Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ры кавалер быў у Надзі, але вайна згубіла. Свіслач. Каваро'дак м. Калаўрот. У нас, у Азеpax, былі такія майстрэ, што кавароткі рабілі. Ліхачы. Кава'ць незак. 1. Каваць. Кую-кую ношку, паедзяш ў дарошку /з дзіцяч. нар. песні/. Кунцаўшчына. 2. Кукаваць. Kaвала зязюля, кавала, ды што яна куючы казала? /з нар.песні/. Свіслач. Каваць камень — рабіць насечкі на жарнавым камені. Як часцей каваць камень, та i ляпей меля на хлеб, расцірая зерня. Караневічы. Кага'л м. 1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне. Ого! Кагал што пастановіць, тое i зробіць. Пракопавічы. 2. Зборышча, шумны натоўп. А гэта што за кагал ззабраўсо, што тут робіцца? Індура. Кагане'ц м. Каганец, газніца, газоўка. Каганец много газы ні браў, бо кноцік у яго вузенькі, але ж натто курэў. Лугавая. Ка'даўб м. Кадаўб, драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны для захоўвання збожжа. У наш кадаўб, можа, пудоў дзесяць жыта лезло, а можа i больш. Каленікі. Кадаўбе'ц м. 1. Кадаўбец, невялікі кадаўб. 3 ліпы найлепшыя кадаўоцэ, яны лехкія такія, i крупэ ў іх ні засырэюць. Цвіклічы. 2. Невялікая калодачка з выдзяўбанай сярэдзінай у выглядзе вулля для заманьвання пчол. Кадаўбец як павесіў, так рой i сеў, абляпіў увесь, у сярэдзіну ні змясціўсо. Рацічы. Ка'дка ж. Кадка, невялікая кадушка. Маці як наквасіць катку капусты, на ўсю зіму хватало. Бандары. Кадлу'б м. Кадаўб. Кадлубы рабілі з дупляваго дзерава, сярэдзіну выцісціш, уставіш дно i — гатова. Азяркі, Грандзічы. Ка'даўока ж. Драўляная пасудзіна ў выглядзе бочачкі для захавання круп. У нас кадоўокі рабілі самы, a нікаторыя на кірмашах куплялі. Рыбніца. Кадо'хас м. Смерць, пагібель /іранічн./. Кадохас, мусі, пачулі панэ, калі пачалі ўцякаць. Індура. Каду'к м. 1. Чорт, д'ябал. Куды гэта цібе кадук нясе так рано, сну табе німа. Карозічы. 2. Смерць, пагібель. Дагуляўсо, наканец, i на яго кадук прышоў. Кунцаўшчына. Кад/ш ка ж. Кадушка. Бандары рабілі розныя кадушкі, a ў нас была такая, што пудоў 20 улазіло збожа. Ліхачы. Кады'к м. Кадык. У нашага дзеда кадык вытыркаў; як еў, та смешно было глядзець, як ён ходзіць. Бакуны. Кае'т м. Сшытак. Купіла хлопцу каетаў i ручку, у гэтым року ў школу пойдзя. Ланявічы. Кажакры'л м. 1. Кажан, лятучая мыш. Як вечар настаня, та гэтых кажакрылаў лётало много, a ціпер ні відаць, кажуць, вытравілі. Кунцаўшчына. 2. Перан. Чалавек з худымі прыпаднятымі лапаткамі. Кажакрыл ні хлопяц, куды яму сунуцца, каб ён хоць выгляд які меў, а то зусім выхуд. Круглікі. Кажню'ткі займ. Кожны /y значэнні: кожны без выключэння/. Я к едзе, та кажнюткі раз забягаў да нас паглядзець, як мы жывем. Дарашэвічы. Кажура'ж. Лупіна. На гэтай бульбі зусім інша кажура, такая шарупістая, інакша, як на ружоўцы. Свіслач. Каза'ж. Недажатая палоска збажыны на загоне. А гэта тут чаму казу пакінулі, ні дажалі? Сухая Даліна. Каза'ць незак. Казаць, гаварыць. Учора мой казоў, што паедзям да сваіх на свято, а зноў машына ніспраўна. Сухмяні. Казё'ннік м. У царскія часы казённы селянін, які належаў дзяржаве. У нас, у Табольскай Будцы, усе казённікі былі, на паншчыну ні хадзілі.Табольская Будка. Казлы'мн. 1. Козлы, прыстасаванне для пілавання дроў. На гэтых казлах німа як пілаваць, раз'ехаліса зусім. Гібулічы. 2. Вільчак, канёк, рознаеўпрыгожанне страхі ў выглядзе рагоў. На старых хатах i ціпер можно ўбачыць казлэ, на новых ніхто ўжэ ні ставіць. Балічы. Казля'к м. Казляк, масляк. У нашым лесі добрых грыбоў німа, адны казляке, i тыя чарвівыя. Гібулічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выключэнняі, дябал, ка'даўбка, кавародак, кадаўбцэ, кадаўока, кадоўбкі, кадіш, кажураж, казаж, казлымн, песніі, разехаліса, ііранічн
5 👁
 ◀  / 329  ▶