Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Чу'хаць незак. Чухаць. Што ты стаў чуха ць патыліцу? Старая Дубавая. Чухме'ль м. Неахайны чалавек /пагард./. Чухмель, ён рэтко калі мыецца, так i ходзіць. Адэльск. Чухмо'ліцца незак. 1. Чухацца. Тулькі што чыстую сарочку надзеў, бачу: i зноў нетто чухмоліцца. Кунцаўчына. 2. Перан.: марудзіць. Hi трэбо чухмоліцца, a збірай свае рэчы i ідзі жывей. Каўпакі. Чуча'к м. Тумак, кухталь, штуршок. Але ж i надаваў яму чучакоў, будзя ведаць, як лезці ў чужое. Некрашы. Чу'чарапка ж. Смоўж, балацянік звычайны з вежападобнай ракавінай, які жыве ў сажалках, у прыбярэжных зонах рэк. Чучарапка жыве ў затоках Нёмна. Пустыя чучарапкі збіралі, гулял! імі, як дзецьмі былі. Прыгодзічы. Чу'чка ж. Верх сагнутага сустава пальца. Як упаў, хвароба на яго, та чысто чучке пааббіваў, во, аш кроў цячэ. Гібулічы. Чу'шка ж. Свінка, парася /дзіцяч. слова/. Хадзем, сынок, я табе маленькую чушку пакажу, во, там яна бегая. Зарубічы. Чыгуно'к м. Чыгун /памянш./. Зварыш у маленькім чыгунку бульбы, i нам на дваіх больш i ні трэбо. Панямунь. Чыгу'нчык м. Невялікі чыгун. У гэтым чыгунчыку маці грэцку кашу варыла i малако нам, дзецям, парыла. Перстунь.Учора сабе файны паліваны чыгунчык купіла, такі нівелькі, якраз на нашу сям'ю. Ялоўшчына. Чыкілда'ць незак. Ісці кульгаючы, чыкілдаць. Даволі табе чыкілдаць, хадзі падвязу, усероўно паражняком еду. Пілюкі. Чынава'ціна ж. Самаробная тканіна з самага горшага гатунку ільну. 3 чынаваціны мы тулькі мяшке шылі, a нікаторыя i конскія торбы. Караневічы. Чыні'ць незак. Рабіць, ствараць. Прырода, брат, чыніць чалавека, каб ён правільны быў, a выходзіць часамі наадварот. Рагачы. Чы'нна прысл. Важна, паважна, прыстойна. Бачу, усе мужыке так чынно на лаўках сядзяць, ну i я да іх прымасціўсо, прысеў. Казловічы. Чын-чы'нам, чын-чынаро'м — Як след, як мае быць, як трэба. Хату атстроіў чын-чынам, тулькі самому ў ёй ні прышлоса жыць. Квасоўка. Кошык атрымаўсо чын-чынаром. Лікоўка. Чынэ'мн. Дзве часткі асновы, памікякімі прасоўваецца чаўнок. Як добро на панажэ наступіш, та i чынэ большыя, лёхко чаўнык пралазіць. Цвіклічы. Чыпу'рыцца незак. Прыбірацца, прыхарашвацца, прыгожа адзявацца. Яна нетто стала чыпурыцца, відаць, хоча яму спадабацца. Сіўкава. Чыпурыцца як вош на марозі /прымаўка/. Свіслач. Чырвонагало'вік м. Падасінавік /грыб/. Чырвонагаловікі я так сушу, як i баравіке, розніцы німа. Перстунь. Чырвонапё'рка ж. Чырвонапёрка. Чырвонапёрка — натто ж палахлівая рыба, як дасць у волак, тулькі трымай. Лаша. Чыры'каць незак. Чырыкаць /пра вераб'ёў/. Гараб'е, відаць, весну пачулі, чуяш, як чырыкаюць? Прыгодзічы. Чы'слінкаж. Некалькі нітак, складзеных удоўж; адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы. У пасмі ні больш, як чатэры чыслінкі, a ў чыслінцы нітак можа быць i больш i менш.Сіўкава. Чы'сто прысл. Зусім, цалкам, поўнасцю, дачыста. 3 нашаго сяла ўсе чысто хаты згарэлі, ні адной ні засталосо. Кунцаўшчына. Хвароба на яго, ходзячы за гэтым дзецям, чысто прыстаў, ледво ногі валаку. Путна. Чы'хаўка ж. Чыхаўка, чханне. Нека чыхаўка на хлопца напала, мусі прастыў. Пышкі. Чэ'злы прым. Чэзлы, худасочны, чахлы, змарнелы. У гэтым месцы лес некі чэзлы, ніяк ні расце. Баяры. Чэ'знуць незак. Чэзнуць, хірэць, занепадаць. Бачу, на вачах чалавек чэзне, а памагчы нічого ні можаш. Радзевічы. Чэ'лядзь ж. Дваровыя слугі /устар./. Чэлядзь у палацы ні жыла, я i сама добро ні ведаю, дзе яна жыла. Дзекалавічы. У нас, як каму трэбо было згадзіць чэлядзь, та ехалі да Забагонікаў, аттуль прывозілі пастушкоў. Эйсманты. Чз'пак м. Чапец, жаночы галаўны ўбор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёўі, гарабе, словаі, сямю, чзпак, чучка, чушка, чыгунок, чынаваціна, чынна, чынэмн, чыслінкаж, ігрыбі, ідзіцяч, іпагард, іпамянш, іпра, іпрымаўкаі, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶