Казмяро'ўка ж. Назва хусткі з кашаміру, якую насілі ў Заходняй Беларусі. У маей мамы была казмяроўка, пекна такая, з брындачамі. Адэльск. Казы'рка ж. Абарог, збудаванне ў выглядзе стрэшкі на слупках для захоўвання сена. Як сено ложаць у казырку, та стрэшку падымаюць, а як бяруць — апускаюць, каб ні замокло. Батароўка. Казыро'к м. Брыль. Як казырок у шапцы велькі, та i на вочы добро, i нос ні загарыць, ні аблупіцца. Казловічы. Казы'тка ж. Шчыкотка, козыт. Ён натта ш казыткі баіцца. Віцькі. Кайзы'рка, кайзэ'рка ж. Маленькая булачка з пшанічнай мукі. 3 кайзыркамі толькі багачы некалі гарбату пілі. Пагараны. Казя'ўка ж. Казюрка, казырка. Ля, нека казяўка паўзе, ні руш, а то ўкусіць. Свіслач. Каке'тка ж. Назва хуткага танца, які бытаваў у Заходняй Беларусі. У нас танчылі некалі такі танец — какетку, падобна да вянгеркі. Сапоцкін. Ка'ка ж. У значэнні: дрэннае, кепскае; тое, што не дазволена браць дзіцяці / дзіцяч. слова/. Гэта кака, сынок, выкінь i больш ні бяры. Літвінкі. Кал м. Гразь, вязкая, размяклая ад вады глеба. Кал на гуліцы, ні вылязці з хаты. Лаша. Каланча' ж. Каланча, дазорная вышка пажарнай часці. Кажуць, раней казаке з каланчы глядзелі, ці дзе бунту німа, ці пажару. Гродна. Каларо'дак м. Калаўрот. Калародак i ціпер у нас есць, наша баба прадзе. Скідаль. Каласава'ць незак. Каласаваць, паўторна абмалочваць каласы, якія засталіся цэлымі пасля першай малацьбы. Каласаваць ячмень цяжка, б'еш, б'еш i ўсероўно каласэ цэлыя. Бакуны. Каласо'ўка ж. Гатунак бульбы ў Заходняй Беларусі. Каласоўка мела много крахмалу, дробная такая, нікаторыя махрачкай называлі. Адэльск. Калаўро'дакм. Калаўрот. Збярэмсо з калаўроткамі i прасніцамі ў адну хату, прадзем сабе, песні спяваям, хлопцы прыдуць. Бакуны. Калаці'ць незак. Абмалочваць на хуткую руку снапы з мэтай атрымання зерня. Як хлеба німа, та першыя нажатыя снапэ калоцяць з большаго, ні развязваючы, i жывей да мліна. Саломенка. Кала'ч м. Круглая палка, падвешаная на шыю карове, якая б'е на нагах i не дае ёй хутка бегаць. Як ласая карова, та толькі адно збавене — калач ёй на шыю. Дарашэвічы. Калваро'дак м. Калаўрот. Бяда, купіла ў Гродні новы калвародак i ні прадзе, шнур чамусьці спадая. Прывалка. Калдо'бісты прым. Калдобісты. За гумном калдобістая дарога, натто ш такі трасе, як едзяш, кідая. Сухая Даліна. Калдо'ба ж. Калдобіна. Навыбіваюць машынамі гэтых калдобаў, возам ні праедзяш. Лойкі. Калду'н м. 1. Страўнік у ваўка. Калдун у ваўка пэнк: аш трое цялят ззеў. Скамарошкі. 2. Назва дзіцячай гульні; галоўная асоба ў гэтай гульні. У калдуна як пачнем гуляць, аш сцямнея, а мы гуляям. Гродна. Калдунэ'мн., м. Калдуны, галушкі з бульбы, начыненыя буракамі i грыбамі. Калдунэ трэбо адварыць i цёплымі есці, бо як астынуць, нісмашныя. Бакуны. Калдыба'ць незак. Ісці кульгаючы. Ён ашчэ з той вайны прышоў ранены ў ногу, калдыбае, ні можа хадзіць ніяк. Гарны. Калегава'цца незак. Сябраваць. Як тулькі з Pacii прыехалі, так яна з суседкай i пачала калегавацца, разам хадзіць. Пагараны. Кале'йка ж. Чарга. Заўтра нам калейка пасвіць кароў, ні ведаю, хто i пажане. Свіслач. Календава'ць незак. Календаваць, хадзіць у калядныя вечары, спяваць калядныя песні. У нас некалі хлопцы хадзілі календаваць з гвяздай, песні спявалі, добро помню. Забагонікі. Кале'ндра ж. Каляндра, расліна, якая скарыстоўваецца як прыправа. Кален
Дадатковыя словы
беш, казытка, кайзэрка, какетка, калаціць, калаўродакм, калдунэмн, калдыбаць, календра, словаі
4 👁