Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Чэпакі насілі замужнія шляхцянкі, мода такая тады была. Эйсманты. Чэ'пчык м. Чапец, жаночы галаўны ўбор. Ашчэ мая баба ў куфры чэпчык хавае, што некалі насіла. Сухая Даліна. Чэ'раво н. Чэрава, жывот /устар./. Глядзі, свіня чэраво як атпусціла, мусі, ізноў будзе паросна. Саломенка. Ад'еўсо, як стаў начальнікам, во, якое чэраво носіць. Батароўка. Чэ'рап м. Чэрап. У яго, кажуць, чэрап прабіты, ашчэ ў тую вайну раніло ў голаў Жукевічы. Чэ'рхаць незак. Запальваць запалкі / чыркаць/. Hi давай дзіцяці запалкаў чэрхаць, а то хату можа спаліць, як застанецца адно. Казловічы. Чэшчаві'к м. Падбярозавік /грыб/. Я чэшчавіка лічу нараўне з белым грыбам, бо яго можно i сушыць, i варыць, i смажыць. Зарубічы. Ша! выкл. Ціха! Супакойцеся! Ша, дзеці, ні крычэця, малы Ванячка спіць. Каленікі Ша'бас м. Суботні адпачынак у веруючыхяўрэяў.Ужэ шабас, нічого ні купіце, крамы пазачынены. Пракопавічы. Шабасо'ўка ж. Яўрэйскі народны танец, полька. Іршко як урэжа, бывало, на скрыпцы шабасоўку, та ногі самы ідуць скакаць. Кунцаўшчына. Шабулды'х У значэнні: упасці, ускочыць у воду, утварыўшы характэрны гук. Я іду, а зноў чую: нехто шабулдых у воду i паплыў. Балічы. ШабулдьГхнуць за к. Упасці ў воду. Трымайса за парэнчу, а то тут адзін як шабулдыхнуў, та на другі дзень ледво нашлі. Занявічы. Шавалу-шавалу' прысл. Паволі, няспешна, не спяшаючыся. Пакуль маці злезя с тае печы, та я ні чакаючы шавалу-шавалу ды на двор, дый дроў ёй прынясу. Свіслач. Ша'вец м. Шавец. У Індоры свой шавец быў — Алтар, у яго ўсе заказвалі абутак. Кунцаўшчына. Шаер-ма'ер м. Ашуканства, абман. Я тут бачу, ў вас усё робіцца на шаер-маер, ні так, як трэбо. Малая Жорнаўка. Гэта табе ні шаер-маер, плаці грошы, калі згадзіліса. Індура. Шайта'н м. Сатана, д'ябал, чорт. А шайтан яго ведае, хто тут з вас праўду кажа. Свіслач. Гэта куды цібе шайтан нясе, табе што ў голаву ўлезло? Клачкі. Шаке'ра ж. Сякера. Шакеру зусім выбілі, палена ні маю чым зацясаць. Сабаляны. Шала'нда ж. Пласкадонная несамаходная баржа. Багер-машына як пачала чысціць дно Нёмана, та шаланды ні паспявалі пясок адвозіць, столькі яго было. Ласосна. Шалапа'й м. Гультай, вісус, свавольнік, несур'ёзны чалавек/лаянк./. Шалапай некі, i што с таго, што дзіплом мае? Каўпакі. Шалапу'т м. Несур'ёзны чалавек, вісус, свавольнік, гарэза /лаянк./. Шалапут ты, дый годзі, куды табе раўняцца да другіх хлопцаў. Агароднікі. Шала'ш м. Будан. Глядзі, які шалаш сабе зрабіў стораж, балото будзе пільнаваць. Караневічы. Шалдыбу'х у знач. выкл. Тое, што i шабулдых. Я тут да яго, а ён шалдыбух у воду i паплыў. Ласосна. Ша'лік м. Шалік, шаль, шаля. Шаліка я нігды ні насіў i ціпер ні хачу насіць, нашто ён мне. Квасоўка. Шалпата'ць, шалпата'цца незак. Шалясцець, шамацець, утвараць шоргат. Heшто за дзвярамі шалпочацца, мо дзе якая мыш завяласа? Старая Дубавая. Шалупі'ны мн. Шалупіны, лупіны. На вялікдзень яйца я ў шалупінах з цыбулі хварбую, a нікаторыя — у крапіве, яны такія зялёненькія выходзяць. Лікоўка. Ш альмава'ць незак. Дурэць, сваволіць, дурыцца. Дзеці, гуляйце ў хаці, тулькі ні трэбо шальмаваць. Жытародзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеўсо, дябал, несурёзны, чалавекілаянк, чыркацьі, шабасоўка, шакера, шаланда, шалпатацца, шалпатаць, ігрыбі, ілаянк, іустар
2 👁
 ◀  / 329  ▶