Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Адчапіса, чалавеча, я c табой ні хачу ніякаго інтэрасу мець. Горніца. Іншпэ'ктар м. Інспектар. Надзя казала, што жонка Са'нчынаго сына недзі іншпэктарам робіць. Свіслач. Іржа' ж. 1. Чырвона-буры налёт на паверхні жалеза. Іржа чысто ззела бляху, перакрываць трэбо будзя. Індура. 2. Прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе. У Рудавіцкім балоці іржа нека, вада іржава. Рудавіцы. 3. Жоўта-аранжавыя плямы на жыце. Як густы туман выпадзе, та на жыто іржа нагадая, чырванея. Свіслач. Іржаве'ць незак. Іржавець. Ці ў добраго гаспадара будзя плуг валяцца на дварэ, іржавець? Старая Дубавая. Іржа'ць незак. 1. Адзывацца ржаннем. У нас конь Мумей быў, як паклічаш, так i адазвецца, іржэ. Кунцаўшчына. 2. Перан.: гучна смяяцца, рагатаць. Чаго ты іржэш, што тут смешнаго бачыш? Пяслі. Грха ж. 1. Вузкая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецц ў шво кажу ха. Выраж палоску гаўчыны, апскубі воўну, i ужэ табе будзя ірха. Пракопавічы. Ірху ў кажусе ўстаўляюць, бо вада можа зацячы паміш шва. Брузгі. 2. Перан.: худая жанчына. I што з ею сталасо, высахла зусім, ірха нека. Бакуны. Іска'ць незак. Шукаць. Я яго іскаць i ні думаю, хай ідзе, адкуль прышоў. Гарны. Іскаць за'іскам — шукаць старанна, пільна, уважліва. Яго заіскам іскалі — прапаў як камень у воду. Лаша. Голка ўпала, заіскам іскала — ні магла знайсці. Балічы. Іспо'шка ж. Рэлігійнае парафіяльнае свята 27 жніўня па ст.ст. На Іспошку ў Верцялішках фэст быў, як з'едуцца пад цэркву, та прайсці ні можно з-за фурманак. Путрышкі. Ісці' незак. Ісці, крочыць. Мой Антось yce недзі ідзе i ідзе, ні прыпыняяцца. Балічы. Ісці блізкі свет — ісці вельмі далёка. Гэта ні жарты — ісці бліскі свет, дзе тое Грайно. Рагачы. Ісці ў заклад — спрачацца на грошы, або на што-небудаь. Hi верыш мне, давай ісці ў заклад. Лаша. Ісці, як на паншчыну — ісці неахвотна, ледзьве цягнуцца. Халернік, ідзе, як на паншчыну, людзі нарабіліса, a ён тулькі паўзе. Круглікі. Ісці як назаўтра — ісці павольна, марудна. Здаецца, i ні стары, a ідзе як назаўтра, ледзьве ногі валачэ. Каленікі. Ісці з торбай — пачаць жабраваць. Гуляй, брат, але глядзі, каб з торбай ні прышлоса ісці.Рагачы. Гугацца незак. Падаваць голас ca спецыяльным візгам /пра коней/. Да нашай Дарэшкі ні падысці, так i пачне іўгацца, задам біць. Кунцаўшчына. Гхны займ. Іхні. Іхны парадак я знаю, ты мне ні даказвай. Дарашэвічы. Каблу'к м. Дужка ў драўлянай баране, за якую зачапляецца ворчык. Як каблук зроблены з дубу або берасту, нігды ні паломіцца. Струбка. Кабы'лка ж. Пятля ў нічальніцах кроснаў, праз якую працягваецца нітка асновы. Гэта сама марудна работа, пакуль прас кабылкі ўсе ніткі папрацягваяш. Каханова. Ка'ва ж. Кава, кофе. Хто калі тую каву піў тады, цукру ні было. Лаша. Кава'дло н. Кавадла. Ён як пачне садзіць молатам, та с кавадла аж іскры ляцяць. Белева. Кава'лак м. Кавалак, кусок. У нас тулькі рабі, та кавалак хлеба заўсёды будзяш мець. Сіўкава. Кавалак жуліка — у значэнні: схільны да ашуканства, зладзейства /лаянк./. Гэта ні хлопяц, а кавалак жуліка. Лаша. Кавале'р м. 1. Кавалер, малады чалавек, халасты мужчына. Ты ашчэ без ганавіцаў хадзіў, як я кавалерам быў. Эйсмангы. 2. Кавалер, паклоннік. Доб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўгацца, зедуцца, кабылка, кавадло, конейі, санчынаго, ілаянк, іпра, іржаць, іспошка
6 👁
 ◀  / 329  ▶