май, што тут усе дурныя. Баранава. Чмэ'хаць незак. Курыць, пускаць дым з люлькі. Пакінь чмэхаць, накурыў, што ў хаці хоць сакеру вешай. Свіслач. Чо займ. Чаго. Здаецца, чо яму ні хватало, усяго меў, а шчасця, бач, ні было. Пералом. Чо'баты мн. Галоўкі; боты з адрэзанымі халявамі. Во, ат старых ботаў тулькі чобаты засталіса, добро каля хаты хадзіць. Бакуны. Чо'вен м. Човен. Я некалі на сваім чоўні даяжджаў аж да самых Ярмоліч, там рыбы много было. Балічы. Бачыш, човен пацёк, ізноў трэбо смаліць. Кашэўнікі. Чо'рны прым. Чорны. Надыходзіць чорна хмара, а за ею — сіня, нарадзіла наша ўдава салдацкаго сына /з нар. песні/. Рудавіцы. Чорны бэз — бузіна, куставая расліна з чорнымі ягадамі. 3 чорнаго бэзу мы ўсе сікаўкі сабе рабілі, ходзім i адзін аднаго абліваям вадой. Кунцаўшчына. Чорны хлеб — хлеб з прымессю мякіны i іншых cyрагатаў /устар./. Мне баба казала, што некалі пяклі чорны хлеб, у ім была толькі палова жыта, другая палова — з мякіны, жалудоў i бульбы. Лаша. Чорныя ягады — чарніцы, чарніца ж. Як паясі ягадаў, та аж у році стане чорна, як у сабакі. Зарубічы. Чорт м. Чорт, д'ябал, нячыстая сіла. Дзе чорт ні йме, туды бабу пашле / прымаўка/. Лікоўка. Чорт душу выме, а поп шкуру здыме /прымаўка/. Лаша. Я сама бачыла, як ночу нат хатай нешто паляцело, гэта чорт грошы панёс. Кунцаўшчына. Чорт дзеці калыша — у значэнні: нават нячыстая сіла яму дапамагае. Багатаму чорт дзеці калыша, а ў беднаго с калубелі выкідае /прымаўка/. Селюкі. Чо'ртавы прым. Чортавы, які мае адносіны да чорта. Як закруціць вецер, як падыме пясок уверх, та наш дзед казаў: «Во, чортаво вяселе едзе.» Лаша. Чортава скура — корт; баваўняная, цёмнага колеру тканіна для рабочага i спартыўнага адзення. Як пашыла дзецям каптанчыкі з чортавай скуры, та i ашчэ ходзяць, зносу ім німа. Кунцаўшчына. Чо'санкі мн. Самаробныя валёнкі. Я сам чосанкі рабіў, за вечар пар дзве скачаеш. Ласосна. Чо'ўкаць незак. Марудна жаваць ежу. Ты ўжэ чоўкаеш, як стары, хіба зубоў ні маеш? Ты ж яшчэ малады. Батароўка. Чо'хмацца незак. 1. Чухацца. Ты чо гэта чохмаешса, мо дзе якой каросты набраўсо? Баброўнікі. 2. Марудзіць. Hi чохмайса, a жывей прыбірайса i едзь, людзі даўно паехалі. Казловічы. Чуга'н м. Чыгун, гаршчок. Насып у чуган бульбы ды пастаў у печ, хай варыцца. Хамякі. Чу'дзіло н., м. Дзівак. Чудзіло ты ні чалавек, гаворыш i сам сабе ні верыш. Дарашэвічы Чужане'ц м. Чужы, не родны. Ён мне чужы чужанец, ні сват, ні брат. Баброўня. Чу'йка ж. Світка, бравэрка, армяк, старадаўняя сялянская верхняя адзежына зтоўстага саматканага сукна. Чуйку можно было п пашыць, але краўца добраго німа. Васілевічы. Чу'каць незак. Гушкаць, пагойдваць / пра дзіця/. Прывыкло, каб яго чукалі, i рады німа, плача. Круглікі. Чу'парачкі мн., на чупарачкі — на кукішкі. Вазьмі слончык i сядзь, ці гэта старому чалавеку на чупарачках сядзець, ногі адбярэ. Баранава. Чу'пачкі мн., на чупачкі — на дыбачкі, на пальчыкі. Хоча быць большай, та ўсе на чупачкі падмошчваецца. Жукевічы. Я на чупачках паціху прашла, каб іх ні разбудзіць, i жывей лягла. Грабяні. Чупіра'дло н. Страшыдла, страхоцце, пачвара /груб./. Гэта ні баба, a нека чупірадло, дзе ён такую i знайшоў. Балічы. Чу'тачку прысл. Трошкі, крышачку. Дай я хоць чутачку прылягу, а то гочы зліпаюцца, ні магу сядзець. Луцкаўляны. Чу'ткі прым. Чуйны, чуткі. Наш сабака чуткі, хай хто дзе павінецца, так i забрэша. Барбарычы. Чу'хацца незак. Чухацца. Свіня нешто пачала чухацца, паглядзі, некія паршы напалі. Кавалічы
Дадатковыя словы
дзіцяі, дябал, песніі, прымаўкаі, чохмацца, чоўкаць, чуйка, чукаць, ігруб, іпрымаўкаі, іустар
3 👁