помню, та такі ён. Капцёўка. Чаўпсці' незак. Рабіць нешта незвычайнае, вытвараць, вычвараць. Што ты чаўпеш c гэтымі дзяцьмі, пат старасць яны табе за ўсё гэта атплацяць. Сухмяні. Ча'хнуць незак. Чахнуць, сохнуць, марнець. На вачах хлопец стаў чахнуць, i сама ні ведаю, што з ім. Дубоўка. Чацьвярта'к м. Чацвярціна; чацвёртая частка зямельнага надзелу/каля 3 га /. Як бацько памёр, та яны падзялілі землю, ледво па чацьвяртаку прышлоса на кожнаго. Кавалічы. Чачо'тка ж. Від вельмі цвёрдай бярозавай драўніны; пакручасты камель бярозы. Як парабіў чаранке да долатаў з чачоткі, та i ціпер служаць, ні адзін ні раскалоўсо. Дарашэвічы. Чашчаві'км. Падбярозавік, грыб. Адных чашчавікоў кош набраў, ледво дахаты прынёс. Пагараны. Чварагра'нны прым. Чатырохгранны; які мае чатырыграні. Помню, даўней прадаваліса i чварагранныя гаршке, у міне самой доўгі час быў чварагранны гаршчок. Эйсманты. Чвара'к м. Дом ў маёнтку, у якім жылі дваровыя слугі, парабкі. Усе парапке' ў нашаго пана жылі ў адным чвараку, мо сем'яў дзесяць ці больш. Зарубічы. Чва'рыць незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Гэты дзядзько, мусі, чварыць, ні так усё было, як ён кажа. Ахрымаўцы. Чвэ'клы мн. Драўляныя цвічкі, якімі падбіваюць падэшву абутку, гвазды. Каб чвэклы добро ішлі ў падошву, та я спачатку тыкаю іх у мыло, а тады забіваю. Індура. Чвэ'ртка ж. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў чвэрць літра. Мы прынясем сабе чвэртку i вып'ем удвох, нам будзя даВОЛІ, бо я много ні п'ю. Адэльск. Чвэрць ж. Чвэрць; чацвёртая частка цэнтнера збожжа /1,5 пуда, 25 кг/. Во, прадаў чвэрць жыта, i пакуль што будзя грошай на абыходы. Клачкі. Чвэ'рыць незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Як пачаў чвэрыць, та мы за голавы браліса, як можно так глатко дурыць людзей. Клачкі. Чвэ'хаць незак. Чмыхаць /пра цягнік/. Глядзі, паравоз нетто цяшкае цягне, ледво чвэхае, ідзе. Батароўка. Чкэ-чкэ-чкэ'! выкл. Вокліч, якім падзываюць свіней. Маці як пакліча: «Чкэчкэ-чкэ!"- так свіня як могуць бягуць с поля дахаты. Баброўнікі. Члу'нак м. Сустаў. Нетто ў члунках круціць, мо дзе які раматызм прыстае. Кавалічы Чма'рыць незак. Toe, што i чвэрыць. Кап хоць, праўда, чмарыць умеў, а то нясе неку ерась. Кунцаўшчына. Чмель м. Чмель. Канюшына пад бокам, але нашы пчолы з яе меду ні бяруць, гэта тулькі чмяле з яе могуць браць. Кадыш. Чмо'ніць незак. Выдумляць; гаварыць няпраўду, глупства. Што ты чмоніш, гэта зусім ні так было, як ты пляцеш. Белева. Чмо'хкаць незак. Цмокаць. Паршучка некаго ніўдачнаго купілі, дасі есць, та тулькі чмохкае, ні есць. Аульс. Чмут м. Ашуканец, махляр, жулік. Хіба ш ты яго нi ведает, гэта ж чмут; ён як жыве, та ўсе чмуціць, махлюе. Сухая Даліна. Чмута' ж. Чары, зацьменне свядомасці, гіпноз, ачмурэнне. Цыганка ёй, мусі, чмуту ў гочы пусціла, калі яна нічого ні помніць, што рабіла. Зарубічы. Чмуці'ць незак. Выдумляць, хлусіць, уводзіць у зман. Пакінь чмуціць, ні ду
Дадатковыя словы
выпем, кгі, надзелуікаля, семяў, цягнікі, часымн, чачотка, чашчавікм, чвэртка, чвэхаць, члунак, чмоніць, чмохкаць, іпра
7 👁