Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Знату'рыцца зак. Прывыкнуць, узяць звычку. Як знатурыцца ўдзень спаць, рады німа, сядзіць i спіць. Квасоўка. Зна'хар м. Знахар, лекар-самавучка. У Каўпаках быў знахар Барташ, у прошлую зіму памёр, кажуць, многім памагаў. Каўпакі. Знаха'рка ж. Знахарка. У нас знахарка была — Гліндзічыха Параска, загаворвала, нават пералом касцей састаўляла. Загорцы. Зна'чыцца незак. Паказваць прыкметы хуткага ацёлу /пра карову/. Карова значыцца, праз дзве нідзелі ацеліцца, малодзьво будзя. Горніца. Зне'куль прысл. Аднекуль. Знекуль хвароба да чалавека прыстаня, ніякай рады ні дасі. Галавачы. Зніна'цку прысл. Знянацку, раптоўна, нечакана. Сабака як напаў знінацку на нашаго хлопца, та чысто перапалохаў. Цвіклічы. Зно'сак м. Зносак, маленькае яйцо. Ля, паглядзі, які зносак бела курыца знясла.Тумашы. Знібо'жыцца зак. Прытварыцца бязвінным. Як трэбо, та ён знібожыцца, стане такім, хоць да раны прыкладай. Адэльск. Зніве'чыць зак. Знявечыць, пакалечыць. Яктады вызілі ў Германію, та i ён папаў, там яго i знявечылі. Хамякі. Знімо'глы прым. Зняможаны, стом лены, знясілены. С плену ён прышоў такім знямоглым, што ад ветру валіўсо. Адэльск. Зніна'цку прысл. Знянацку, нечакана, раптоўна. Шуляк у палудзень знянацку на курэй напаў, та добро, што дзеці адагналі. Рудавіцы. Зніхэ'нціць зак. Адбіць ахвоту. Зняхэнцілі хлопца да навукі, таму i школу кінуў. Кунцаўшчына. Знічэ'ўку прысл. Знянацку, раптоўна, нечакана. Знячэўку падкрадзецца да чалавека смерць, i нічым ад яе ні аткупішса. Літвінкі. Зо'лак м. Золак, пачатак світання. У міне тут рай, на золку жаўруке аж заліваюцца, звіняць на ўсё поле. Баброўня. Зорка-вячэ'рніца ж. Венера, вячэрняя зорка. Ля, зорка-вячэрніца ўзышла, блішчыць. Бакуны. Зрачы' зак. Сурочыць, урачы; па павер'ю, нанесці шкоду людзям поглядам, нядобрым вокам. Hi паказвай Ганулі дзіця, у яе нідобра воко, можа зрачы. Кавалічы. Зраявы' прым. Крынічны. Успацеўшы, як напіўса зраявой вады, так назаўтро горло i залажыло. Караневічы. Зрой м. Крыніца. У канцы нашаго палетка быў зрой, як жалі, та ўсе туды хадзілі па воду. Караневічы. Зру'мзацца зак. Сплакацца, знемагчыся ад слёз. Пакінулі дзяўчука ў хаці, та чысто зрумзаласа, пакуль прышлі. Кунцаўшчына. Зру'шыцца зак. Зрушыць пазваночнік пры падыманні цяжару; моцна навярадзіць спіну. Відаць, чалавек зрушыўсо, бо мяшка ні можа сам з воза зняць. Луцкаўляны. Зрз'бніна ж. Зрэб»е; палатно, вытканае з самага горшага гатунку лёну. У нас з зрэбніны мяшке шылі. Эйсманты. Зрэбніна ішла на конскія торбы, радюшке зрэбныя былі. Караневічы. Зрэ'бны прым. Зроблены са зрэб»я. Зрэбны мяшок моцны, некулькі рок можно вазіць збожа, ні парвецца. Зарыца. Зрэ'зак м. Зрэзак, астатак, абрэзак. 3 маей касы тулькі зрэзак астаўсо, але косіць ляпей, як новая. Рудавіцы. Зрз'нка ж. Зрэнка. Зрэнкі наставіць свае чортавы i глядзіць на міне, зладзюга. Пракопавічы. Зрэ'піцца зак. Счапіцца, схваціцца. Пятух у нас задзірысты, як зрэпіцца з другім біцца, за хвост ні адцягняш. Агароднікі. Зрэ'шты /супраціўны злучнік/. Аднак, усё ж. Зрэшты нам туды i ні выпадало заходзіць, там нашых ні было. Стрыеўка. Зуба'р м. Гульня хлопчыкаў з ножыкам. Заб'юць зубар, такі калочак маленькі, у землю, а ты даставай зубамі. Кунцаўшчына. Зубаска'л м. Любіцель пасмяяцца, пажартаваць, перасмешнік. Гэта зуба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забюць, злучнікі, знівечыць, знімоглы, зніхэнціць, знічэўку, зрзбніна, зрзнка, зрумзацца, зрушыцца, зубаскал, каровуі, паверю, іпра, ісупраціўны
6 👁
 ◀  / 329  ▶